Алей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алей

Алей — тлушч з пладоў і насеньня расьліны. Складаецца на 95—97% з трыгліцэрыдаў (поўных этэраў гліцэрыны) вышэйшых тлустых кісьляў, пераважна С16 і С18, і свабодных тлустых кісьляў, фасфатыдаў, воску, токафэролаў, вітамінаў (А, D, Е і К) і пігмэнтаў. Зьяўляецца афарбаваным рэчывам у вадкім, мазепадобным або цьвёрдым выглядзе. Некаторыя віды зьяўляюцца атрутнымі. Палімэрызуецца пры награваньні да +250°C — +300 °C або пад узьдзеяньнем тлену паветра, пры паглынаньні 30% якога зазнае прагарканьне. Атрымліваецца са здробненага насеньня і мякаці пладоў алейных расьлінаў шляхам прасаваньня або экстрагаваньня арганічным рашчынальнікам з наступнай ачысткай адстойваньнем, фільтрацыяй, апрацоўкай вадой (гідратацыя), рашчынай шчолачаў (рафінаваньне) і вадзяной парай пад вакуўмам (дэзарацыя). Выкарыстоўваецца ў якасьці харчовага выраба для прыгатаваньня кансэрваў і маянэзаў. У гідраваным выглядзе — для маргарынаў. Прымяняецца ў вытворчасьці алкідных смолаў, гліцэрыны, лакаў, мыла, пакостаў, сікатыву, тлустых кісьляў і фарбаў. Служыць вяжучым рэчывам касмэтычных і лекавых мазяў[1].

Пляшка аліўкавага алею (Італія, 2007 г.)

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле высыхальнасьці:

  • высыхальны — акісьляецца на паветры і ўтварае гладкую, празрыстую, смалападобную цягучую стужку; нерашчынальны ў арганічнай рашчыне і мае ёдны лік між 150-200 (ільняны, канапляны і тунгавы);
  • паўвысыхальны — марудна ўтварае мяккую, ліпкую стужку (кукурузны, кунжутавы, макавы, рапсавы, сланечнікавы і соевы);
  • невысыхальны — пры нагрэве адсутнічае загушчэньне і ўтварэньне стужкі; мае ёдны лік да 100 (аліўкавы, арахісавы, гарчычны, какававы, какосавы, пальмавы і рыцына).

Паводле апрацоўкі:

  • нерафінаваны,
  • рафінаваны,
  • сыры[1].

Паводле паходжаньня:

Паводле агрэгатнага стану:

  • вадкі — абляпіхавы, ільняны, кавуновы, касторавы, кукурузны, макавы, мігдалавы, рапсавы, сланечнікавы, соевы і тунгавы;
  • цьвёрды — арахісавы, какававы, какосавы і пальмавы.

Паводле складу тлустых кісьляў:

  • алеінавы — багаты на алеінавую кісьлю: абрыкосавы, авакадавы, аліўкавы, арахісавы, аўсяны, рысавы, сафлоравы і фісташкавы;
  • лінолевы — пераважае лінолевая кісьля: вінаградны, гарбузовы, канапляны, кедравы, кукурузны, пшанічны і сланечнікавы;
  • альфа-ліналенавы — з павышаным утрыманьнем альфа-ліналенавай кісьлі: гарчычны, ільняны, пшанічны, рыжаковы, соевы, сьвірэпны і шыпшынавы;
  • гама-ліналенавы: агурочнікавы (бурачнікавы) і чорнапарэчкавы;
  • ляўрынавы — зьмяшчае ляўрынавую і іншыя нізкамалекулярныя кісьлі: какосавы і пальмаядравы;
  • пальмітынавы — з высокім утрыманьнем пальмітынавай кісьлі: баваўняны, какававы і пальмавы;
  • эрукавы — зьмяшчае эрукавую, нэрвонавую і эйказенавую кісьлі: гарчычны і сьвірэпавы;
  • алеінава-лінолевы — зьмяшчае супастаўную колькасьць алеінавай і лінолевай кісьляў: вішнёвы і кунжутавы.

Атрыманьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры падрыхтоўцы да прасаваньня абалонка насеньня аддзяляецца ад ядра (зьдзіраньне). Самі ядры здрабняюцца (атрыманьне мяткі). Мятка ўвільгатняецца і награваецца (утварэньне жамярынаў). Алей выціскаецца зь мяткі шляхам падвойнага прасаваньня. Для павелічэньня здабыцьця алею ў 1,5-2,5 разы мятка рашчынаецца пры дапамозе атрыманага з нафты гексана або звадкаванага дыяксыду вугляроду (сьціснутага і разагрэтага). Рашчынаньне звычайна ўжываецца пры вырабе кукурузнага і соевага алею. Для выдаленьня атрутных рэчываў, унесеных падчас здабыцьця алею, і павелічэньня тэрміну прыдатнасьці ажыцьцяўляецца наступная ачыстка алею:

  • абвадненьне (гідратацыя) — выдаленьне фосфаліпідаў, якія выпадаюць у асадак пры перавозе і захоўваньні;
  • шчолачнае нэўтралізаваньне (рафінаваньне) — выдаленьне свабодных тлустых кісьляў;
  • адбельваньне (адсарбцыйнае рафінаваньне) — выдаленьне пігмэнтаў, бялкоў, рэшты мыла і фосфаліпідаў;
  • вымарожваньне — выдаленьне воску;
  • бясшчолачнае (дыстыляцыйнае) нэўтралізаваньне — выдаленьне пахучых і смакавых рэчываў і рэшты свабодных тлустых кісьляў;
  • дэзадараваньне — выдаленьне рэшты пахучых і смакавых рэчываў.

У 2008 г. сярэднесусьветны ўраджай з гектара ўгодзьдзяў складаў (пасьля перапрацоўкі): 4,4 тоны — чуфавага (ядомасыцевага, землемігдалавага) алею; 4 тоны — пальмавага; 2 тоны — аліўкавага; 1,6 тоны — горнаарахісавага (сачаінчавага); 1,45 тоны — ільнянога; па 1,4 тоны — какосавага і рапсавага; 1,34 тоны — рыжаковага. Менш за тону алею з гектара атрымлівалі: 760 кг — арахісавага; 672 кг — гарбузовага; 662 кг — сафлоравага; па 0,6 тоны — канаплянага, сланечнікавага і соевага; 392 кг — баваўнянага; 138 кг — кукурузнага[2].

Какосавы алей (Віетнам, 2010 г.)

У 2008 г. 9 найбольш спажыванымі відамі алею ў сьвеце былі:

  • пальмавы (41,31 млн тонаў) — часта для вырабу паліва;
  • соевы (41,28 млн тонаў) — палова сусьветнага спажываньня алею ў ежу;
  • рапсавы (18,24 млн тонаў) — найбольшы пашыраны від алею для гатаваньня (смажаньня) ежы;
  • сланечнікавы (9,91 млн тонаў) — звычайна выкарыстоўваецца для гатаваньня ежы, як і для вырабу дызэльнага паліва;
  • баваўняны (4,99 млн тонаў) — ужываецца ў ежу і ў харчовай прамысловасьці;
  • пальмаядравы (4,85 млн тонаў) — ужываецца ў ежу ў Афрыцы;
  • арахісавы (4,82 млн тонаў) — для гатаваньня;
  • какосавы (3,48 млн тонаў) — для вырабу мыла, касмэтыкі і ў гатаваньні;
  • аліўкавы (2,84 млн тонаў) — у гатаваньні, касмэтыцы, мыле і ў якасьці паліва для каганца.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алей Насычаныя
тлустыя кісьлі
Мона-
ненасычаныя
тлустыя кісьлі
Поліненасычаныя
тлустыя кісьлі
Алеінавая кісьля
(амэга-9)
Пункт дымленьня
Агулам Альфа-ліналенавая
(амэга-3)
Лінолевая
(амэга-6)
Авакадавы 11,6 70,6 13,5 1 12,5 +249 °C
Аліўкавы 14 72 14 1,5 15 +193 °C
Арахісавы 16,9 46,2 32 32 48 +225 °C
Баваўняны 25,9 17,8 51,9 1 54 19 +216 °C
Ільняны 7,5 15,5 79 64 15 11 +107 °C
Какосавы 91 6 3 2 6 +177 °C
Кукурузны 12,9 27,6 54,7 1 58 28 +232 °C
Пальмавы 49,3 37 9,3 10 40 +235 °C
Рапсавы 7,4 63,3 28,1 10 10 +204 °C
Сафлоравы (>70% лінолевы) 8 15 75 70 +210 °C
Сафлоравы (алеінавы) 7,5 75,2 12,8 +210 °C
Сланечнікавы (<60% лінолевы) 10,1 45,4 40,1 0,2 39,8 45,3 +227 °C
Сланечнікавы (>70% алеінавы) 9,9 83,7 3,8 +227 °C
Соевы 15,7 22,8 57,7 7 50 24 +238 °C
*Баваўняны (гідрагенізаваны) 93,6 1,5 0,6 0,3
*Пальмавы (гідрагенізаваны) 47,5 40,6 7,5
*Соевы (гідрагенізаваны) 21,1 73,7 0,4 0,1
 % агульнай вагі тлушчу

Тлустыя кісьлі ў алеі зьяўляюцца аднаасноўнымі з цотным лікам атамаў вуглярода — 6, 8, 10, 12, 14, 16 і 18. Трыгліцэрыды маюць аднолькавую гліцэрынавую частку, таму адрозьніваюцца тлустымі кісьлямі паводле: 1) даўжыні ланцуга атамаў вуглярода, 2) ліку і разьмяшчэньня двайных сувязяў атамаў; 3) разьмяшчэньня ў малекуле трыгліцэрыда. Чым больш дзеля насычаных тлустых кісьляў з 16 і 18 атамамі вуглярода, тым больш тэмпэратура плаўленьня алею.

Склад Тлустая кісьля Аліўкавы алей Соевы алей Сланечнікавы алей Сланечнікавы алей (высока-
алеінавы)
Рапсавы алей (<5% эрукавы) Пальмавы алей Какававы алей Пальма-
ядравы алей
Какосавы алей
C6:0 Капронавая до 0,8 0,4—0,6
C8:0 Капрылавая 2,4—6,0 5,8—10,2
C10:0 Капрынавая 2,0—5,0 4,5—7,5
C12:0 Ляўрынавая да 0,1 0,1—0,4 41—55 43—51
C14:0 Мірыстынавая 0—0,05 да 0,2 да 0,2 да 0,3 0,5—2 да 0,7 14—18,6 16—21
C16:0 Пальмітынавая 7,5—20 8—13,3 5—7,6 4,2—4,6 2,5—6,3 39—46,8 24—25,2 6,5—10 7,5—10
C16:1 Пальміталеінавая 0,3—3,5 да 0,2 да 0,3 да 0,6 до 0,6 да 1 0,2—1,5
C18:0 Стэарынавая 0,5—5 2,4—2,5 2,7—6,5 4,1—4,8 0,8—2,5 3,5—6 34—35,5 1—3,5 2,5—4
C18:1 Алеінавая 55—83 17,7—26,1 14—39,4 61—69,8 50—65 36,7—43 37—41 12—19 5—10
C18:2 Лінолевая 3,5—21 49,8—57,1 48,3—74 21,9—28,4 15—25 6,5—12 1—4 0,8—3 1—2,5
C18:3 Ліналенавая 5,5—9,5 да 0,3 7—15 да 0,5 да 0,2 да 1 да 0,5
C20:0 Арахінавая 0—0,6 0,1—0,6 0,1—0,5 да 0,7 0,1—2,5 да 1 да 1 да 0,5
C20:1 Гадалеінавая 0—0,4 да 0,3 да 0,3 да 0,5 0,1—4 да 1 да 0,5
C20:2 Эйказадыенавая да 1
C22:0 Бегенавая 0—0,2 0,3—0,7 0,3—1,5 0,7—1,2 да 1 да 1 да 0,5
C22:1 Эрукавая да 0,3 да 0,3 да 5 да 1,0 да 0,5
C22:2 Докаозадыенавая да 0,3 да 0,5
C24:0 Лігнацэрынавая 0—0,2 да 0,4 да 0,5 да 0,2 да 1 да 0,5
C24:1 Нэрвонавая да 0,5 да 0,1
Тэмпэратура плаўленьня, °C −6 −20…−23 −18…−20 +4,4…+7,2 −9 +33…+39 +31…+35 +23…+26 +22…+29

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі добра высьпяваюць 2 алейныя культуры: лён і рапс. У 2004 г. у Скідзелі (Гарадзенскі раён) заснавалі ЗАТ «ГародняБіяпрадукт», дзе ўпершыню ў краіне сталі ажыцьцяўляць ачыстку алею спосабам фізычнага рафінаваньня без прымяненьня хімічных рэагентаў. За 2011 г. у Беларусі спажылі звыш 80 тыс. тонаў алею. Вырабілі 24 тыс. тонаў бутэляванага алею, пераважна з рапсу, пры вытворчай магутнасьці прадпрыемстваў звыш 100 тыс. тонаў алею за год[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Алеі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 237. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
  2. ^ Асноўныя алейныя культуры ў параўнаньні (анг.) // Месцы садоўніцтва, 2016 г. Праверана 24 лістапада 2016 г.
  3. ^ Сьвятлана Барысенка. Рапсавы алей — выдатная альтэрнатыва аліўкаваму // Зьвязда : газэта. — 11 красавіка 2012. — № 70 (27185). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў