Вітыла
Вітыла | |
па-польску: Witelon | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 1230[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | каля 1275[1] |
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, фізык, псыхоляг, філёзаф, тэоляг, хрысціянскі манах, манах |
Навуковая сфэра | матэматыка[2], фізыка[2], філязофія[2], оптыка[2] і псыхалёгія[2] |
Эразм Цёлак Вітыла (лац. Witilo[3][a], Witelo, Vitello; каля 1220 — каля 1280) — навуковец.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Меў нямецка-польскае паходжаньне (бацька — немец з Турынгіі). Навучаўся каля 1250 году ў Сарбоне. Сябраваў зь Вільгельмам Мёрбэке, якому прысьвяціў сваю «Оптыку» ў 10 кнігах, напісаную паміж 1270 і 1278 гадамі.
Гэты твор ёсьць перапрацоўкай «Кнігі оптыкі» Ібн аль-Хайсама. Аснову оптыкі Вітылы складае нэаплятонаўская мэтафізыка сьвятла; але пры тым ён разглядае вывучэньне сьвятла як сродак увядзеньня матэматычнай дакладнасьці ў навуку пра прыроду. Экспэрымэнтальнае мастацтва ў галіне оптыкі дасягае ў Вітылы вельмі высокага роўню. У час дасьледаваньняў вясёлкі сканструяваў найлепшую для свайго часу прызму, каб вывучаць спэктар. Разглядаў таксама эстэтычнае значэньне асобных фарбаў і якасьцяў назіранага прадмета. Вельмі істотна зьвяртаў уагу на значэньне звычкі ў эстэтычным успрыманьні, адрозьненьні ў норавах людзей і ў псыхалёгіі народаў.
Трактат Вітылы зрабіў прыкметны ўплыў на навукоўцаў-наступнікаў, у тым ліку Леанарда да Вінчы і Ёгана Кеплера (першы трактат Кеплера з оптыкі называецца «Дадаткі да Вітэлія», 1604 год).
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Witelo // CERL Thesaurus (анг.) — Consortium of European Research Libraries.
- ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Lindberg D. C. Witelo // Complete Dictionary of Scientific Biography. — New York: Charles Scribner's Sons, 2008.
- ^ Book I of Witelo's Perspectiva. — Wrocław: Ossolineum, 1977. P. 17.