Перайсьці да зьместу

Бутавіт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Botwith
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Boto + Witt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Буцівіт, Ботвіт
Зьвязаныя імёны Witbot
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бутавіт»

Бутавіт, Буцівіт (Ботвіт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ботвіт або Бутвіт (Botwith[1], Botuit[2], Botwit[2]) і Вітбот (Witbot) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4], а аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) — ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[5], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[6]. Такім парадкам, імя Бутавіт азначае «корань мудрасьці»[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боутовить (умова 1219 году); Butiuit Rakuteuicz (1387—1394 гады)[8]; отъ Ушатцкаго Базиліанскаго монастыря Суперiора Cергея Ботвита (27 жніўня 1803 году)[9].

  • Бутавіт ( па 1219) — літоўскі князь з роду Рушкавічаў
  • Буцівіт Ракутавіч ( па 1394) — літоўскі баярын, меў сыноў Некраша і Івана (Івашку)

Ботвіты гербу Суліма[10]літоўскі шляхецкі род[11][12]. з ваколіцаў Вялейкі[13].

  1. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 14.
  2. ^ а б Sveriges medeltida personnamn. Hft. 3. — Uppsala, 1974. S. 475.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1566.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 291.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  8. ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  9. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 16. — Вильна, 1889. С. 41.
  10. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 261.
  11. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  12. ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 322.
  13. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 51.