Касьцёл Сьвятога Станіслава (Даўгінаў)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Даўгінаў |
| Каардынаты | 54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Каталіцкая царква |
| Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Касьцёл Сьвятога Станіслава на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Станіслава | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Даўгінаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы драўляны касьцёл у Даўгінаве збудавалі ў 1553 годзе. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў будынак касьцёла зьнішчылі. У 1660-я гады на сродкі князёў Друцкіх-Сакалінскіх збудавалі новы драўляны касьцёл. Апошні драўляны касьцёл збудавалі ў 1704 годзе з фундацыі Караля і Эвы Друцкіх-Сакалінскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Даўгінаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У пачатку XIX ст. драўляны касьцёл згарэў у час пажару. У 1853 годзе на сродкі парафіянаў і стараньнем кс. Юзэфа Львовіча збудавалі новы мураваны касьцёл.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 3-нэфавая бязьвежавая базыліка з высокай паўкруглай апсыдай, прарэзанай вялікім паўцыркульнымі вокнамі. Кампазыцыя будынку сымэтрычная. Галоўны фасад вылучаецца магутным портыкам з чатырма калёнамі дарычнага ордэра, завяршаецца трыкутным франтонам. Аб’ёмы бакавых нэфаў ніжэйшыя за асноўны, з боку галоўнага фасада і апсыды з атыкамі. Паверхні сьценаў падзяляюцца роўнымі лапаткамі на вуглох, завяршаюцца разьвітым шматслойным карнізам, які праходзіць пэрымэтрам будынку. Прастакутныя аконныя праёмы аздадбляюцца прафіляванымі ліштвамі. Цэнтральны і бакавыя ўваходныя парталы маюць лучковае завяршэньне, дзьверы філёнгавыя.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай падшыўнай стольлю, сьцены дэкаруюцца пілястрамі з капітэлямі, апсыда асьвятляецца вялізнымі аркавымі і прастакутнымі вокнамі. Інтэр’ер аздабляюць галоўны і 4 бакавыя алтары. У дэкоры выкарыстоўваююца элемэнты ракако — ірваныя франтоны, пазалота, скульптура і разьба. Над нартэксам у цэнтральны нэф выступаюць хоры з арганам, на які вядуць сходы ў тошчы сьцяны[1].
Побач з касьцёлам стаіць квадратная ў пляне 2-ярусная драўляная званіца пад шатровым пакрыцьцём[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- 1896 г.
- Праект рэканструкцыі, 1899 г.
- Праект рэканструкцыі, 1899 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- Э. Навіцкі, 1908 г.
- Э. Навіцкі, 1908 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Піянэрская, 18
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 120.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 119.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.