Млын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Шатровы вятрак

Млын — гаспадарчае збудаваньне, абсталяванае мэханізмам для абмалоту зерня. Асноўнымі часткамі млына зьяўляюцца жорны, што непасрэдна мелюць зерне, і рухаючы мэханізм, паводле якога млыны падзяляюцца на тры тыпы: вадзяныя, ветраныя (ці ветракі) і паравыя.

Вадзяны млын ля Спаса-Эўфарасіньнеўскага манастыра ў Полацку, 1911—1912

Галоўным элемэнтам млына зьяўляюцца жорны ў выглядзе двух цыліндрычных камянёў, якія ўласна і мелюць зерне. Розным, аднак, магла быць сіла, якая прыводзіла гэты мэханізм у рух. Таму млыны падзяляюцца на:

На тэрыторыі Беларусі першымі зьявіліся вадзяныя млыны, верагодна яшчэ ў ХІІ ст. У другой палове ХІХ шырокае распаўсюджаньне набылі ветракі або ветраныя млыны.

Чалавека, які займаўся вытворчасьцю мукі, называлі млынаром.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Млынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў