Віцень (імя)
Віцень лац. Vicień | |
Witten | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Witto + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вітэн, Вітын |
Вытворныя формы | Відын |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Віцень» |
Віцень, Вітэн, Вітын — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віцен або Віцін, пазьней Вітэн (Wittenus, Witin, Witten[1]) — імя германскага паходаньня[2]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віталт, Вітарт, Бутавіт; германскія імёны Witolt, Witard, Botwith) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[3], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[4]. Такім парадкам, імя Віцень азначае «мудры»[5].
Адпаведнасьць імя Віцінь германскаму імю Witin (Widin) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвязвае імя Віцень з славянскім імем Вітаслаў і імем аднаго зь першых князёў бодрычаў Віцана (Witzan, Witsan, Witzin), таксама зьвяртаючы ўвагу на вядомую ў XIII стагодзьдзі назву славянскага замку Віцень[7].
Імя Вітэн бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Jan Wittenn (1511—1520 гады)[8].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: съ сыномь моимь с Витенемь (паміж 1299 і 1305 або 1308 год)[9]; rex Vithenus (Хроніка Прускай зямлі)[10]; praedecessor noster rex Viten (1322 год)[11]; sicut Vithene bone memorie, frater vester et antecessor (29 лістапада 1322 году)[12]; rex Wytan[13], konig Witen[14] (Хроніка Віганда); Witeni або Витень (летапісы ВКЛ)[15]; Якубъ Витень (1528 год)[16]; Witenes albo Wiczien (Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі)[17]; wioski… Witeny (1782—1783 гады)[18]; Tomasz Witenowicz (1798 год)[19]; Jerzy Witynowicz (1801 год)[20]; Witen (1822 год)[21].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віцень (1232—1315) — вялікі князь літоўскі
- Якуб Віцень — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Вітэны (Witen) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[22].
Вітэны-Вітыгі — літоўскі шляхецкі род[23].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Віцены.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 493.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1565.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 291.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 168.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 49.
- ^ Rowell S. C. Aspects of settlement in the Klaipėda District (Memelland) in the late fifteenth and early-sixteenth centuries // Acta historica universitatis Klaipedensis. T. 11, 2005. P. 31.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 60—61.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 156, 163, 175—176, 181.
- ^ Первое послание Гедимина папе Иоанну XXII (1322), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Послание Риги Гедимину о незаключении договора с Тевтонским орденом (1322), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 454—456, 581.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 456, 464.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 138.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 96.
- ^ Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Maciejá Stryjkowskiego. T. 1. — Warszawa, 1846. S. 331.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 327.
- ^ Poniemunek, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Komaje k. Rakiszek, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Spis rodziców i dzieci urodzonych w parafii Daugieliszki w latach 1815—26
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 160.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)