Хвойнікі
Хвойнікі лац. Chvojniki | |||||
Сядзіба Аўраамавых | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | перад 1504 годам | ||||
Горад з: | 1967 | ||||
Былая назва: | Хвоиники | ||||
Мясцовая назва: | Хвайнікі | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Хвойніцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 128 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 13 278 чал. (2022)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2346 | ||||
Паштовы індэкс: | 247600 | ||||
СААТА: | 3254501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°54′0″ пн. ш. 29°58′0″ у. д. / 51.9° пн. ш. 29.96667° у. д.Каардынаты: 51°54′0″ пн. ш. 29°58′0″ у. д. / 51.9° пн. ш. 29.96667° у. д. | ||||
± Хвойнікі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Хво́йнікі (афіцыйная назва — Хо́йнікі[2]) — места ў Беларусі. Адміністрацыйны цэнтар Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзяцца за 103 км на поўдзень ад Гомля, чыгуначная станцыя на адгалінаваньні Васілевічы — Хвойнікі лініі Каленкавічы — Гомель. Аўтамабільныя дарогі на Рэчыцу, Каленкавічы, Брагін.
Хвойнікі — даўняе сяло, пазьней мястэчка ў частцы Палесься[a], што на самай поўначы гістарычнай Кіеўшчыны (гл. ніжэй); невялікі прыватнаўласьніцкі замак часоў Рэчы Паспалітай. З адметных мясьцінаў вылучаліся драўляны сядзібны дом Прозараў, мураваныя касьцёл у цэнтры мястэчка і капліца-пахавальня на могілках, помнікі архітэктуры адпаведна клясыцызму і нэаготыкі канца XVIII ст. і пачатку 1860-х гг.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Хвойнікі ўтварыўся ад паняцьцяў хвоі, хваёвых лясоў[3][c], хоць самое паселішча ўзьнікла ў нізкім месцы, сярод балота, дзе хвоя суцэльна не расьце. Імаверна, на новае сяло была перанесеная назва парослага хвайнікамі ўзвышша (ёсьць і сёньня, але даўно разаранае), якое аддзяляла яго ад даўняга брагінскага сяла Лісьцьвіна. Жыхары апошняга «дубровы собе на поля розробили и вычертили»[5], адкуль і гэткая назва, кантрастная з будучай мястэчкавай. Таму, пэўна, і сымболіка сучасных Хвойнікаў збольшага адпаведная ня іх месцазнаходжаньню побач з хвайнікамі, як здаўна меркавалася, а набытай імі назьве, даволі дзіўнай для селішча, паўсталага на краю балота.
Традыцыйная гістарычная назва места — Хво́йнікі[6][7][8][9][10] або Хвайнікі́[11]. Цяперашняя афіцыйная назва Хойнікі (польск. Chojniki ад польск. chojnik — хвойнік, рас. Хойники) ёсьць замацаванай у расейскай мове польскай формай тапоніму[12][13][14]. Адбывалася гэта паволі. Неаднаразова ў польска- і лацінамоўных крыніцах выкарыстоўвалася беларуская форма. Напрыклад, яшчэ і ў канцы 1790 году пра Караля Прозара, як аднаго з кумоў пры зьдзяйсьненьні таямніцы хросту сына сужэнцаў Клішэўскіх у Барбарове, у мэтрычных кнігах Юравіцкага касьцёлу запісана, што ён «з Хвойнікаў» (de Chwoyniki)[15].
Была і няўдалая спроба пана Мікалая Харлінскага ў пачатку XVII ст. пераназваць мястэчка і ўвесь маёнтак у Новы Харленж на гонар Харленжу — гнязда яго роду ў Люблінскім ваяводзтве («dobra Chojniki czyli Nowy Charlęż» — 1618 год, «m. Nowy Charlęż», але «wieś Chojniki» — 1623 год; зрэдку ў дакумэнтах Харлінскіх сустракаліся і «Chwojniki» — 1600, 1618 гады)[16]. Аднак, празь некалькі гадоў рыма-каталікоў Харлінскіх заступіў новы ўладальнік кальвініст М. Абрамовіч, пазьней праваслаўны М. Бжазоўскі, далей незацікаўленыя ў перайменаваньнях рыма-каталікі Шуйскія, і тую спробу спасьціг лёс іншых новых назоваў, якія мусілі — пісаў А. Ябланоўскі — «przed żywotnością starych ustąpić»[17].
Паводле Чэслава Пяткевіча, які жыў на Палесьсі ад свайго нараджэньня ў 1856 годзе і, згодна з аўтографам, на працягу 36 наступных, а апошні раз наведаў мястэчка ў 1912 годзе, тутэйшы люд звычайна называў яго Хвайнікамі[18]. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Хвойнікі фіксуецца як варыянтная. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найранейшая згадка пра Хвойнікі (у арыгінале, мусіць, — Хвоиники) датавана 3 днём месяца чэрвеня 1504 году[d][e], калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандар сваім прывілеем, вылучыўшы іх і Астраглядавічы з усімі прылегласьцямі з Брагінскай воласьці, падараваў на вечныя часы за вайсковыя заслугі пану Сямёну Хведаравічу Палазовічу («слаўнаму русінскаму воіну Полазу», «Полазу Русаку, слаўнаму казаку», як назвалі яго польскія гісторыкі Ёст Людвік Дэцый[23] і Марцін Бельскі[24][f]). Вядомая яна, як самы даўні дакумэнт (przywiley ruski) з польскамоўнага вопісу архіва князёў Шуйскіх з збору «Archiwum Prozorów i Jelskich», што захоўваецца ў фондах Галоўнага архіву старых актаў у Варшаве. А абмежаваньне Брагінскай воласьці (альбо «hrabstwa» ў кнізе Мазырскага гродзкага суда 1776 году) ад 7 сакавіка 1512 году, якое выконвалася на загад караля і вялікага князя Жыгімонта Старога дзеля чалабітнай князя Міхаіла Васільевіча Збараскага, было адначасова і размежаваньнем яе з добрамі пана Сямёна Палазовіча[25]. Мяжа тады прайшла на поўдзень ад Хвойнікаў, а менавіта з паўднёвага захаду, ад астравоў Дронькі, Кажушкі, на паўночны ўсход, паўз угодзьдзі брагінскага сяла Лісьцьвін[g] у кірунку сяла, таксама брагінскага, Дамамірка. Астраглядавічы з навакольлямі апынуліся ўнутры яе, што выклікала пярэчаньні з боку пана Хведара (у тэксце: Хвядоса) Палазовіча, бацькі ўладальніка[26][h].
Адміністрацыйна Хвойнікі належалі спачатку да Брагінскай воласьці Кіеўскага павету і аднайменнага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Іх і Астраглядавічаў уладальнікамі ад пачатку XVI ст. і да 1860-х гадоў (маёнтку — да 1887 году) пасьлядоўна былі паны Палазовічы, князі Любецкія, паны Харлінскія, Абрамовіч (Абрагамовіч), Бжазоўскія, князі Шуйскія, паны Прозары[29][j].
3 сакавіка 1532 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары адмысловым лістом загадаў ваяводзе Андрэю Няміровічу маёнткі нябожчыка Сямёна Палазовіча (у іх ліку «Хвойники, Остроглядовичи, Новоселки»), якія той пасьпеў прыгарнуць да Кіеўскага замку, вярнуць яго зяцю князю Дзьмітрыю Раманавічу Відыніцкаму[20] (Любецкаму). У сьнежні 1556 году князь Дзьмітры Любецкі, не жадаючы прызнаць віну ўласных падданых «о подране бчол и о збите людей монастырских» (лыскоўскіх сялян кіеўскага Сьвята-Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра), скардзіўся ў сваю чаргу на іх: «…и я, дей, теж сам и люди мои кузцовские и хвойницкие от подданых церковных так веле кривды нам…»[31]. Дачка князя Дзьмітрыя і Фенны Палазоўны, сястра нябожчыка князя Богуша, таксама Фенна, пасьля сьмерці мужа Мельхіёра Насілоўскага ўзяла шлюб з панам Шчасным Харлінскім гербу Боньча ды ў сьнежні 1568 году запісала на яго «именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хойники[k], Остроглядовичи, Новоселки…»[32].
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (у тым ліку Хвойнікі) было далучана да Кароны Польскай[33].
Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 сьнежня 1586 году Шчасны Харлінскі падаў судовую позву да ўдавы князя Аляксандра Вішнявецкага за гвалтоўны вывад дзедзічных падданых зь іх жонкамі, дзецьмі і ўсімі хатнімі рэчамі з Астраглядавічаў, Хвойнікаў, Багушоў і Паселічаў з наступным пасяленьнем у вёсках свайго Брагінскага маёнтку[34]. У 1598 годзе сойм прызначыў Ш. Харлінскага адным з камісараў у справе разьмежаваньня Кіеўскіх земляў Кароны і Мазырскага павету ВКЛ[35]. У трыбунальскім акце ад 22 чэрвеня 1600 году што да Кіеўскага ваяводзтва засьведчаная нязгода Ш. Харлінскага з тым, як разьмежаваныя грунты яго Астраглядавічаў, Навасёлак, Хвойнікаў з прыналежнымі князю Адаму Аляксандравічу Вішнявецкаму сёламі Мікулічы, Веляцін, Лісьцьвін, а таксама яго Багушэвічаў (Багушоў), Плоскага, Паселічаў, Хвойнікаў, Навасёлак з прыналежнымі князю Міхаілу Міхайлавічу Вішнявецкаму Глухавічамі, Бабчынам, з тым, як падзеленыя дубровы, урочышчы, з папсаваньнем старых памежных знакаў[36]. 20 чэрвеня 1600 году Ш. Харлінскі выдаў сыну свайму Мікалаю вечны запіс, прызнаны ў Люблінскім трыбунале, у Астраглядаўскім ключы (а гэта і Хвойнікі), на двор з 5 пляцамі ў Кіеве[37]. Зь імёнамі сужэнства Мікалая і Гэлены (Гальшкі) Харлінскіх зьвязана заснаваньне яшчэ да 1622 году касьцёла ў Астраглядавічах[38] і стварэньне першай у рэгіёне каталіцкай парафіі. Недзе ў гэты ж час Хвойнікі апынуліся ў складзе Оўруцкага павету. Разьмежаваньне Кіеўскага ваяводзтва Кароны і Мазырскага павету ВКЛ у сьнежні 1621 — студзені 1622 году засьведчыла, як на сёньняшні дзень, унікальную сытуацыю: тагачасныя мястэчка і вёску Хвойнікі М. Харлінскага паны камісары пацьвердзілі прыналежнымі да Кароны, а сяло і двор Настольле пана Іскарастынскага[l] — да ВКЛ[39]. 7 чэрвеня 1623 году датаваны судовы дэкрэт, у якім удава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родных братоў і сваякоў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі), вёскі Хвойнікі, Вялікі Бор, Гарошкаў, Рашаў, Карчовае, Лаханію, Стралічаў, Паселічы, Малішаў[m][40].
У 1627 годзе Гальшка Мікалаевая Харлінская склала тэстамэнт, паводле якога Астраглядавічы разам з Хвойнікамі пераходзілі ў пасэсію да яе зяця-кальвініста Мікалая Абрагамовіча[41]. Згодна з тарыфам падымнага падатку, у 1628 годзе пан Мікалай Абрагамовіч z Chwoynik, з 11 дымоў плаціў па 3 злотых, з 2-х агароднікаў па 1 злотаму і 6 грошаў[42]. Пры гэтым будучаму гэнэралу артылерыі ВКЛ яшчэ доўга давялося ўлагоджваць спадчынныя і проста маёмасныя непаразуменьні зь іншымі Харлінскімі — панамі Станіславам, Юрыем і Шчасным, а таксама з панам Мадлішэўскім, зь якім Гальшка ўзяла шлюб.
Хвойніцкая царква на тыя часы ўжо была ўніяцкай. У мэтрычныя кнігі Астраглядаўскага касьцёлу трапіў запіс ад 26 лютага 1635 году, паводле якога хвойніцкі прэсьвітэр Лука Чачотка ахрысьціў Леона Яна, сына харунжага пяцігорскага Рэмігіяна і Петранэлі з Бахановічаў Маеўскіх, а кумамі былі пісар земскі[n] мазырскі Самуэль Аскерка, знакаміты ваяр[43], і Марыяна Міткевічаўна. Гэты ж сьвятар згаданы ў запісе 1640 году. А ў 1692, 1715, 1722 гадох хвойніцкім настаяцелем названы Анікій Чачотка. Абодва зьдзяйсьнялі абрады ў Хвойніках і Загальлі[44].
24 сьнежня 1642 году ад імя амсьціслаўскага кашталяна Мікалая Абрамовіча складзены запіс вечнага продажу пагразлых у даўгах Астраглядавічаў і Хвойнікаў кіеўскаму падстолію Максыміліяну Бжазоўскаму, пра што Лукаш Мадлішэўскі выказваў клопат яшчэ ў лісьце ад 29 чэрвеня 1641 году[45]. Найбольш імаверна, што менавіта М. Бжазоўскі напярэдадні «хмяльніччыны» збудаваў у паўсталых на краю балота Хвойніках умацаваную сядзібу, званую замкам, дзеля абароны скарбу ад уласных сялянаў, казакоў ды суседзяў — паноў-братоў шляхты[o]. 26 сакавіка 1651 году на загад польнага гетмана літоўскага князя Януша Радзівіла, каб не дайшло да масавага паказачваньня тутэйшых жыхароў, у мястэчку Хвойнікі размясьціўся адзьдзел жаўнераў ротмістра Курпскага. У лісьце да князя Курпскі паведамляў, што стаў у надта дрыгвяністай мясьціне з зусім паганымі пераправамі, і як бы давялося біцца, то не адно коннаму, але і пешаму недзе разьвярнуцца — навокал балоты. Тут, маўляў, не тое аўса, сена не здабыць, надта край заўбогім стаў. Але яны з жаўнерамі так-сяк трываюць у нястачы, абы вяскоўцы не ўцякалі з сваіх гасподаў. Прасіў падмогі, бо тут адно хіба лічыцца што 5 харугваў, а папраўдзе і на 3 сотні ці набярэцца. Яшчэ даслаў з Хвойнікаў да гетманскага табару 2-х палонных казакоў сотні Дарашэнкавай палку Нябабы[46].
У другой палове XVII ст. мястэчка стала цэнтрам воласьці, тут праходзіў шлях Мазыр — Юравічы — Брагін — Любеч.
26 чэрвеня 1664 году дачка нябожчыка Максыміліяна Бжазоўскага, берасьцейскага ваяводы, Зофія перапісала спадчынныя маёнткі ў Кароне (Астраглядавічы з Хвойнікамі таксама) і Берасьцейшчыне на мужа, князя Канстанціна Яна Шуйскага[47]. Тады Шуйскія ўпершыню набылі добра ў Кіеўскім ваяводзтве ды трымалі іх каля паўтары сотні гадоў. Менавіта яны зрабілі Хвойнікі цэнтрам сваіх уладаньняў у рэгіёне. Паспрыяла гэтаму не ў апошнюю чаргу тое, што Астраглядавічы знаходзіліся ў атачэньні брагінскіх добраў, а Хвойнікі — на поўначы па-за іх межамі. Хоць, магчыма, ініцыяваў перамену яшчэ ў першай палове XVII ст. ваявода берасьцейскі Максыміліян Бжазоўскі, збудаваўшы ў Хвойніках замак.
Станам на 1666 год, у гетманства Івана Брухавецкага, Хвойнікі, як і Брагін, былі сярод «асобных» мястэчкаў, прыпісаных да Чарнігаўскага казацкага палка[48]. Зразумела, што пасьля Андрусаўскага замірэньня 1667 году ўсё павярнулася на ранейшыя колы.
Расейскі дакумэнт 1676 году засьведчыў, што пасланец казацкага гетмана Барыс Маршэўскі летась да Львова ехаў накіроўваючыся «на Брагинъ, на Загалье, на Хвойники, на Мозырь…»[49].
Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1683 году, з 30 дымоў мястэчка Хвойнікі без уліку сьвятароў князь Шуйскі мусіў плаціць 6 злотых[50]. 30 кастрычніка 1686 году нехта Мацьвей з Хвойнікаў пад прысягай паведаміў у Оўруцкім гродзкім судзе, што з маёнтку адыйшлі 77 дымоў[51] (×6 — прыкладна 462 жыхары). У іншых выпадках прычына адыходу «за Днепр» называлася: з прычыны гвалту як ад казакоў, так і ад жаўнераў урадавых войскаў.
У лістападзе 1693 году харугва інаўроцлаўскага ваяводзіча Шчавінскага стала на зіму ў Хвойніках, але напярэдадні стрэчанскага кірмашу вырушыла пад Хвастаў супраць казакоў палкоўніка Сямёна Палія. 12 лютага 1694 году жаўнер згаданай харугвы Сэбасьціян Яроцкі зь іншаю чэлядзю, закупіўшы на кірмашы правіянт, спыніўся на ноч у хаце ўдавы Казачыхі на Валоках. Але адміністратар маёнтку князя К. Шуйскага, Ян Зьдзітавецкі, сустрэўшы яго на вуліцы, замест нейкіх вінаватых загадаў зьбіць, потым узяў пад варту і трымаў у замкавай турме ледзьве ня 3 месяцы, ажно пакуль не вярнулася харугва і пацярпелы ня быў апраўданы[52]. 16 красавіка 1697 году сотнік Чэпарняка і казакі палку Ярэмы гвалтоўна сталі на кватэры ў мястэчку Хвойнікі князя Дамініка Шуйскага. Калі ж пан Фрыдэрык Левэнфатэр, аканом маёнтку, спрабаваў не дапусьціць іх, дык казакі сілай уламваліся да людзей, зьбівалі, стралялі нібы ў ворагаў, а хвойніцкага баярына Стафана Пятроўскага з мушкету 2 разы ў грудзі стрэлілі, ад чаго той і памёр[53].
У 1698 годзе маёнтак Хвойнікі і Загальле (староства) перададзены ад князя Д. Шуйскага ў кіраваньне Зыгмунту Шукшце, што засьведчана адпаведным інвэнтаром[54]. Паводле рэвізіі 1716 году, у мястэчку Хвойнікі на пэрыяд пасэсіі князя Станіслава Шуйскага налічвалася 44 двары і двор сьвятара, 7 сялян, якія перасяліліся зь Небытава, Валокаў, Брагіна. Два двары часова вызваленыя былі ад уплатаў, гаспадары яшчэ 2-х адпрацавалі чынш у замку, а з астатніх выбрана падымнага 225 злотых, г. зн. прыкладна на паўсотні злотых болей, чым належала (пасэсар, часовы ўладальнік, ня мог сабе ў тым адмовіць). Яшчэ ў мястэчку жылі 17 габрэяў-гаспадароў і 9 габрэяў, што ня мелі дамоў і падатак давалі толькі з камораў. Яны мусілі плаціць чыншу больш як 345 злотых[55]. 12 чэрвеня 1716 году віленскі кашталян, вялікі гетман ВКЛ Людвік Канстанцін Пацей даслаў ардынанс паручніку Дамброўскаму, абы той выдаў квітанцыю на ўсё, што выбрана з Загальскага староства ад берасьцейскага харунжага Дамініка Шуйскага, а Хвойніцкіх добраў таго харунжага «tykać nie śmiał»[56]. Згодна зь інвэнтаром маёнтку Хвойнікі з прылегласьцямі ад 20 сакавіка 1721 году, пададзенага былым пасэсарам Юзафатам Парышэвічам, біскупам валоскім, князю Мікалаю Шуйскаму ў мястэчку было 43 гаспадаркі, 7 «сялянскіх камораў», 5 габрэяў-гаспадароў, 9 габрэяў без дамоў; чыншу плацілі 175 злотых і тры з паловай грошы. Акрамя таго, местачкоўцы, што мелі коней з падводамі, мусілі быць напагатоў, абы грузы перавозіць за 12 міляў, а не, дык пешшу за 3 мілі зь лістамі хадзіць. Па 2 копы замкавага жыта і ярыны нажаць павінныя. У гвалты пераправы і грэблі вялікаборскую млыновую і іншыя масьціць і рамантаваць усе агулам. Габрэі, як будуць мяса прадаваць, дык на замак абавязкова мусілі даваць зь лепшага. Мястэчка загадана абнесьці парканам таксама сіламі насельнікаў, каб між 2-ма брамамі не засталося ніводнага праходу. Кожны двор павінны адпраўляць работніка на праполку замкавых агародаў ды нарыхтоўку агародніны на зіму. Найбольш распаўсюджаныя прозьвішчы жыхароў-беларусаў — Грышчанка, Стасенка, Шымук, Козік, Навуменка, Коваль, сустракаліся таксама прозьвішчы Каролік, Гапонік, Леўчанка, Мельнік, Кандраценка. Прозьвішчы жыхароў-габрэяў часта ўказвалі, адкуль іх носьбіты прыбылі ў Хвойнікі: Лейба Стралічаўскі, Хаім Вялікаборскі, Шмуль зь Юркавічаў, Бенямін зь Юравічаў, Лейба з Алексічаў, Іцка Гальміч зь Лісьцьвінавічаў, Ёсь Настольскі. Мелі патранімічнае паходжаньне: Гірш Баруховіч, Моўша Гіршовіч, Якаў Лейбавіч, Мендэль Абрамовіч, Іцка і Ёсь Гіршовічы, Невах Нохімавіч, Яшка Пярцовіч, Абрам Хаімавіч, Іцка Моўшавіч. Або ад назвы прафэсіі — Нохім Цырулік, Рафель Кравец. Маглі звацца зусім проста: Шайка[q], Гдаль, Шмуйла, ці яшчэ дадаючы да імя ўласнага род заняткаў — Айзік арандатар, Іцка кравец. У гэтым жа інвэнтары зьмешчана апісаньне Хвойніцкага замку[57][r].
Пасэсія ксяндза-біскупа Ю. Парышэвіча была вельмі няўдалай. Маёнтак усё ніяк ня мог управіцца з выплатай даўгоў, што мусіла абмяркоўвацца нават на паседжаньнях Радамскага і Люблінскага трыбуналаў[58]. 2 траўня 1722 году князь Мікалай Шуйскі атрымаў ліст, у якім паведамлялася, што маніфэсту камісарскага абмежаваньня Оўруцкага павету з Мазырскім у Оўручы няма, кнігі бо двойчы згарэлі, дык ці не зьвярнуўся б у Мазырскі гродзкі суд, мо там што здабудзе[59]. Пасьля князя Мікалая, ад канца 1720-х і да пачатку 1750-х гадоў Хвойнікі сталі ўласнасьцю яго брата Ігнацыя. У тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1734 году, складзеным паводле зьвестак папярэдняй люстрацыі, засьведчана, што ў 17 паселішчах (акрамя вёскі Багушы, прыналежнай астраглядаўскай плябаніі) Хвойніцкай воласьці пана І. Шуйскага налічвалася 255 двароў[60] (прыкладна 1530 жыхароў). Прычым для Хвойнікаў улічаныя і габрэйскія домагаспадаркі.
Згодна з Генэральнай візытай Брагінскага дэканату, на 1743 год у прыходзе царквы Пакрова Найсьвяцейшай Багародзіцы мястэчка Хвойнікаў, дзедзічных добраў князя Ігнацыя Шуйскага, харунжыча берасьцейскага, налічвалася 297 двароў, дапушчаных да споведзі 1188 душ верных. Узначальваў прыход сьвятар Ян Чачотка. Будынак царквы драўляны, з хвоі, узьведзены на сродкі дзедзіча за 10 гадоў перад візытацыяй[61].
24 сьнежня 1744 году настаяцель Астраглядаўскага касьцёлу кс. Антоні Лукаш Пянькоўскі, дэкан оўруцкі, ахрысьціў у двары Хвойніцкім Адама, сына вяльможных Ігнацыя і Людвікі князёў Шуйскіх, пра што быў зроблены запіс у мэтрычнай кнізе Хвойніцкай царквы (Ecclesiae Ritus Greci Unici Choynicensis), пазьней занесены ў кнігі парафіяльнага касьцёлу[62].
У 1748 годзе мястэчка Хвойнікі названае ў ліку паселішчаў, частка жыхароў якіх належала да рыма-каталіцкай Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі[63]. У чэрвені 1750 году ў Хвойніках быў схоплены гайдамак Астап Луцкі, які ажно на працягу «шасці гадоў у гультайскіх эксцэсах жыцьцё праводзіў». Тутэйшая грамада асудзіла яго «на горла», але адміністратар Оўруцкага староства пан Станіслаў Быстрыцкі адмовіўся прыняць палоннага ў турму і выканаць над ім смяротны прысуд, дзеля чаго ў Оўруцкім гродзе і быў заяўлены пратэст[64]. 14 жніўня т. г. возны гэнэрал Кіеўскага ваяводзтва пан Андрэй Святкоўскі арыштаваў у Хвойніках падданых князёў Шуйскіх з Краснасельля і іх атамана Кулешыка, падданага Загароўскага, абвінавачваных у гайдамацтве. Кіраўнік ключа пан Мікалай Страчынскі абяцаў затрымаць рабаўнікоў да суда ў турме Хвойніцкага замку[65]. На 1754 год у мястэчку Хвойніках, напэўна, разам зь вёскай Валокамі, якой няма ў тарыфе, налічвалася 109 двароў (каля 654 жыхароў), зь якіх да Оўруцкага замку выплачвалася 16 злотых, 29 з паловай грошаў, на вайсковыя патрэбы павету і ваяводства 67 злотых і 28 грошаў[66].
У 1750—1770 гадох адбываліся шматлікія непаразуменьні і канфлікты паміж уладальнікамі добраў Хвойнікі і Астраглядавічы (князямі Шуйскімі, дзедзічамі і рознымі апякунамі) і ўладальнікамі суседняга Брагінскага маёнтку панамі Замойскімі/Мнішкамі, кароткачасовымі спадчыньнікамі па князю Міхалу Сэрвацыю Вішнявецкаму і яго жонцы Тэклі (з Радзівілаў), а асабліва — з панамі Ракіцкімі.
Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі, што ў Хвойніках налічвалася адпаведна 30 дамоў, 101 жыхар, 24 дамы, 58 жыхароў і 25 дамоў з 67 жыхарамі; яшчэ 25 чалавек схаваныя ад апошняга перапісу ў суседняй вёсцы Настольле, г. зн. разам было 92 чалавекі. Мястэчка — цэнтр аднаіменнага кагалу, да якога ў названыя гады належалі насельнікі 14, 16 і 17 вёсак, а ў іх разам зь мястэчкам пражывала 198, 105 і 145 głow; некаторыя зь іх у 1784 годзе запісаныя хрысьціянамі, таму пагалоўшчыне не падлягалі (у Малым Карчовым, Рашаўцах, Рудным і Шчарбінах)[67]. Убываньне колькасьці габрэяў магло быць выклікана выбухам гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны 1768 году, адгалоскі якой дасягалі і гэтых мясьцінаў.
У «Archiwum Prozorów i Jelskich» ёсьць дакумэнт, датаваны 3 студзеня 1771 году, паводле якога хвойніцкі уніяцкі парох Ян Чачотка, з дазволу захварэлага ксяндза Мацея Шамяткоўскага, пробашча астраглядаўскага, ахрысьціў «толькі вадой» без далейшых касьцельных цырымоніяў нованароджаную Людвіку Канстанцыю, дачку нядаўна памерлага старосты загальскага князя Адама і Марыяны (з дому Халецкіх) Шуйскіх[68].
16 студзеня 1783 году сын ваяводы віцебскага Юзафа Прозара Караль ажаніўся з князёўнай Людвікай Шуйскай[69]. Хвойніцкі маёнтак з Астраглядаўскім ключом знаходзіўся на той час у пасэсіі апякуноў дзяўчыны князя Войцеха Шуйскага і яго жонкі Анелі, сястры князя Адама. Дзеля таго, каб Людвіка, адзіная спадкаемца па бацьку, магла ўвайсьці ў валоданьне добрамі, Каралю Прозару давялося сіламі свайго ўпаўнаважанага шляхціча Гадзяеўскага зьдзейсьніць наезд. Да вялікай вайны справа не дайшла, але судовыя спрэчкі з старостамі ніжынскімі скончыліся капрамісам толькі ў 1785 г.[70]
13 ліпеня 1791 году варшаўская «Gazeta narodowa i obca» зьмясьціла паведамленьне пра тое, як 11 чэрвеня гаспадары рэзыдэнцыі ў Хвойніках[s] Караль і Людвіка Прозары сустракалі гасьцей з суседніх Мазырскага, Рэчыцкага і свайго Оўруцкага паветаў. Нагода — сьвяткаваньне прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня, пакліканай умацаваць і выратаваць Рэч Паспалітую. З раніцы наступнага дня — гарматны салют, сьвятая імша ў Астраглядавіцкім касьцёле[t], урачыстая казань ксяндза-пробашча Францішка Глінскага, Тe Deum laudamus вуснамі патрыётаў, сьвяточны абед і музыка з танцамі да самай раніцы.[71]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Хвойнікі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[72]. У пачатку жніўня 1793 году сядзіба ў Хвойніках прымала гасьцей — удзельнікаў кансьпірацыйнай нарады, мэтай якой была падрыхтоўка ўзброенага выступленьня супраць падзелаў Рэчы Паспалітай і за аднаўленьне Канстытуцыі 3 траўня. Сярод іх М. Дубецкім і К. Барташэвічам названыя адзін з галоўных арганізатараў Ігнацы Дзялынскі з Траянова, оўруцкі падкаморы і ўладальнік Олеўскага ключа Тадэвуш Нямірыч, соймавы пасол Каятан Праскура, стражнік літоўскі з суседняга Барбарова Ян Мікалай Аскерка, абат оўруцкіх базылян Юзафат Ахоцкі з Шэпелічаў, яго пляменьнік, аўтар успамінаў пра падзею Ян Дуклян Ахоцкі, прэзыдэнт тагачаснага цэнтру Кіеўскага ваяводзтва г. Жытоміра Левандоўскі, судзьдзя Дуброўскі, староста Богуш, рэгент Асташэўскі, канонік Кулікоўскі, ксёндз Саламановіч, Станіслаў Трацяк і інш. — агулам 20 асобаў. Імёныя астатніх засталіся невядомыя расейскай сьледчай камісіі ў Смаленску. З Хвойнікаў шэф І. Дзялынскі, акрамя карысных рашэньняў, вывез 25 000 дукатаў, сабраных патрыётамі. У 2-й палове жніўня Я. Ахоцкі, наведаўшы маёнтак К. Прозара, атрымаў яшчэ 8000, а ў канцы сьнежня — 16 000 чырвоных злотых; акрамя таго, М. Паўша паказаў на сьледзтве, што Прозар даваў 2000 дукатаў на ўтрыманьне Пінскай паўстанчай брыгады[73].
Тадэвуш Касьцюшка прызначыў К. Прозара намесьнікам радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і сваім паўнамоцным прадстаўніком пры ўсіх дывізіях войска ВКЛ. Разгарнуць паўстаньне не хапіла часу. Давялося ратавацца. К. Прозар і капітан Гамількар Касінскі 20 красавіка 1794 году выехалі з Хвойнікаў да Юравічаў. Але Ян Мікалай Аскерка, стражнік польны літоўскі, праз свайго пасланца папярэдзіў, што ў Бабічах (Барбарове) іх ужо чакаюць расейскія жаўнеры. Абознаму з Касінскім тады ўдалося, дзякуючы сялянам-праваднікам, застацца вольнымі[74]. У Хвойнікі расейскія адзьдзелы ўвайшлі ў аўторак 22 красавіка апоўдні. Рухаліся з 2-х бакоў, зьбліжаючыся да двара, як быццам засьцерагаліся засады. Камандзірамі іх былі «паляк на расейскай службе» Яворскі і падпалкоўнік Таўберт. Не засьпеўшы абознага ў Хвойніках, узялі нібы ў заложнікі 10-месячнага сына Уладыся[u]. На маёнтак быў накладзены сэквэстар, а Людвіка Канстанцыя зь іншымі дзецьмі і маці Марыянай вымушана выехаць за аўстрыйскую мяжу ў Львоў[75].
У 1796 годзе настаяцель Пакроўскай царквы ў Хвойніках, павернутай да расейскага праваслаўя годам раней[76], Якаў Чачот склаў яе вопіс[77]. У крыніцы таксама 1796 году сказана, што колішнія добра Людвіка Прозара [v], у пераліку якіх і м. Хвойнікі, перайшлі былі «ў скарб», але «паводле найвышэйшага загаду» вернутыя пані Луізе[w] Прозаравай[78]. Паводле шляхецкай рэвізіі 1811 году, фальварак Linterny зь вёскай Забалаць (сёння гэта вуліцы г. Хойнікі) трымаў у арэндзе ад абозных Прозараў Ваўжынец Балашэвіч, ротмістр берасьцейскі[79]. У 1812 годзе К. Прозар падтрымаў імпэратара французаў Напалеона Банапарта, марна спадзеючыся, што той дапаможа ўзьняць з каленаў гаротную Айчыну, заняў пасаду старшыні Скарбовага камітэту ў Часовым урадзе ВКЛ[x]. Усё абярнулася чарговай эміграцыяй ды сэквэстрам Хвойнікаў, Астраглядавічаў і вёсак да іх прыналежных. Пані Людвіка і ў гэты раз дамаглася вяртаньня да канца 1814 году маёнткаў з 2524 рэвіскімі душамі, давёўшы расейскім уладам, што яны належаць ёй, і што ня мусіць адказваць за ўчынкі мужа[80].
У пачатку 1831 году оўруцкі маршалак Ануфры Галецкі прапаноўваў больш як ужо 70-гадоваму К. Прозару ўзначаліць агульны для Рэчыцкага, Мазырскага і Оўруцкага паветаў паўстанцкі ўрад. Меркавалася стварыць вайсковы кантынгэнт колькасьцю да 1000 чалавек пад яго камандай і пра гэта стала вядома расейскім уладам. Былы абозны ВКЛ адмовіўся, спаслаўшыся на фізычную слабасьць і нэгатыўнае стаўленьне да гэтай ідэі сыноў Уладыслава і Юзафа. Мяркуецца, што нарады патрыётаў у Хвойніках усё ж адбываліся[81][y]. Знаходзіўся тут пэўны час і прысланы з Рэчыцы падпаручык Міцінскі з паўтара дзясяткам салдат-інвалідаў, які адмовіўся выправіцца да каленкавіцкіх Вадовічаў, бо там на 12 чэрвеня т. г., маўляў, ужо сканцэнтравалася зашмат паўстанцаў. 19 чэрвеня ад брагінскіх Шкуратоў і Мікулічаў праз Хвойнікі ў накірунку Вадовічаў, потым Нароўлі і Мухаедаўскіх лясоў, дзе хаваліся інсургэнты з Оўруцкага і Радамышльскага паветаў, праходзіў невялікі конны адзьдзел Міхала Лігэнзы, спрабуючы ўзьняць тутэйшую чыншавую і дворскую шляхту на паўстаньне[82].
15 сакавіка 1835 году, згодна з мэтрычным запісам у кнігах Мікуліцкай Багаяўленскай царквы, у фальварку Лянтарня (Лянтэрня), арандаваным шляхцічам Ігнацыем Стравінскім, нарадзіўся сын Аляксандар, старэйшы брат Хведара, будучага знакамітага артыста Марыінскага тэатру ў Пецярбургу[83]. Паводле зьвестак на 1834 год, у Хвойніках праводзіліся 2 штогадовыя кірмашы: 1—3 лютага і 1—4 кастрычніка; тавараў прывозілася адпаведна на 4 000 і 3000 рублёў, прадавалася на 2 000 і 1 600 р., наведвалі кірмашы каля 500 і 400 чалавек[84].
Запіс у мэтрычных кнігах Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі засьведчыў, што 20 кастрычніка (1 лістапада н. ст.) 1841 году ў Хвойніках, хутчэй ад старасьці, чым ад хваробы, у 81-гадовым веку памёр вялікі абозны ВКЛ Караль Прозар. 24 кастрычніка Мазырскі і Рэчыцкі дэкан Францішак Пазьняк, які быў астраглядаўскім пробашчам, пры асыстэнцыі шматлікага духавенства і ў прытомнасьці мноства людзей пахаваў нябожчыка ў радавым склепе[85]. У інвэнтарах 1844 г. уладальнікамі Хвойніцкага і Юзафаўскага маёнткаў названыя адпаведна Ўладыслаў і Юзаф Прозары, сыны абознага[86]. Пасьля сьмерці Юзафа ў 1845 г.[87] ягоная частка тутэйшай спадчыны перайшла да Ўладыслава. Паводле рэвізіі 1847 году «Хвойніцкае габрэйскае таварыства» складалі 2393 душы[88]
Згодна з кнігай «Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна», на 1849 год у Хвойніках — 74 двары, 580 жыхароў; дзеялі царква, каталіцкая капліца, 3 сынагогі; паштовая станцыя на тракце Мазыр — Брагін — Любеч, 26 крамаў, 2 піцейныя дамы, конны млын. Побач, у сядзібе Валокі, былі бровар і вятрак. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 12 асобаў мужчынскага і 7 жаночага полу з двара Хвойнікі, 199 і 113 асобаў адпаведна зь ліку жыхароў мястэчка Хвойнікі былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, яшчэ 55 местачкоўцаў абодвух полаў зьяўляліся прыхаджанамі Хвойніцкай Сьвята-Пакроўскай царквы[89]. У 1859—1862 гадох намаганьнямі і на сродкі Ўладыслава Прозара ў Хвойніках вымуравалі нэагатычныя касьцёл і капліцу, вядомыя са здымкаў 1912 г. І. Сербава. 17—18 верасьня 1860 году мястэчка наведаў менскі архіяпіскап Міхал Галубовіч. У. Прозар прасіў дазволу ўзьнесьці алтар для жалобнага набажэнства ў капліцы. Архіяпіскап згадзіўся пры ўмове, калі абшарнік збудуе на працягу 15-ці гадоў мураваную царкву[90]. У пачатку студзеня 1862 году Ўладыслаў спачыў. На пахаваньні ў Хвойніках, менш як за паўтары гады да свайго арышту, выступіў з прамоваю Аляксандар Аскерка[91], сястра якога Зофія была замужам за сынам нябожчыка Мечыславам. У 1864 годзе Мечыслаў Прозар памёр у зьняволеньні, а на маёнтак Хвойнікі, у якім на думку сьледзтва «жылі людзі, гатовыя да рэвалюцыйных беспарадкаў» і знайшлі нарыхтаваную зброю, быў накладзены ўзмоцнены 10-ці адсоткавы збор. Памёр і арыштаваны па справе паўстаньня Гэнрык Пяткевіч, бацька Чэслава[92]. У 1864 годзе дзеля выхаваньня тутэйшых дзяцей, а разам і іхных бацькоў у духу вернасьці расейскай манархіі, у Хвойніках адкрыта 2-клясная народная вучэльня. 20 чэрвеня 1865 году, «паводле мясцовага прадстаўленьня» праваслаўнага духавенства, як зь непрыхаваным задавальненьнем пісаў у сваім рапарце брагінскі дабрачынны Максім Ярэміч, невялікі стары драўляны і «цудоўнай структуры» мураваны касцёлы ў цэнтры Хвойнікаў і мураваную капліцу на могілках улады адабралі ў католікаў і перадалі ў праваслаўнае ведамства[93]. Удава Мечыслава Прозара Зофія рабіла захады, абы вярнуць забранае ці хоць забясьпечыць недатыкальнасць радавога склепу. 2 лістапада 1887 г. яе сын і спадкаемца Канстанцін вымушаны быў прадаць абцяжараны даўгамі маёнтак расейскім купцам з Арлоўскай губэрні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну за 580 000 рублёў серабром[94]. У сьпісе землеўладальнікаў Менскай губэрні сказана, што ў маёнтку Хвойнікі Канстанціна Прозара налічвалася 44 466 дзесяцін зямлі[95]. Пасьля таго продажу і здарылася непапраўнае. «Dziennik Kujawski» у верасьнёўскім нумары за 1895 год паведамляў: яшчэ ў канцы сакавіка злачынцы, нібыта з кола новых уладальнікаў маёнтку, нанялі каваля, выламалі краты ад уваходу ў лёх, выкінулі з трунаў рэшткі пахаваных Прозараў, пазрывалі зь іх медзь і наступна прадавалі ў розных месцах. Празь некалькі дзён выламаныя краты і парэшткі заўважыў праваслаўны сьвятар, які і паведаміў аб здарэньні ў паліцыю. Гэтак Прозары пазбавіліся апошняга, што ім яшчэ ў Хвойніках належала, — уласных пахаваньняў[96].
У парэформавы час Хвойнікі сталі цэнтрам воласьці ў Рэчыцкім павеце. У мястэчку здаўна праводзіліся кірмашы — Стрэчанскі ў лютым і Пакроўскі ў кастрычніку. У 1863 і 1864 гадох на іх адпаведна было прывезена тавару на 3850 і 4000 рублёў, 4500 і 4500 рублёў, а прададзена — на 1700 і 2000 рублёў, 2315 і 2500 рублёў[98]. Згодна зь ведамасьцю Сьвята-Пакроўскай царквы, на 1875 год яе прыход налічваў 1254 асобы мужчынскага і 1260 асобаў жаночага полу верных. Зь іх у самым мястэчку Хвойнікі ў 12 дварах — 48 мужчын і 37 жанчын[99]. У сьпісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павету) Менскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Пакроўскай царквы ў Хвойніках названыя настаяцель а. Іаан Лісевіч, в. а. штатнага псаломшчыка Яўген Тышкевіч і звышштатны Даніла Транцэвіч, просьфірня Алена Васанская. Да прыходу належалі жыхары мястэчка Хвойнікі, вёсак Валокі, Малешаў, Паселічы, Людвін, Настольле, Карчовае, Гарошкаў, Небытаў, Куравое, Дворышча[100]. На 1879 год у прыходзе налічвалася 1178 душ мужчынскага і 1151 душа жаночага полу сялянскага саслоўя[101]. У 1885 г. Хвойніцкую воласьць складалі 24 паселішчы з 859 дварамі. У 1890 годзе у мястэчку — валасная ўправа, мяшчанская ўправа, пошта, лекарскі ўчастак, у воласьці — 36 паселішчаў з 1567 дварамі. У 1895 годзе ў маёнтку была заснавана вінакурня[102]. Паводле перапісу 1897 г. тут 335 двароў, 2596 жыхароў[z], 5 юдэйскіх малітоўных дамоў, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазын, 48 крамаў, заезны двор, карчма. У пачатку XX ст. у Хвойніках дзеялі царква і капліца, працавалі 2 школы, лякарня, аптэка, жалезаробчы завод, 2 вадзяныя млыны. У выніку пажару 25 ліпеня 1901 году згарэла вінакурня. На 1903 год тая вінакурня сіламі 16 рабочых вытварала сьпірту на 37 900 (25 000) рублёў у год, перарабляла 1750 пудоў жытняй мукі, 6 312 пудоў зялёнага соладу і 110 000 пудоў бульбы[102].
У 1904 годзе сярод зямельных уласьнікаў Менскай губэрні, якія мелі 500 і болей дзесяцін, названыя ўладальнікі маёнткаў Хвойнікі і Рашаў спадчынныя ганаровыя грамадзяне (купцы) Міхаіл Пятровіч Аўраамаў і Гаўрыла Сямёнавіч Курындзін[104]. У 1909 годзе ў мястэчку было 338 двароў, 2891 жыхар[105]. У 1911 г. Хвойніцкі маёнтак дзялілі між сабой браты Андрэй Міхайлавіч (12 645 дзесяцін), Сямён Міхайлавіч (11 651), Васіль Міхайлавіч (9 591), Мітрафан Міхайлавіч (8 406), Іван Міхайлавіч (1 582) Аўраамавы[106]. З уводам у эксплюатацыю лініі Васілевічы — Хвойнікі (23 верасьня 1911 году) пачала дзеяць чыгуначная станцыя. У 1912 годзе А. М. Аўраамаў завершыў узьвядзеньне мураванага палацыка «u wjazdu do Chojnik», як вызначыў яго месцазнаходжаньне Анджэй Раствароўскі, унук Аляксандра Аскеркі, якому з-за дажджу ўвосень 1915 г., не даехаўшы да Рудакова, давялося тут заначаваць[107]. Сапраўды, паўстаў будынак на месцы драўлянай сядзібы ў колішнім фальварку Валокі, г. зн. тады яшчэ ня ў Хвойніках. Відавочна, хіба што Першая сусьветная вайна перашкодзіла плянам Аўраамавых збудаваць у мястэчку мураваную царкву паводле расейскіх узораў праваслаўнай архітэктуры, хоць адпаведны праэкт ужо быў створаны[108].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямецкая імпэрыя перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Хвойнікі, аднак, апынуліся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай акругі (староства) з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Прычым, старастай (губэрнатарам) гэтман Украінскай Дзяржавы Павал Скарападзкі прызначыў былога ўладальніка маёнтку Гарадзішча (на Брагіншчыне), галаву Рэчыцкай павятовай управы П. А. Патона. Ад 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы»[109]. У сьнежні 1918 году нямецкія войскі пакінулі мястэчка і чыгуначную станцыю. 1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Хвойнікі ўвайшлі ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала іх разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. Ад сакавіка да пачатку ліпеня 1920 году Хвойнікі занятыя польскімі войскамі. Пагром, учынены ў лістападзе 1920 году жаўнерамі Станіслава Булак-Балаховіча, абярнуўся пагібельлю 48 жыхароў-габрэяў.
У дакумэнце пад назвай «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», пазначаным часовым адрэзкам 8 сьнежня 1920 — 15 красавіка 1921 году, засьведчана існаваньне Хвойніцкай школы II ступені (175 вучняў), а таксама школ І ступені — 1-й Хойніцкай (58 вуч.), 2-й Хвойніцкай (204 вуч.), Хвойніцкай габрэйскай (50 вуч.), Хвойніцкай польскай (69 вуч.) і Хвойніцкай чыгуначнай (70 вуч.)[110]. У чэрвені 1921 году непадалёк ад Хвойнікаў на станцыі Аўраамаўская банда атамана Івана Галака затрымала цягнік, абрабавала і забіла 55 пасажыраў[111].
8 сьнежня 1926 году Хвойнікі вярнулі БССР, адначасова надаўшы статус раённага цэнтру спачатку ў Рэчыцкай, потым у Гомельскай акрузе. На 1930 год тут было 560 двароў. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны ў мястэчку і на станцыі дзеялі 2 пачатковыя і 7-гадовая школы, хата-чытальня, філія спажывецкай каапэрацыі; працавалі лесапільня (з 1912 году), маслазавод (з 1930 году), шпаларэзны завод (з 1932 году), кравецкая і шавецкая майстэрні (з 1928 году), паравы млын, маслабойня, хлебапякарня (з 1929 году), смалакурня, машынна-трактарная станцыя (з 1932 году). З 1938 году — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры. 29 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
У Другую сусьветную вайну з 25 жніўня 1941 да 23 лістапада 1943 году Хвойнікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У верасьні 1941 году акупанты зьнішчылі ў урочышчы Пальміра больш за 100 чалавек зь ліку хвойніцкіх габрэяў[112].
В 1946 году я впервые после войны приехал в Хойники и услышал от мамы, как был зверски убит ее отец, мой дедушка Нохим, не захотевший эвакуироваться. Группа стариков: дедушка, мой родственник Левицкий Мойше, его больной внук Хаим и другие — шли в одной колоне. Впереди дедушка, которому вручили знамя. Фашисты и полицейские заставили еле шагающих старых, больных людей петь песни. Обреченных били, и вдруг дедушка начал петь и вслед за ним остальные. Они даже бодрее стали шагать. Нацисты заставили их замолчать, прекратить пение. Кто-то из местных жителей, наблюдавших шествие обреченных, сообщил немцам, что евреи поют не песню, а нараспев читают молитву «Шма Исроэль». Мои попытки узнать подробности тогда не увенчались успехом. Это казалось легендой. Намного позже в акте Чрезвычайной Государственной комиссии по Хойникам, я прочитал, что группу стариков с красным флагом водили по улицам поселка, а потом под пытками вывели на «Пальмир» и расстреляли. Нет, это уже не легенда, а жестокая правда. Но почему в документе Комиссии не сказано о том, что «группа стариков» — это были евреи, и только евреи? Почему не сказано о том, чтó они пели? Не знали? Невозможно!
У кастрычніку — больш за 150 габрэяў расстраляныя ў пасялковым парку і 40 чалавек у двары будынку паліцыі. У чэрвені 1943 году ў Хвойніках быў створаны лягер грамадзянскага насельніцтва, у якім утрымлівалася 5 000 чалавек. Вязьняў групамі адпраўлялі ў Нямеччыну[113].
Ад вызваленьня і да 15 студзеня 1944 году тут месьціліся органы кіраваньня Палескай вобласьці. З 1954 году Хвойнікі — у складзе Гомельскай вобласьці. На 1955/1956 навучальны год у раённым цэнтры дзеялі 2 беларускія (№ 1 і 3) і 1 расейскамоўная (№ 2) сярэднія школы[114].
10 лістапада 1967 году Хвойнікі атрымалі статус места. У 1972 годзе да места далучылі вёскі Валокі і Забалаць, у 1989 годзе — Настольле і Лянтарню (бальшав. Чырвоную Ніву), 1 сьнежня 2009 году — Малішаў[115].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1849 год — 580 чал., зь іх мяшчанаў 1-га разраду — 4, 2-га — 13, 3-га — 63; 1858 год — 449 чал.[116]; 1880 год — 500 чал.[117]; 1886 год — 580 чал.; 1897 год — 2596 чал.
- XX стагодзьдзе: 1906 год — 2685 чал. (1250 муж. і 1435 жан.), зь іх 717 каталікоў, 299 праваслаўных, 1668 юдэяў[118]; 1939 год — 3,4 тыс. чал.[119]; 1970 год — 9,5 тыс. чал.; 1991 год — 15 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 14,6 тыс. чал.[120]; 2004 год — 14,2 тыс. чал.[121]; 2005 год — 13,9 тыс. чал.; 2006 год — 13,5 тыс. чал.; 2008 год — 13,2 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 13,1 тыс. чал.; 2009 год — 13 844 чал.[122] (перапіс); 2016 год — 12 698 чал.[123]; 2017 год — 12 500 чал.[124]; 2018 год — 12 472 чал.[125]
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1990-я гады ў Хвойніках узьведзеныя новыя будынкі царквы Пакрова Багародзіцы і касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Хвойніках працуюць прафэсійны ліцэй, 4 сярэднія (у іх ліку гімназія), дзьве спартовыя школы і Школа мастацтваў.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раённы Дом культуры, яго філія Цэнтр культуры м. Хвойнікі, дзее народны тэатр, народны ансамбль «Спадчына», пры Школе мастацтваў — дзіцячы ўзорны ансамбль «Верасок», ансамбль народнай музыкі «Крыніца», пры Цэнтры творчасьці дзяцей і моладзі адзьдзелу адукацыі райвыканкаму ўзорны ансамбль эстраднага танцу «DRIVE», Дом рамёстваў, раённая і местачковая бібліятэкі, раённы краязнаўчы музэй, выдаецца раённая газэта «Хойніцкія навіны».
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Забудова Хвойнікаў злучылася з блізкімі паселішчамі, у выніку чаго склаліся раёны Старыя Хвойнікі, Новыя Хвойнікі і паўночна-заходні. Паводле генэральнага пляну ўзводзіліся 2—5-павярховыя будынкі. Шматпавярховы мікрараён Юбілейны збудаваны ў Новых Хвойніках. У зьвязку з чарнобыльскай катастрофай новае будаваньне ў месьце нязначнае.
Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Вакзальная вуліца | Замкавы завулак[126] Карчомная вуліца[127] |
|
Домнікава вуліца | Кавальская вуліца[126] | |
Інтэрнацыянальная вуліца | Царкоўная вуліца | |
Івана Мележа вуліца | Школьная вуліца | |
Піянэрская вуліца | Янава вуліца | |
Пралетарская вуліца | Пагарэлая вуліца | |
Савецкая вуліца | Базарная вуліца[126] і Зялёная вуліца 1864 г.[128] У 1886 г. апошняя пазначана як Валоцкая вуліца[127] |
|
Сялянская вуліца | Забалоцкая вуліца[128][127] | |
Танкістаў плошча | Замкавая вуліца[126] | Працы плошча |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарамонтны завод, завод гідраапаратуры ў складзе «МТЗ-ХОЛДЫНГ», завод ЖБВ — філія ААТ «Мазырскі ДБК», фабрыка мастацкіх вырабаў, Палескі вытворчы ўчастак ААТ «Мілкавіта».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвойнікі — цэнтар традыцыйнага мастацкага рамяства (ткацтва, вышыўка і інш.)[129]. Дзее Хвойніцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Журавінка».
У месьце да 10-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС паставілі помнік Смутку.
Адметныя мясьціны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты).
- Сядзібна-паркавы комплекс спадчынных ганаровых грамадзян Аўраамавых (пачатак XX ст.) на месцы сядзібы фальварку Валокі.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл (1859—1862), пераўтвораны ў Пакроўскую царкву.
- Капліца на могілках (1859—1862), пераўтвораная ў царкву.
- Сядзіба Прозараў (канец XVIII ст.) у мясьціне, якая называлася Замкам.
- Царква Пакрова Найсьвяцейшай Багародзіцы (XVIII ст.)[aa]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Караль Прозар (1759—1841) — на думку Т. Касцюшкі, — «рэдкі грамадзянін» Рэчы Паспалітай, паводле расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ, — «в числе первейших бунтовщиков почитаемый»[131]
- Аляксандар Стравінскі (1835—1911) — удзельнік расейска-турэцкай вайны 1787—1788 гг., гэнэрал-маёр (1898)[132]
- Мікалай Селіваноўскі (1901—1997) — намесьнік міністра Дзяржбясьпекі СССР (1946—1951), гэнэрал-лейтэнант (1943)[133].
- Якаў Жыліцкі (1909—1993) — вынаходнік, кандыдат сельскагаспадарчых навук, Заслужаны вынаходнік РСФСР
- Ірына (нар. Тышкевіч) Бяляўская (1913—1975) — гісторык-славіст, прафэсар Маскоўскага унівэрсытэту імя М. В. Ламаносава [134]
- Ізраіль Рабіновіч (1914—2001) — доктар хімічных навук, прафэсар Ніжагародзкага унівэрсытэту, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР, лаурэат Дзяржаўнай прэміі РФ (пасьмяротна).
- Ізраіль Фішман (1914—2004) — доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар Казанскага унівэрсытэту[135]
- Іван Цішкевіч (1919—2001) — правазнавец, доктар юрыдычных навук, прафэсар БДУ. Заслужаны юрыст БССР (1971)[136]
- Уладзімер Чачот (1919—2004) — гісторык, дэкан факультэту польскай мовы і літаратуры Віленскага пэдагагічнага унівэрсытэту, прафэсар, заслужаны выкладчык Літоўскай Рэспублікі[137].
- Іосіф Тойбін (1919—1988) — літаратуразнаўца, дасьледчык творчасьці А. С. Пушкіна, доктар філялягічных навук, прафэсар Курскага пэдагагічнага інстытуту, выдатнік народнай асьветы РСФСР.
- Міхаіл Пізенгольц (1926—2003) — эканаміст, пэдагог. Спэцыяліст у галіне фінансавай дзейнасьці буйных сельгаспрадпрыемстваў. Доктар эканамічных навук, прафэсар.
- Рыгор Арцюшэнка (1927—2004) — дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША
- Інэса Вінаградава (нар. 1934) — беларускі харавы дырыжор, Заслужаны работнік культуры БССР (1975)
- Мікалай Асаўляк (1937—2008) — беларускі мастак, выкладчык СШ № 3 г. Хвойнікі, сябра Беларускага саюзу мастакоў[138]
- Уладзімер Багінскі (нар. 1938) — навуковец у галіне лясной гаспадаркі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафэсар ГДУ імя Ф. Скарыны[139].
- Віктар Дашук (нар. 1938) — беларускі кінарэжысэр[140].
- Алег Берасьнеў (1940—2014) — навуковец ў галіне дынамікі трываласьці і надзейнасьці машынаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі[141].
- Аляксандр Варабей (1957—2007) — удзельнік Алімпійскіх гульняў у Маскве (1980), рэкардсмен Беларусі ў бегу на 3000 м з перашкодамі (1980 і дагэтуль)[142]
- Сяргей Кухарэнка (нар. 1976) — дзюдаіст, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Сіднэі (2000) і Афінах (2004)[143]
- Віктар Ганчарэнка (нар. 1977) — футбаліст, трэнэр[144]
- Маргарыта Махнева (у Хвойніках — Цішкевіч) (нар. 1992) — вясьлярка на байдарцы[145]
- Вольга Худзенка (нар. 1992) — вясьлярка на байдарцы[146]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Ono Pinsk, Owrucze, Mozyr etc. na Polesiu», гл.: Документы объясняющие историю Западно-Русского края и его отношение к России и Польше. — С.-Петербург, 1865. С. 292, 293
- ^ Гэта ня дзьве назвы аднаго паселішча, а два розныя ўрочышчы, геаграфічна аддаленыя адно ад аднаго і яшчэ больш ад Хвойнікаў, гл.: Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 7 — 11; С. Бельскі. Акт абмежавання Брагінскай воласці
- ^ А яшчэ ў кнізе «Памяць» заснавальнік Хвойніцкага краязнаўчага музэя А. М. Зелянкоўскі прыводзіў «і іншую думку», г. зн. сваю ўласную. Маўляў, у апісанні межаў Брагінскага графства 1512 г. у адным месцы паселішча значыцца як Хвайнічок, у іншым — як Хойнічак[b]. І далей: «Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона, выдадзены ў 1903, сцвярджае: «Хойнік — старажытнагрэцкая мера сыпучых целаў, што згадваецца ўжо ў Гамера, які X. вызначае колькасць збожжа, патрэбнага для пракармлення аднаму чалавеку на дзень...»[4]. Маецца на ўвазе хеніка альбо хойніка (менавіта так, бо гэта назоўнік жаночага роду, гл. χοῖνιξ, χοινικος, ἡ) – адзінка аб’ёму, роўная 1,08 л. І ці ж гэта можна прызнаць за вэрсію?! Аднак, на стэндзе ў будынку райвыканкаму і на ўездзе ў Хвойнікі з боку Рэчыцы ў новым «пашпарце» раёну напісана такое.
- ^ Пачынаючы з артыкулу «Хойнікі» 1974 г. аўтарства Ф. В. Ахрэмчыка[19], ва ўсіх беларускіх выданьнях годам найранейшай згадкі пра Хвойнікі чамусьці называўся 1512-ты. Зьвестка нібыта запазычана з Акту абмежаваньня Брагінскай воласьці таго году. Аднак, згаданы ў абмежаваньні востраў Хойнічак месьціўся паміж сёламі Лісьцьвін і Дзімамеркі, хутчэй за ўсё на тэрыторыі сучаснай Брагіншчыны, а чысты рог Хвойнічак яшчэ далей — паміж сялом Дзімамеркі і месцам упадзеньня рэчкі Пясочанкі (Пясочні) ў Брагінку. Пэўна, ні адзін з гэтых Хвайнічкоў ня мог быць колішнім сялом Хвойнікі не адно таму, што не зьяўляўся паселішчам, як даўно заўважылі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, але і з прычыны неадпаведнасьці свайго геаграфічнага разьмяшчэньня.
- ^ У ІГ НАН Беларусі, аднак, мяркуюць, што кароль Аляксандар хіба пацьвердзіў ранейшае падараваньне караля Казімера. Інакш кажучы, трымаюцца раней выказанага М. Ф. Сьпірыдонавым дапушчэньня: найранейшай згадкай пра Хвойнікі мусіць уважацца, як прынята ў гістарычнай навуцы, апошні няпоўны год жыцьця Казімера Ягелончыка, г. зн. 1492. Пераконвае ў гэтым акадэмічных гісторыкаў запіс у дакумэнце 1532 г.[20]:
Дасьледчыкі чамусьці не зважаюць на тую акалічнасьць, што пад «вси именя» падпадае і названае першым у сьпісе Ухобное, да падараваньня якога Сямёну Палазовічу кароль Казімер дачыненьня ня меў. С. Палазовіч атрымаў яго (Хабное) у 1493 г. непасрэдна ад вялікага князя Аляксандра[21]. У крыніцы няма зьвестак, нібы гэта пацверджаньне ранейшага падараваньня, тым часам як у прывілеях што да іншых маёнткаў яны ёсьць. Да таго ж, у запісе 1879 г. Браніслаў Клечыньскі з памочнікамі, якія прачыталі і скапіявалі арыгінал прывілею, сьведчылі, што добры Хвойнікі і Астраглядавічы, падараваныя С. Палазовічу, выдзеленыя з Брагінскай воласьці, а значыць, раней нікому асобна ад яе не належалі, таму згадваць іх, як і іншыя другарадныя паселішчы, не было патрэбы. І яшчэ. Чаму для размешчаных у больш глухой мясьціне Хвойнікаў у картатэцы М. Ф. Сьпірыдонава, выкарыстанай укладальнікамі першага тому «Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі», пазначаны 1492 г., а для згаданых у той жа самай крыніцы Астраглядавічаў, Навасёлак і Белага Берага — 1532 г.? Таму, што сёньня Хвойнікі — раённы цэнтар?..[22]Лист писаныи князю Дмитру Романовичу Виденицкому до пана воеводы киевского абы именя розные по Семену Полозовичу зосталые ему яко зятю его поступил_Жикгимонт Божю милостю корол_Воеводе киевскому, державцы свислоцкому пану Андрею Якубовичу Немировича. Жаловалъ намъ дворянинъ нашъ княз Дмитреи Романович Виденецкии о томъ, што жъ которые именя мелъ державца речицкии тесть его, небожчикъ панъ Семенъ Полозовичъ наимя Ухобное, Углядковичи, Белыи Берегъ, Виточов, Мартиновичи, Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки а двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ. И тые деи он вси именя свои держалъ за даниною и листы отца нашого Казимера, короля, и брата нашого Александра, королеи ихъ милости и нашими… и приказуемъ тобе, ажо бы еси тых именеи со всимъ с тымъ князю Дмитру поступилъ… - ^ Пра С. Палазовіча гл.: Черкас Б. Прикордонний намісник Семен Полозович. // Український історичний збірник : наук. пр. асп. та молодих вчених. — Київ, 2004. Вип. 7. С. 95 — 105
- ^ Усім вядомая сёньня вёска Паселічы, што месьціцца побач зь Лісьцьвіном, узьніклая пазьней і вядомая на 1581 год як слабада, належала ўжо не да Брагінскага маёнтку.
- ^ У сувязі зь зямельнымі спрэчкамі нельга абыйсьці ўвагаю яшчэ і такі сюжэт: член-карэспандэнт НАН Беларусі С. В. Марцэлеў удзел у зямельным канфлікце 1528 г. паміж рудабельцамі (Рудыя Белкі – сучасны раённы цэнтар Акцябрскі) і хвайнічанамі (Хвойня – вёска ў Лучыцкім сельсавеце сумежнага Петрыкаўскага раёну) чамусьці прыпісаў жыхарам Хвойнікаў[27]. Што і казаць — «блізкі сьвет»! Гэта, аднак, не зьбянтэжыла ўкладальнікаў яшчэ адной, больш новай энцыкляпэдыі[28]
- ^ Больш як за 100 гадоў зьявілася хіба пара-тройка частковых выключэньняў. У. А. Малішэўскі і П. М. Пабока ў кнізе «Нашы гарады» паведамілі, што ў 1568 годзе князёўна Любецкая запісала Хвойнікі (у грамаце Хойнікі) Шчаснаму Харлінскаму. Але далей ізноў жа – пра Хвойнікі як уладаньне князёў Вішнявецкіх. (Малішэўскі У. А., Пабока П. М. Нашы гарады. – Мінск, 1991. С. 226). Потым гэта паўтарылі А. М. Зелянкоўскі і У. Ф. Ісаенка ([4]; Зелянкоўскі А. М. Па залах Хойніцкага гісторыка-краязнаўчага музея. – Хойнікі, 1995. С. 5).
- ^ Насуперак таму, як, пачынаючы са слоўнікавага артыкула А. Ельскага (Chojniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.— Warszawa, 1880. Tom I. S. 620), сьцьвярджалася ледзьве не ўва ўсіх папяровых выданьнях Беларусі[i], у тым ліку энцыкляпэдыях і даведніках, князям Вішнявецкім Хвойнікі ніколі не належалі. Увогуле цікава, як у тыя часы ўяўлялі сабе тэму не аматары-энтузыясты, а гісторыкі-дасьледчыкі. Напрыклад, прафэсар гісторыі Кіеўскага унівэрсытэту У. Б. Антановіч і студэнт М. Запольскі таксама ўважалі першымі ўладальнікамі Хвойнікаў ды Астраглядаў князёў Вішнявецкіх; чытай: усё, што калісьці належала да Брагінскай воласьці, ад канца (чаму?!..) XVI ст. і да канца XVII ст. было іхным (Запольский М. Брагинская волость (исторический очерк) / М. Запольский // Календарь «Северо-Западного края» на 1889 год. – Москва, 1889. С. 116 – 117; пазьней літаральна тое ж сустракаем у выданьні: Россия. Полное географическое описание нашего Отечества / Под ред. В. П. Семёнова. – Т. 9: Верхнее Поднепровье и Белоруссия: [Смоленская, Могилевская, Витебская и Минская губ.] / Сост. В. П. Семенов, М. В. Довнар-Запольский, Д. З. Шендрик [и др.]. – С.-Петербург: Издание А. Ф. Девриена, 1905. С. 568). Калі аўтарам нарысу "Брагінская воласьць" сапраўды быў У. Антановіч[30], а М. Запольскі яго толькі выдаў, дык пазыцыя прафэсара тым болей зьдзіўляе. Трыма гадамі раней ён выступіў укладальнікам тому дакумэнтаў, у адным зь якіх, пазначаным 1631 годам, гаспадаром Астраглядавічаў і Хвойнікаў названы ваяводзіч смаленскі пан Мікалай Абрагамовіч (Архив Юго-Западной России. – Киев, 1886. Ч. VII. Т. I. C. 396 – 397). Іншая справа як бы гэта пісаў учорашні навучэнец гімназіі, а на той час студэнт унівэрсытэту...
- ^ Ці ня першы вядомы выпадак выкарыстаньня ў пісьмовай крыніцы палянізаванай формы замест арыгінальнай назвы Хвойнікі.
- ^ Вуліца Настольская і канец вуліцы Пралетарскай з прылегласьцямі ў сёньняшніх Хвойніках.
- ^ Яшчэ названыя 13 паселішчаў, акрамя «іншых вёсак і прыселкаў».
- ^ У касьцельнай кнізе памылкова запісана — гродзкі.
- ^ Даволі дзіўна, але на гербе места Хвойнікі выяўлены сымбаль мураванага замку з трыма акруглымі ў пляне вежамі і ўязной брамай з характэрным зубчастым верхам. Але ж тут існаваў хіба сьціплы драўляны замак.
- ^ Выява з надмагільля Віталіса Шуйскага (†1. VI. 1849) у в. Чыжэўшчына (былыя Крупчыцы) Жабінкаўскага р-ну Берасьцейшчыны.
- ^ Родныя браты Міхаль і Шайка ад красавіка 1715 г. трымалі арэнду хвойніцкую, на якую мелі гадавы кантракт за суму ў 4300 злотых, даволі спраўна яе выплачвалі (НГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 144). А нашмат пазьней, у пачатку 1830-х гадоў экспартэрамі гарэлкі з бровараў Уладыслава Прозара, падкаморага рэчыцкага, у Хвойніках, Гарадзішчы і Ёлчы былі бацька і сын Лейба і Абрам Шайковічы [НГАБ. Ф. 694. Воп.7. Спр. 831. А. 9]. Тады яны ўважаліся першымі ў гэткага кшталту камэрцыі на ўвесь Рэчыцкі павет Менскай губэрні.
- ^ Пра Хвойніцкі замак гл.: Ткачоў М. А. Замкі і людзі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. С. 160 — 161; пар.: С. Бельскі. Замак у Хойніках.
- ^ Новы сядзібны дом збудаваны якраз у часы Чатырохгадовага сойму.
- ^ Да парафіяльнага касьцёлу сьвяточная працэсія мусіла пераадолець крыху меней як 20 км, але ж і людзі ў навакольлі пра тое сьвята пачулі!
- ^ Да 17 жніўня знаходзіўся ў Хвойніках пад наглядам паручніка Давыдава. З прычыны сэквэстру нянькам даводзілася спрачацца з афіцэрамі нават за пялюшкі для немаўляці. Нарэшце швагер Францішак Букаты, былы сакратар амбасады Рэчы Паспалітай у Лёндане, дамогся часовай апекі над хлопчыкам і вывез яго з Хвойнікаў: Dubiecki M. S. 235—236.
- ^ Тут, напэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка з князёў Шуйскіх Прозарава, жонка абознага Караля. І. В. Кандрацеў дарэмна зьдзіўляўся з таго, што Людвік Прозар ня браў удзелу ў выбарах у дваранскія інстытуцыі Рэчыцкага павету ў 1796 г., а потым распавёў пра яго "родзіча" Караля – вялікага патрыёта Рэчы Паспалітай (ужо больш як два гады ён быў у сваёй першай эміграцыі), неабачліва спаслаўшыся на электронны плягіят, падпісаны прозьвішчам Баркоўскі (Ігор Кондратьєв. Участь шляхти Речицького повіту у виборах в дворянські інституції Чернігівського намісництва в 1796 р. // Рэчыцкі край: да 150-годдзя з дня нараджэння Мітрафана Доўнара-Запольскага: зб. навук. арт. – Мінск: Беларуская навука, 2019. С. 311 – 312).
- ^ Француская форма імя ёсьць у паперах імпэратрыцы Кацярыны ІІ, у лістах яе гэнэралаў і самой Людвікі Канстанцыі, гл.: AGAD. APiJ. Sygn. 13. S. 3, 4, 76, 78, 97, 154, 158, 160; таксама гл. дакумэнты наступнага сэквэстру: Sygn. 14.
- ^ Паводле Браніслава Клечыньскага, у 1813 годзе Напалеон даслаў з Дрэздэна абознаму ордэн Ганаровага легіёну, а разам і патэнт на графскі тытул: AGAD. APiJ. Sygn. 34. S. 6.
- ^ У кожным выпадку, вольналюбівых поглядаў сваіх абозны не зьмяніў і ў глыбокай старасьці. Знойдзеныя ў 1965 годзе ў Хвойніках паўстанцкія манэты 1831 году, пакладзеныя ў склеп перазахаванай у 1829 г. жонкі Людвікі Канстанцыі, сьведчаць аб тым. Цікава: пра «flaszką krzyształową, hermetycznie zamkniętą, w której znajduje się ducat, dwuzłotówka i pismo na pargaminie, ręką moją (К. Прозара) kreślone, z podpisem wielu przytomnych natenczas obywateli», як і пра пабудову склепа, Юзаф Рольле паведамляў яшчэ ў кнізе 1882 г.: Dr. Antoni J. Opowiadania historyczne. Serya trzecia. T. 1. Karol Prozor, ostatni oboźny litewski. – Warszawa, 1882. S. 46. Пра знаходку гл.: Рябцевич В. Н. Нумизматика Беларуси. – Минск: Полымя, 1995. С. 274 – 275; Каталог выставы “Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля”. /Укл. Р. І. Крыцук, В. М. Сідаровіч, Л. І. Талкачова. — Мінск: Кнігазбор, 2018
- ^ Згодна зь іншымі зьвесткамі, у Хвойніках тады было 2685 жыхароў, зь якіх 1668 складалі габрэі[103].
- ^ Яе драўляны будынак зь лядашчымі, паводле сьвятара М. Ярэміча[130], страхой і купалам, які стаяў «почти в болоте» (на пляне 1864 г. пазначаны на вуліцы Царкоўнай), праблематычна ўважаць за страчаную архітэктурную каштоўнасьць, бо разабраны ён быў з нагоды пераўтварэньня ў Пакроўскую царкву нэагатычнага мураванага касьцёла ў самым цэнтры мястэчка Хвойнікі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 393.
- ^ а б Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна.– Мінск: БЭ, 1993. С. 26
- ^ Спиридонов М. Ф. Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1. — Мінск, 2000. С. 192.
- ^ «Беларускія назвы вернуцца і для Хвойнікаў, і для Берасьця», — Вінцук Вячорка прэзэнтаваў кнігу ў Берасьці, Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2016 г.
- ^ Рогалеў А. Пра назву горада Хойнікі] // Хойнікшчыны спеўная душа. Народная духоўная культура Хойніцкага краю: Фальклорна-этнаграфічны зборнік / пад агул. рэд. В. Новак. — Менск: «Выдавецкі цэнтр БДУ», 2010. С. 287—288.
- ^ Тапанімія Гомельшчыны: структурна-сэмантычная характарыстыка / Н. Багамольнікава. — Гомель, 2008. С. 78.
- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. С. 204.
- ^ Пра змены ў сістэме айконімаў Мазырскага Палесся / В. В. Шур // Слово. Текст. Социум : сборник научных трудов преподавателей филологического факультета / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина»; [редколлегия: Л. В. Исмайлова (ответственный редактор) и др.]. — Мозырь : МГПУ им. И. П. Шамякина, 2011. С. 148—154.
- ^ Тапанімія Гомельшчыны: структурна-сэмантычная характарыстыка / Н. Багамольнікава. — Гомель, 2008. С. 11.
- ^ Вячорка В. Аддайма Брэст брэтонцам!, Радыё Свабода, 3 ліпеня 2014 г.
- ^ Тапанімія Гомельшчыны: структурна-сэмантычная характарыстыка / Н. Багамольнікава. — Гомель, 2008. С. 129, 157.
- ^ Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Хойнікі ці Хвойнікі?, Радыё Свабода, 1 верасьня 2019 г.
- ^ Бельскі С. Пра назвы Хвойнікі/Хойнікі і Лісцвін.
- ^ Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 57, 234, 279, 281, 637.
- ^ ŹD. T. XXII. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. XI. — Warszawa, 1897. S. 176—177.
- ^ Pietkiewicz Cz. Chojniki // Ziemia: Ilustrowany miesięznik krajoznawczy. — Warszawa, 1927. T. 12. Nr. 1—24. S. 249—252.
- ^ Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. XI. Футбол — ЯЯ. Дадатак. — Мінск, 1974. С. 70
- ^ а б Андрій Блануца. Земельні надання Сигізмунда І Старого на Українські землі Великого Князівства Литовського // Україна в Центрально-Східній Европі. — Київ: Інститут історії України НАНУ, 2008. № 8. С. 69 — 70
- ^ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 3 (1440 — 1498). — Vilnius, 1998. № 27
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах: Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. С. 193, 195, 224, 240
- ^ Decjusz, Jost Ludwik. Contenta: De vetustatibus Polonorum liber I; De Iagellonum familia liber II; De Sigismundi regis temporibus liber III. — 1521. F. LXVII
- ^ Kronika Marcina Bielskiego. T. II (Księga IV, V). /Wydanie Józefa Turowskiego. — Sanok, 1856. S. 950.
- ^ Аrchiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 3, 4, 200. Sygn. 2. S. 78
- ^ НГАБ у Мінску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1049—1050 адв.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 426
- ^ Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: энциклопедия / ред. совет: Т. В. Белова (пред.) [и др.]. — Минск: БЭ, 2009. С. 292
- ^ Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. С. 12 — 18.
- ^ Зінаїда Зайцева. М. В. Довнар-Запольський: від дебюту в науці до професора університєту. // Рэчыцкі край: да 150-годдзя з дня нараджэння Мітрафана Доўнара-Запольскага: зб. навук. арт. – Мінск: Беларуская навука, 2019. С. 16
- ^ Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві ХVІ — ХVІІІ ст. З фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк — Київ, 2011. С. 363.
- ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 8. Т. 6. Акты о землевладении в Юго-Западной России XV—XVIII стст. — Киев, 1911. С. 224—227.
- ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 6.
- ^ Constitucię seymu walnego Koronnego Warszawskiego, MDXCVIII. — W Krakowie, w Architypografiiey Króla Ieo M. y Kościelney, Lazarzowey, MDXCVIII. S. 20; Volumina Legum. S. 372.
- ^ ŹD. T. XXI. S. 57
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 46 — 47.
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 51; гл. таксама Прозараўскія мясьціны ў Астраглядах
- ^ ŹD. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97; Крикун Н. Г. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992. С. 142—145.
- ^ ŹD. T. XXI. S. 637
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 56.
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 397.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. С. 141.
- ^ НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 150адв. — 151.
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 67.
- ^ Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648—1658 рр. Т. 2 (1650—1651). — Київ, 2013. С. 109, 110, 129, 431.
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 69.
- ^ Кривошея В. В. Українське козацтво в національній пам’яті. Чернігівський полк. У 2 т. — Київ.: ДЦ "НВЦ «Пріоритети», 2012. Т. 2. С. 446
- ^ Акты, относящиеся к Южной и Западной России. Т. 12 (1675—1676). — С.-Петербург, 1882. Стб. 831
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 488. Далей яшчэ ўлічаныя 7 дымоў яўрэйскіх (С. 502). Другі пабор — 6 злотых з 6 дымоў (С. 505).
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 553.
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 285—287.
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. С. 352.
- ^ НГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 119, 129—133адв.
- ^ НГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 139—139адв., 143адв.
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 205
- ^ НГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 120—122адв.
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 2. Т. 3. Постановления провинциальных сеймиков в 1698—1726 гг. — Киев, 1910. С. 699—700.
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 36
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 39, 285—286.
- ^ Візыты Брагінскага дэканату 1743 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. І. 2461. А. 289адв., 290
- ^ НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 151адв.
- ^ Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148.
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 3: Акты о гайдамаках (1700—1768). — Киев, 1876. С. 464—466.
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 3. С. 511—512.
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192; гл. таксама: С. 13—15, 20—22.
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710.
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 19. S. 6, 8; НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 159адв.
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 19. S. 26, 28 — 30.
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 91 — 97; Dubiecki M. Karol Prozor, oboźny W. W. Ks. Litewskiego. Przyczynek do dzieów powstania Kościuszkowskiego. Monografia / M. Dubiecki. — Kraków, 1897. S. 34 — 35.
- ^ Gazeta narodowa y obca. № LVI. 13 lipca 1791; гл.: Хойнікшчына
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182.
- ^ Wybór pism J. I. Kraszewskiego. Pamiętniki Jana Duklana Ochockiego. — Warszawa, 1882. Tom II. S. 215—216, 249; Dubiecki M. S. 180—183; Bartoszewicz K. Dzieje insurekcji kościuszkowskiej 1794. — Berlin: B. Harz, 1913. S. 129—130; Восстание и война в Литовской провинции (по документам Москвы и Минска). Сост. Е. К. Анищенко. — Минск, 2001. С. 26.
- ^ Tygodnik literacki. — № 37. Poznań, dnia 13 września, 1841 (Ліст гэн. Касінскага да гэн. Пашкоўскага); Dubiecki M. S. 215—217.
- ^ Dubiecki M. S. 229.
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 343.
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 39 — 39адв.
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71.
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 3
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 14.
- ^ Dubiecki M. S. 321; Dangel St. Rok 1831 w Mińszczyźnie. — Warszawa, 1925. Tom II. S. 53, 173 (przypis 66).
- ^ Dangel St. S. 59.
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 537. А. 404
- ^ Список существующих в Российской империи ярманок. — С. Петербург, 1834. С. 190.
- ^ НГАБ. Ф. 1089. Воп. 1. Спр. 3. А. 10адв.
- ^ НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1475, 1481.
- ^ НГАБ. Ф. 1089. Воп. 1. Спр. 3. А. 44 — 44 адв.
- ^ Еврейская энциклопедия. Т. 15. — Санкт-Петебург: Брокгауз-Ефрон, 1913. Стб. 653
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў (РДГА). Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 666
- ^ Язэп Янушкевіч. Дыярыюш з XIX стагоддзя: Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца. — Мінск.: Выдавец В. Хурсік, 2003
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 209.
- ^ Паўстанне 1863—1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі / уклад. Дз. Ч. Матвейчык; рэдкал.: У. І. Адамушка [і інш.]. — Мінск: А. М. Вараксін, 2014. С. 450—452.
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 31248. А. 15.
- ^ Виноградов Д. Л. Живые прошлого страницы. / Дмитрий Леонидович Виноградов. — Минск: А. Н. Вараксин, 2018. С. 99 — 102.
- ^ Список землевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 373.
- ^ Dziennik Kujawski. — Inowrocław, 20 września 1895 (Nr. 216. Rocznik III). S. 3.
- ^ Выпись из крепостной Минского Нотариального Архива. Книга по Речицкому уезду за 1887 год. № 18. С. 87 — 98. № 15
- ^ Труды Минского губернского статистического комитета. Вып. 1. Историко-статистическое описание девяти уездов Минской губернии. — Минск, 1870. С. 416
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40937. А. 234, 239адв.
- ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458
- ^ Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 140
- ^ а б Список фабрик и заводов европейской России. — С.-Петербург, 1903. С. 575
- ^ Еврейская энциклопедия. Т. 15. — Санкт-Петебург: Брокгауз-Ефрон, 1913. Стб. 653
- ^ Памятная книжка Минской губернии на 1904 г. — Минск: Издание Минского губернского статистического комитета, 1903. Приложение. С. 54.
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 210.
- ^ Список землевладельцев Минской губернии. 1911 г. — Б. м. С. 1.
- ^ Rostworowski A. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. S. 110.
- ^ РДГА. Ф. 1293. Воп. 167 Менская губэрня. Спр. 82
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922 // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85.
- ^ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласьці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19.
- ^ Новиков Д. С. Борьба органов советской власти с бандой атамана Галака на белорусско-украинском пограничье в начале 1921 г. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 102.
- ^ Матвей Милявский. Хойники — моя любовь и боль. // Мишпоха. № 16. 2005
- ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 309, 317—318
- ^ Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы . Ф. 3. Воп. 1. Спр. 12
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 426.
- ^ Jelski A. Chojniki // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 620.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993. — 383 с. ISBN 5-85700-092-0.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 42.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 41.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 425.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б в г Зелянкоўскі А. М. Па залах Хойніцкага гісторыка-краязнаўчага музея. С. 10
- ^ а б в Плян Хвойнікаў 1886 году
- ^ а б Плян Хвойнікаў 1864 году
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 31248. А. 17
- ^ Абозны Караль Прозар Хойнікшчына
- ^ Больш падрабязна гл.: Лянтарня
- ^ Николай Николаевич Селивановский Хойнікшчына
- ^ Ірына Бяляўская (рас.), Хойнікшчына
- ^ Израиль Самуилович Фишман, Хойнікшчына
- ^ Иван (Ян) Станиславович Тишкевич Хойнікшчына
- ^ Уладзімер Чачот (пол.), Хойнікшчына
- ^ ЧЕЛОВЕК, превративший маленькие уголки РОДНОГО КРАЯ в шедевры живописи
- ^ Уладзімір Феліксавіч Багінскі Хойнікшчына
- ^ Віктар Нікіфаравіч Дашук Хойнікшчына
- ^ Олег Васильевич Берестнев Хойнікшчына
- ^ Метеором промелькнул по небосклону Хойнікшчына
- ^ Сергей Петрович Кухаренко Хойнікшчына
- ^ Виктор Михайлович Гончаренко Хойнікшчына
- ^ Маргарыта Махнева (рас.), Хойнікшчына
- ^ Вольга Худзенка (рас.), Хойнікшчына
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 4 — 18, 26, 27, 31, 34.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993. — 383 с. ISBN 5-85700-092-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хойнікшчына — краязнаўчы сайт