Палеская акруга (1918—1919)

Пале́ская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Ўкраінскае дзяржавы. Створана 14 жніўня 1918 году па пастанове Рады міністраў.[1] Адміністрацыйны цэнтр размяшчаўся ў горадзе Мазыр. Узначальваў староста. Іншая назва — Палескае староства.
Кароткае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У склад акругі ўвайшлі:
- Мазырскі павет Кіеўскае губэрні
- Рэчыцкі павет Кіеўскае губэрні
- Пінскі павет Валынскае губэрні
- Паўднёвыя раёны Слуцкага павету
- Паўднёвыя раёны Бабруйскага павету
У часы Расейскае імпэрыі ўсе землі Палескае акругі ўваходзілі ў склад Мінскае губэрні.
Уваходжанне Палесься ў склад Украіны было адобрана Нямецкае імпэрыяй, якая не прызнавала самастойнасьці Беларускае народнае рэспублікі.
Старосты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Бойко, Олена. Територія, кордони і адміністративно-територіальній поділ Української Держави гетьмана П. Скоропадського (1918) // Регіональна історія України. Збірник наукових статей. — 2009. — Випуск 3.— С. 223.