Перайсьці да зьместу

Царква Ўсіх Сьвятых (Бягомель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Ўсіх Сьвятых
Царква Ўсіх Сьвятых
Царква Ўсіх Сьвятых
Краіна Беларусь
Мястэчка Бягомель
Каардынаты 54°44′20″ пн. ш. 28°03′31″ у. д. / 54.73889° пн. ш. 28.05861° у. д. / 54.73889; 28.05861Каардынаты: 54°44′20″ пн. ш. 28°03′31″ у. д. / 54.73889° пн. ш. 28.05861° у. д. / 54.73889; 28.05861
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Будаваньне 1876—??? гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўсіх Сьвятых на мапе Беларусі
Царква Ўсіх Сьвятых
Царква Ўсіх Сьвятых
Царква Ўсіх Сьвятых
Царква Ўсіх Сьвятых на Вікісховішчы

Царква Ўсіх Сьвятых — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Бягомелі. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка[a]. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Царква, каля 1900 г.
Царква, 1929 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Бягомлі збудавалі ў 1876 годзе.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжна-восевая кампазыцыя будынка складаецца з прытвора, трапезнай, малітоўнай залі і апсыды з рызьніцамі. Над прытворам узвышалася званіца (захаваўся ніжні чацьверыковы ярус). Цэнтар галоўнага фасаду вылучаецца рызалітам з 2-гранным шчыпцом і 3-лопасьцевай аркатурнай крапоўкай, восьсю сымэтрыі — аркавы ўваходны партал і акно-біфорыюм над ім. Фасады падзяляюцца высокімі і вузкімі аркавымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, дэкаруюцца аркатурнымі фрызамі, кутнімі лапаткамі[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кастрычніцкая, 1
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]