Альбэрт
Альбэрт лац. Albert | |
Albert | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Alo + Bert Athal + Bert |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Альберт, Аўбарт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Альбэрт» |
Альбэрт (Аўбарт), Альберт — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алаберт або Албарт, пазьней Альбэрт (Alabert, Albart[1], Albert[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[4] або ад асновы -адал- (ад стараверхненямецкага adal 'шляхетны')[5], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) — ад германскага berhta 'яркі'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Albert (Albart, Jalbert, Olbert)[7].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: nobilibus dominis… Alberto de Radoszkowycze… Alberto Moszeykowycz de Ywyenyecz (15 чэрвеня 1477 году)[8]; nobilibusque dominis… Alberto Naruszowicz (10 ліпеня 1490 году)[9]; dominus Albertus Harvschewycz (1494 год)[10]; nobilibus viris… Alberto Jagelowycz (8 траўня 1496 году)[11]; nobiles Albertus Iwaskowicz… Albertus Talminowicz… Nos vero Albertus episcopus Wilnensis… Albertum Iwaskowicz… Albertum Talminowicz… Alberti Iwaszkowicz… Alberti Talminowicz (20 траўня 1503 году)[12]; Alberto Narbutowicz (29 сьнежня 1505 году)[13]; nobilibus… Alberto Stanisławowicz (12 траўня 1506 году)[14]; homines… Albertum (3 чэрвеня 1510 году)[15]; unum obnoxium cum pueris nomine Albertum (11 траўня 1520 году)[16]; бояринъ нашъ добрыневъскии на имя Лукашъ Ольбертовичъ (28 кастрычніка 1527 году)[17]; служебникъ его милости Албертусъ (23 кастрычніка 1529 году)[18]; войть Альберть Ябутовичъ (1554 год)[19]; Ioannis Albertowicz Trilupis filiae (23 чэрвеня 1586 году)[20]; Aubart (1671—1681 гады)[21].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбэрт (Альбрахт) Карэйва († па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста медніцкі і вялёнскі
- Альбэрт Гаштольд (Альбрахт Гаштольдавіч; † 1539) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер вялікі літоўскі
- Альбэрт (Войцех) Каяловіч (Віюк-Каяловіч) (1609—1677) — пісьменьнік і гісторык Вялікага Княства Літоўскага
- Альбэрт Паўловіч (1875—1951) — беларускі паэт і драматург
- Альбэрт Айнштайн (1879—1955) — нямецкі і амэрыканскі фізык-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасьці, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- Альбэрт Іпэль (1885—1960) — нямецкі пэдагог і клясычны археоляг, першы дасьледнік беларускага народнага мастацтва
Альбяртовічы — літоўскі шляхецкі род[22] з Троцкага павету[23].
На 1900—1903 існавалі вёска (двор) і фальварак Альбэрцішкі (Альбэртышкі) у Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[24][25].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Insley J. Continental Germanic Personal Names in Tenth-Century England // England and the Continent in the Tenth Century. — Turnhout, 2010. P. 39.
- ^ Bass A. Deutsche Vornamen. — Leipzig, 1909. S. 115.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 52.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 25.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 357.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 430.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 489.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 515.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 644—645.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 711.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 718.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 125.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 84.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 98.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 330.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 114.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 276 (62) (1584, 1586, 1597). — Vilnius, 2010. P. 168.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 120.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на А, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 15.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 14.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 362.