Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы
Беларускае грамадзка-культурнае таварыства | |
польск. Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne | |
Уваход у сядзібу ў Беластоку (23 ліпеня 2011 г.) | |
Абрэвіятура | БГКТ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 26 лютага 1956 (66 гадоў таму) |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Папулярызацыя беларускай культуры |
Штаб-кватэра | Беласток, вул. Варшаўская, д. 11 |
Месцазнаходжаньне | Падляскае ваяводзтва |
Каардынаты | Каардынаты: 53°8′5″ пн. ш. 23°10′7″ у. д. / 53.13472° пн. ш. 23.16861° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Польшча |
Сяброўства | Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» (Менск, Беларусь) |
Афіцыйныя мовы | Беларуская, польская |
Старшыня | Ян Сычэўскі |
Зьвязаныя кампаніі | Газэта «Ніва», літаратурна-мастацкае аб’яднаньне «Белавежа» |
Колькасьць валянтэраў | 4000 (2016 г.) |
Белару́скае грама́дзка-культу́рнае тавары́ства ў По́льшчы — беларуская арганізацыя ў Польшчы, што мае за мэту адраджэньне й папулярызацыю беларускае культуры, гісторыі й традыцыяў у межах Польшчы. Існуе ад 26 лютага 1956. Таварыства ёсьць галоўным арганізатарам наступных імпрэзаў: народныя гуляньні, прагляды песьняў, фэстываль Музычныя Дылёгі ў Мельніку, Агульнапольскі фэстываль беларускае песьні. БГКТ актыўна супрацоўнічае з Саюзам Дэмакратычнае Лявіцы. Кіраўнік Таварыства — Ян Сычэўскі.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
22 лютага 2006 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 246 «Аб узнагароджаньні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Рэспубліцы Польшча Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь» — «за актыўную дзейнасьць па захаваньню і разьвіцьцю беларускай адукацыі і культуры ў Польшчы, значны ўклад ва ўмацаваньне беларуска-польскіх культурных адносін»[1]. 31 ліпеня 2006 г. Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы пазбавіла БГКТ штогадовай грашовай дапамогі памерам каля 500 тыс. злотых (128 тыс. эўра) на 3 гады за выдаткоўваньне 6 тыс. злотых (1,5 тыс. эўра) на рамонт сядзібы ў Беластоку за кошт вылучаных на адукацыю грошай[2]. За 2011 г. Беларускае грамадзка-культурнае таварыства правяло каля 60 канцэртаў і фэстываляў, у тым ліку фэстывалі «Беласток — Горадня» і «Беларуская песьня» і сьвята «Беларускае Купальле». Частка мерапрыемстваў ладзілася пры грашовай падтрымцы Культурнага цэнтру Беларусі ў Польшчы (Варшава, вул. Каралевы Марысенькі, д. 66), створанага ў ліпені 2008 г. пры Амбасадзе Рэспублікі Беларусь[3]. На 2016 г. улучала 7 суполак: 5 у Падляскім ваяводзтве — вёска Белавежа (Гайнаўскі павет), гарады Беласток, Гайнаўка, Саколка і Сямяцічы; таксама Варшава і Гданьск (Паморскае ваяводзтва).
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дарафей Фіёнік. 50 гадоў, 1956—2006: Беларускае грамадзка-культурнае таварыства. — Беласток: БГКТ, 2006. — 159 с. — ISBN 83-0408-88-09
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Сяргей Сідорскі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2006 г. № 246 «Аб узнагароджаньні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Рэспубліцы Польшча Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь» // Нацыянальны рэестар прававых актаў Рэспублікі Беларусь. — 6 сакавіка 2006. — № 36. — С. 14.
- ^ БелТА. Польскія ўлады пазбавілі Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў краіне дзярждатацыі // Зьвязда : газэта. — 1 жніўня 2006. — № 168 (25757). — ISSN 1990-763x.
- ^ Барыс Пракопчык. Дыпляматыя — праз чалавечыя стасункі // Зьвязда : газэта. — 10 красавіка 2012. — № 69 (27184). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра беларускую грамадзкую арганізацыю. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |