Ягайла (імя)
Ягайла лац. Jagajła / Jahajła | |
Agella (Egel) | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Аgi + Geilo Аgi + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ягейла, Якейла, Акайла, Ягела, Ягала, Ягіл, Ягель, Ягаль, Югайла, Югель |
Вытворныя формы | Агіла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ягайла» |
Ягайла (Ягейла, Якейла, Акайла, Ягела, Ягала, Ягіл, Ягель, Ягаль, Югайла, Югель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ягела.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Агала, Агела, Агел, Егел або Егіла, пазьней Эгела або Эгель (Aggalo[1], Agella, Agela, Agel, Egel[2], Egila, Ecgela[3], Egel[4], Eggel[5], Eggeli[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[8], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[9]. Апроч таго, у старажытных германскіх імёнах шырока бытаваў антрапанімічны суфікс-пашыральнік з элемэнтам -л- (-l-)[10].
Адпаведнасьць імя Ягайла германскаму імю Agilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11][12].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ягайла складаецца з асноваў -я- (імёны ліцьвінаў Явіл, Ягерд, Ямунт; германскія імёны Jovila, Jogärdh, Jomund), якая паходзіць ад гоцкага ja, jah 'сапраўды'[13] (таксама адзначаецца іменная аснова а-, якая паходзіць ад старагерманскага *ana- з падобным значэньнем[14][15]), і -гайл- (-гал-, -гел-). Такім парадкам, імя Ягайла азначае «сапраўды жвавы»[16]. У гістарычным германскім (гоцкім) арэале адзначалася імя Jogello[17][18][19] (Iagellus[20][21], Jogallus[22], Jugellus[23][24]).
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» на падставе пэўных славянскіх адпаведнікаў (у тым ліку імя Івайла, якое меў вядомы баўгарскі народны герой) не адкідае магчымасьці славянскага паходжаньня імя Ягайла[25]. Разам з тым, пры тлумачэньні элемэнту -гайла ён праводзіць паралель з індаэўрапейскім назовам gail, які ўжываўся ў значэньні 'высакародны', 'заўзяты', 'магутны', 'палкі', 'сьветлы', 'слаўны', кельцкім g(h)al — 'магчы', стараверхнянямецкім helid 'герой', стараірляндзкім giall — 'высакародны нашчадак', сярэдневерхненямецкіі geil (gail) — 'бадзёры', 'вясёлы', 'гарэзьлівы', 'жвавы', 'палкі', старапрускім gaylis — 'белы', 'сьветлы'. Адсюль, у прыватнасьці, імя Ягайла паводле меркаваньня Паўла Ўрбана (з улікам hоge — 'важны', 'высокі', 'вялікі', 'высокародны' ды інш.) — «Ja-gailo — Jag-gailo — Hog-gailo» — значыла, імаверна, «Вялікі славай» або «Сьветлы славай»[26]. Падобнае тлумачэньне прыводзіць і гісторык беларускай літаратуры Алесь Бразгуноў, які перакладае імя Ягайла як «Высокі славай», «Высакародны»[27].
З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Ягайла[a] ды іншых імёнаў вялікіх князёў літоўскіх гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага[31].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Ягеловіц (Jagelowitz)[32].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jagel (29 верасьня 1379 году[33], 31 траўня 1380 году[34][35], Хроніка Віганда[36], па 1409 і да 1416 году[37]); Iagillo (27 лютага 1380 году)[38]; Jagal (6 ліпеня 1382 году[39], 31 кастрычніка 1382 году[40][41], Мэмарыял Вітаўта[42]); Jagalo (1385 год); Jagel dey gracia rex in Lettow (пячаць да 1386 году)[43]; dominus Jagalo (11 студзеня 1386 году)[44]; Jagello[b] або Якгаило, Ягаило[c] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Ягайло[45][46] або Ягайло Олгердовичь[47][48] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс); Iagali Gyediroczsky[49], Iageli Gedoroczsky[50] (1 верасьня 1431 году); Goyulus et Yagallo Gedroitorum [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[51]; s[igilla] Micolai als Yagal[52], Jagiel Gedwodsky[53] (27 лютага 1434 году); Якгойла (8 траўня 1466 году)[54]; Ягайло[55] або Ягайло Олгердовичь[56]; Петко Якгоиловичъ (13 верасьня 1492 году)[57]; nobilibus viris… Alberto Jagelowycz (8 траўня 1496 году)[58]; sub rege Poloniae Vladislao alias Jageylo (24 ліпеня 1499 году)[59]; Ego Gregorius Jakieylowicz (12 жніўня 1500 году)[60]; людеи наших Стоклишского повета… а Мика Якгеиловича (19 студзеня 1515 году)[61]; людеи наших бирштанъцов… а Якуба Якгелловича (10 жніўня 1516 году)[62]; чоловеков тяглыхъ у Оирякголском волости… а Якгеиловичов (30 траўня 1517 году)[63]; подалъ на то трехъ светковъ: человека пана старосты Жомоитского наимя Ромейка Якойловича (4 лютага 1520 году)[64]; homines… Jagelo (28 траўня 1522 году)[65]; з Мемижи… Григорои Яжеилович (1524—1566 гады)[66]; Богдан Якгоилович[67], Григорко Якгоилович[68], Юрага Якгоиловичъ[69], Матеевая Якголовича[70] (1528 году); бояре троцкие Якгеловичы (13 жніўня 1533 году)[71]; з Бирштан… Томко Якгеилович (1533—1535 гады)[72]; село Суръвиловъское, а в ономъ селе тыи люди… Олехъно Акаиловичъ (23 траўня 1539 году)[73]; село Якгейлишки… село Якгейловичи… Войтко Якгейловичъ (1554 год)[74]; Янъ Анъдреевичъ Якгеловича (1565 год)[75]; Матей Якгеловичъ[76], Янъ Андреевичъ Якгейловичъ[77], з Якгойловичъ въ повете Троцкомъ[78], Лавринъ Мартиновичъ Якгейло… з села Якгейловичь[79], Лавринъ Якгеловичъ[80], Петръ Якгеловичъ[81], Стась Якгейловичъ[82], Станиславъ Якгело[83] (1567 год); земяном повету ковенского… з роду Янвилов с Пядев… Стасю Якгеиловичу (15 верасьня 1568 году)[84]; Jugielowa, wdowa Azwina (20 лістапада 1604 году)[85]; Balcer Jagieło[86], Jan Jagiłł[87] (20 кастрычніка 1655 году); folwark Jagiełowicze alias Sluszkowszczyzna w pow. lidzkim (18 сакавіка 1658 году)[88]; mieszczanie do plebaniej płungiańskiej należący… Adam Jegielewicz (1675—1677 гады)[89]; Samuel Iagielewicz (1702 год)[90]; Samuel Egielewicz (жнівень 1706 году)[91]; Jagielowszczyzna… Jagieły (1744 год)[92]; Józef Jugayło (24 жніўня 1744 году) (9 лютага 1791 году)[93]; Piotr z Jagiełło Jagiełowicz, rotm. pow. kow. (22 траўня 1767 году)[94]; pana Jugielewicza (1782—1784 гады)[95][d].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ягайла (1352—1434) — вялікі князь літоўскі (1377—1381, 1382—1392), кароль польскі (1386—1434)
- Ягайла Гедройцкі — літоўскі баярын, які прывесіў да акту Троцкай уніі (1433 год)[98] пячаць з рускім надпісам «ЯКГАІЛОВА»[99]
- Пётар (Пецька) Ягайлавіч — літоўскі баярын, які ажаніўся з дачкой Радзівіла Осьцікавіча Ганнай[100]
- Ягайла — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1466 годзе
- Багдан Ягайлавіч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Рыгорка Ягайлавіч — меміскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юрага Ягайлавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мацеевая Ягалавіча — упіцкая баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар Раслававіч Югайлавіч — вялёнскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1591 годзе[101]
- Дзьмітры Ягела — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1620 годзе[102]
Ягелы (Jagiełło) — прыгонныя зь вёсак Масьцянаў, Пешкаўцаў і мястэчка Лынтупаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[103].
Ягеловічы (Jagiełowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[104].
Ягелы (Jagiełło) гербаў Пагоня і Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага, Віленскага і Лідзкага[105][106] і Троцкага паветаў[107].
Ягеловічы гербаў Лебедзь і Яліта — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[108].
Ягеловічы (Jagiełowicz, Jagiełłowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[107].
Ягелы — парафіяне касьцёла ў Даўгінаве на 1900 год[109].
Агігелі (Ogigel) гербу ўласнага[110] — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Сылезіі[111].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Ягелы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Ягелаўшчына, на гістарычнай Слонімшчыне — Яглевічы, у былым Жамойцкім старостве — Агайлі.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ У рэчышчы палітыкі летувізацыі зьявілася тлумачэньне імя Ягайла (лет. Jogáila) ад летувіскіх словаў jóti 'ехаць конна' і састарэлага gáilas 'моцны' (дасьледнік Алёхна Дайліда зьвяртае ўвагу на тое, што дзеля гэтага тлумачэньня летувіскія дасьледнікі ад пачатку выкарыстоўвалі сучаснае galia 'моц', што прыводзіла да перакручваньня імя Ягайлы — імя князя мусіла б гучаць як «Ёгаля»[28]). Падобнае тлумачэньне яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. высунуў летувіс Даўгдарыс у газэце «Tygodnik petersburski» (ад 17 ліпеня 1850 году), у тым жа выданьні іншы летувіскі аўтар Даніла прапаноўваў перакладаць гэтае імя як «Калі жаль» (jei (я) 'калі' і gailis (га́йліс) 'жаль'). Усе гэтыя тлумачэньні народжаны на Віленшчыне лінгвіст Уладзіслаў Юргевіч вызначыў як «кур’ёзныя»[29], кур’ёзнымі азначыў летувіскія тлумачэньні імя Ягайлы і францускі лінгвіст Раймонд Шмітляйн[11], тым часам большасьць сучасных навукоўцаў лічыць іх неверагоднымі[30]
- ^ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ^ Паводле Віленскага сьпісу
- ^ Найранейшая (паводле Казімера Бугі[96]) фіксацыя летувізаванай формы адзначаецца ў 1562 годзе — Baczus Jagielaytis[97]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 251.
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 19.
- ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 118.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 28.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 17.
- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 14, 163, 714.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 43.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 987—992
- ^ а б Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 86.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
- ^ ANA, Nordic Names
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 19, 26.
- ^ Croniche degli ordini instituiti dal p.s. Francesco. P. 4, T. 2. — Napoli, 1680. P. XXI.
- ^ Gloriose memorie delle vite, e fatti illustri delli sommi pontefici, e cardinali assonti dal serafico Ordine di s. Francesco al governo di S. Chiesa romana. — Treviso, 1703. 39, 46, 73, 88, 89.
- ^ Giardino Serafico Istorico Fecondo Di Fiori, E Frutti Di Virtù, Di Zelo, E Di Santità Nelli trè Ordini instituiti dal Gran Patriarca de Poveri S. Francesco. — Venezia, 1710. P. 402, 456, 458.
- ^ Nuclei historiæ universalis, cum sacræ, tum prophanae, ad dies, annosque relatæ, auctarium, etc. — Görlini, 1658. P. 430.
- ^ L·mer-eniauto-genea-chorographias nucleus, insignis lectionis variae fructu locuples. Historiae cùm sacrae tùm prophanae cognitione compendiosissima atque utilissima praegnans. — Ulmae, 1672. P. 1.
- ^ Catalog der Stadtbibliothek in Zürich. Bd. 2. — Zürich, 1864. S. 849.
- ^ Patrologiae Cursus Completus: Series Latina. — Paris, 1853. P. 1253.
- ^ Cartulaire du chapitre de Saint-Laud d’Angers. — Angers, 1903. P. 61, 135.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 52.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 208.
- ^ Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Менск, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — Менск: Права і эканоміка, 2010. С. 209—213.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 9.
- ^ Юргевич В. Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. Кн. 3. — М., 1883. С. 28.
- ^ Капылоў І. Ягайлы // Звязда. 8 жніўня 2012 г.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 158.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 142.
- ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Договор между в.к.л. Ягайлом и великим магистром Тевтонского ордена Винрихом фон Книпроде (1380), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 53, 55.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 604—607, 611, 613—614, 617—619, 627—629, 631, 641.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 997, 1025—1026, 1028.
- ^ Договор между в.к.л. Ягайлом и магистром Ливонии Вильгельмом фон Фримерсхаймом (1380), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Бражольский договор о перемирии между ВКЛ и Тевтонским орденом (июль 1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о передаче части Жемайтии за рекой Дубисой (1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 56—57, 59.
- ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 263—266.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 207.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 3. — Varsaviae, 1858. P. 338.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 72, 75—76, 78, 83, 94—95, 99, 113.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. с. 235—236, 242, 245, 258, 262.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 81—82.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 238, 242, 264.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1, ч. 1, т. 1. — СПб., 1910. С. 76.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 72, 75—76, 78, 83, 94—95, 99, 113.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 81—82.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 70.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 515.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 128.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 557.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 207.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 349.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 337.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1398.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 74.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 89.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 69.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 70.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 78.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 100.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 34.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 30.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 263.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 36, 47, 63.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 189.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 586.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 591.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 652.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 653.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 734.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 735.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 797.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1096.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 415.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 26.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 305.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 327.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 122.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 70.
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 460.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 85.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 213.
- ^ Pabaisko dekanato vizitacija 1782—1784 m.: atlikta Vilniaus vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio parėdymu. — Vilnius, 2010. P. 283.
- ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 32.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 48.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 91.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 205.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 215.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 11.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 364, 378.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 49, 57.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 69, 155, 178.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 88, 273, 535.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 93.
- ^ а б Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 291.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 536.
- ^ Яўген Анішчанка, Долгинова костел в Вилейском уезде. Список прихожан 1900 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 14 красавіка 2016 г.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 298.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1937. S. 134.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4