Юндзілішкі
| Юндзілішкі лац. Jundziliški | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Вярэнаўскі |
| Сельсавет | Пагародзенскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°13′28″ пн. ш. 25°12′57″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 7 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1594 |
| СААТА | 4213866111 |
| Нумарны знак | 4 |
| Юндзілішкі на мапе Беларусі ± Юндзілішкі | |
Юндзілішкі[2] (таксама — Юндзелі́шкі, Юдзілі́шкі[2]) — хутар у Беларусі, каля вадасховішча Юрганцоў. Уваходзяць у склад Пагародзенскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[3].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Юндэль або Юнціла (Jundel, Juncila, Junzila) — імя германскага паходжаньня[4][5].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да 2013 году хутар уваходзіў у склад Паляцкіскага сельсавету[9].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 7 чалавек[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 157.
- ↑ Пералік населеных пунктаў, разьмешчаных у пагранічнай зоне, Сайт пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь
- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 356.
- ↑ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 58.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области (рас.)