Перайсьці да зьместу

Вера Палтаран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вера Палтаран
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вера Сямёнаўна Палтаран
Нарадзілася 28 сакавіка 1919
Бабунічы, Мазырскі павет, Беларуская ССР
Памерла 28 сакавіка 1989
Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці рэдактарка
Гады творчасьці 1949—1989
Жанр нарыс
Мова беларуская
Дэбют 1949 год
Значныя творы нарысы «Ключы ад Сезама» (1967) і «Дзівасіл»
Прэміі Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Лепяшынскага (1970)
Узнагароды

Вера Сямёнаўна Палтараншлюбе Ляпеская; 1919, Бабунічы, цяпер Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь — 1989) — беларуская пісьменьніца і перакладніца.

Ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Панцеляймона Лепяшынскага (1970) за кнігу «Ключы ад Сезама» (1967) і нарыс «Дзівасіл». заслужаная працаўніца культуры Беларусі (1979)[1].

Скончыла 10-гадовую школу. Навучалася ў Менскім пэдагагічным інстытуце. У 1941 годзе зьехала ў эвакуацыю на завод у Горкаўскай вобласьці Расейскай СФСР. У 1943 годзе паступіла на філялягічны факультэт БДУ, які знаходзіўся на станцыі Сходня ў Маскоўскай вобласьці пад Хімкамі. У 1945 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і пачала працаваць стыльрэдактаркай ў газэце «Чырвоная зьмена», а затым у газэце «Літаратура і мастацтва». У 1953—1973 гадох была рэдактаркай аддзелу крытыкі ў часопісе «Маладосьць». З 1973 году загадвала аддзелам крытыкі і літаратуразнаўства ў выдавецтве «Мастацкая літаратура»[2].

У 1949 годзе пачала пісаць творы. Друкавалася з 1957 году[2]. Выдала зборнікі нарысаў «Ключы ад Сезама» (1967) і «Дзівасіл» (1974). Напісала нарысы пра вясковае жыцьцё і артыкулы пра творчасьць пісьменьнікаў Алеся Адамовіча, Івана Мележа, Івана Пташнікава і Міхася Стральцова. Займалася мастацкім перакладам[1]. Сярод іншага, выдала нарысы «За ракой Гарыньню» і «Лён мой, лён». У 1989 годзе выйшаў зборнік публіцыстыкі і крытыкі «Чалавек на вятрах часу», які ўлучыў аповесьць «Будзённы дзень сям’і Ганчарыкаў»[2].

  1. ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 28 сакавіка 2014. — № 57 (27667). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б в Палтаран (Ляпеская) Вера Сямёнаўна // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 11 лістапада 2022 г. Праверана 20 студзеня 2023 г.