Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані
Белару́скі культу́рна-асьве́тніцкі цэ́нтар у По́знані (БКАЦ) — культурна-асьветніцкая, няўрадавая арганізыцыя беларусаў у Познані, Польшча. Заснаваная 15 лістапада 2002 году, юрыдычна зарэгістраваная 23 красавіка 2003 году раённым судом у Познані.
Вышэйшы орган — Управа. Працу Ўправы кантралюе Рэвізійная камісія. Старшыня — Віталь Воранаў.
Аб’ядноўвае беларускі, студэнцкі асяродак (прыблізна сорак беларусаў і палякаў) у Познані, Польшча. Мэты арганізацыі — заахвочваньне студэнтаў да працы на карысьць разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі, пашырэньне беларускай культуры, мовы і ведаў аб Беларусі ў акадэміцкім асяродзьдзі Познаня, сярод палякаў і замежнікаў, прамоцыя Беларусі ў Эўропе і дэмакратычным сьвеце, а таксама спрыяньне стварэньню будучых, добра адукаваных элітаў Беларусі.
Сябрамі арганізацыі зьяўляюцца такія вядомыя дзеячы і мастакі як Анатоль Маўчун, Уладзімер Блюднік, Марк Максімовіч.
Цяперашнюю сымболіку арганізацыі, на падставе народнай вышыўкі, запраектаваў Марк Максімовіч. Выява прадстаўляе скіраванага у правы бок Ярылу на кані. Рукі Ярылы ўзьнесеныя ўгору і сымбалізуюць асьветніцкі характар арганізацыі.