Беларусбанк
![]() | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | БВФБ: Беларусбанк |
Дэвіз | Заўсёды побач! |
Заснаваная | 30 жніўня 1995 (24 гады таму) |
Уласьнікі | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск, Беларусь |
Ключавыя фігуры | Віктар Ананіч |
Галіна | банкаўская дзейнасьць |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 22 869[1] |
ААТ Акцыянэ́рны ашча́дны банк «Беларусба́нк» — найбуйнейшы[2] беларускі банк, утвораны ў 1995 годзе шляхам зьліцьця Ашчаднага банку Беларусі і камэрцыйнага «Беларусбанку». На 1 лютага 2019 г. меў 6 абласных управаў, 20 філіяў, 1319 аддзяленьняў, 104 цэнтры банкаўскіх паслугаў і 109 абменных пунктаў у Беларусі[3], а таксама 2 прадстаўніцтвы за межамі краіны — у Франкфурце-на-Майне (Нямеччына; з 2003 г.) і Пэкіне (з чэрвеня 2007 г.; Кітай)[4]. Падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (98,76% акцыяў)[5]. На 1 верасьня 2014 г. выпусьціў звыш 5,6 млн аплатных картак, якія абслугоўваліся больш за 1,2 тыс. банкаматамі (29,5% рынку), 2,4 тыс. інфакіёскамі (64,4% рынку) і прымаліся да аплаты звыш 28 тыс. прадпрыемствамі гандлю і паслуг (50% рынку)[6]. На 18 лютага 2018 г. ва ўласным падпарадкаваньні меў 5 даччыных прадпрыемстваў: «ААБ Брокер», «ААБ Лізінг», «ААБ Санаторы Спадарожнік», «ААБ Цэнтар аздараўленьня Сонечны», «ААБ Кансалт»[7].
Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Годам стварэньня банку лічыцца 1922 год, калі рашэньнем Савету народных камісараў РСФСР былі ўсталяваныя ашчадныя касы, якія прымалі грашовыя сродкі насельніцтва. Гэтыя грошы плянавалася накіраваць на індустрыялізацыю эканомікі СССР. У 1923 годзе ў Менску адкрылася ашчадная каса №16, зь якой пачалося разьвіцьцё ашчаднай справы ў Беларусі. У 1927 годзе касы пачалі прымаць падаткі, зборы і камунальныя плацяжы. У 1930—1931 гадох было ўтворанае Галоўнае ўпраўленьне Дзяржпрацкасаў і Дзяржкрэдыту БССР, а таксама пачалася рэформа сэрыі ашчадкасаў з улікам адміністрацыйнага падзелу рэспублікі. З 1941 да 1945 году грашовая наяўнасьць і каштоўнасьці былі эвакуяваныя ў Казань. У 1962—1963 гадох ашчадныя касы былі падпарадкаваны Дзяржбанку СССР. У 1970 годзе пачаўся экспэрымэнт па выплаце заработнай платы праз ашчадныя касы на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне. У 1987 годзе ашчадныя касы былі пераўтвораны ў «Ашчадны банк», пачалася выдача крэдытаў на спажывецкія патрэбы грамадзянаў, а таксама ўтвораны «Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банку СССР».
У 1991 годзе Беларускі рэспубліканскі банк атрымаў магчымасьць самастойна вызначаць парадак правядзеньня дэпазытных і крэдытных апэрацыяў, адсоткавыя стаўкі і ўмовы выдачы крэдытаў, у гэтыя жа годзе быў утвораны «Ашчадны Банк Рэспублікі Беларусь»[8].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №340 ад 30 жніўня 1995[9] году адбылося аб’яднаньне Ашчаднага банку і камэрцыйнага банку «Беларусбанк» у ААТ "ААБ «Беларусбанк». У 1996 годзе ў склад банку ўвайшлі галіновыя банкі «Белсувязьбанк» і «Белчыгункабанк». З 1997 году банк пачаў абслугоўваць аплатныя карткі MasterCard, з 1998-га — і карткі Visa. У 1999 годзе атрымлівае крэдытную ацэнку ад Tomson Financial BankWatch (г. Чыкага, штат Іліной, Злучаныя Штаты Амэрыкі), з 2001-га — ад Фітч Рэйтынгс (г. Нью-Ёрк, ЗША). На 2004 год выпусьціў 1 мільён плястыкавых картак ды першым зь беларускіх камэрцыйных банкаў прыступіў да продажу аблігацыяў фізычным асобам[8]. Паводле ўказу № 257 ад 7 чэрвеня 2005 году ў склад банку ўвайшоў «МенскКомплексБанк»[10]. У лютым 2006 году банк адзначыў выпуск мільённай карткі MasterCard, 9 кастрычніка — першым сярод банкаў краіны дасягнуў выпуску 2 мільёнаў плястыкавых картак. У траўні 2007 году выпусьціў мільённую картку Visa[8].
З 8 сьнежня 2008 году да новага году прыпыняў пазычаньне на набыцьцё збудаванага жытла[11], а таксама спыніў выдачу пазыкаў у замежных валютах за 14 дзён да адпаведнага загаду Нацыянальнага банку[12].
У 2009 годзе чысты прыбытак склаў 419,1 млрд рублёў[13] (2009 год; 149,5 млн $[14]). Прыбытак Беларусбанку ў 2010 годзе склаў 511 млрд рублёў[15][16]. У 2010 г. на банк прыпадала 42% абсягу выдадзеных пазык, якія атрымалі звыш 800 тыс. жыхароў Беларусі[17].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Гадавая справаздача за 2010 год(рас.) Дзейнасьць банка. ААТ «ААБ Беларусбанк». Праверана 29 чэрвеня 2014 г.
- ^ Все банки Беларуси
- ^ Структура банка // ААТ «ААБ Беларусбанк», 1 сакавіка 2017 г. Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ Прадстаўніцтвы // ААТ «ААБ Беларусбанк» Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ Інфармацыя аб акцыянерах Інфармацыя для інвэстараў і акцыянэраў. ААТ «ААБ Беларусбанк». Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ Плацежныя карткі Беларусбанка атрымліваюць статус дысконтных у сетцы «Эўраопт» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 верасьня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2014 г.
- ^ Статуты дачынных таварыстваў і ўнітарных прадпрыемстваў банкаўскага холдынгу // ААТ «ААБ Беларусбанк» Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ а б в Гісторыя банка. ААТ «ААБ Беларусбанк». Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 1995 году № 340(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 студзеня 2007). Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 № 257(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ «Беларусбанк» спыніў крэдытаваньне жыльля. Радыё «Свабода» (15 сьнежня 2008). Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Нацбанк: крэдыты ў валюце не выдаваць. Радыё «Свабода» (22 сьнежня 2008). Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць за 2009 год у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі(рас.) Дзейнасьць банка. ААТ «ААБ Беларусбанк» (30 красавіка 2010). Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ Гадавая спаваздача 2011
- ^ Отчет о прибыли и убытках за 2010 год ОАО «Акционерный Сберегательный банк „Беларусбанк“»(рас.)
- ^ Юры Шчучэнка. Юані трапілі ў скарбонку // Зьвязда : газэта. — 4 лютага 2011. — № 22 (26886). — С. 2. — ISSN 1990-763x.