Рэчыцкая акруга
Выгляд
| Рэчыцкая акруга | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | акруга |
| Уваходзіць у | Беларуская ССР |
| Адміністрацыйны цэнтар | Рэчыца |
| Дата ўтварэньня | 1926 |
| Дата скасаваньня | 1927 |
| Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
| Насельніцтва (1926) | 254,8 тыс. |
| Нацыянальны склад | беларусы — 61,0%; расейцы — 26,0%; габрэі — 6,9%; украінцы — 3,5%; палякі — 2,1% |
| Плошча | 8,3 тыс. км² |
| Скасаваная | чэрвень 1927 |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| | |
Рэчыцкая акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, што існавала са сьнежня 1926 па чэрвень 1927 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Рэчыца.
Уключала 9 раёнаў: Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хвойніцкі, Холмецкі, Юравіцкі; падзялялася на 242 сельсаветы, 1 горад (Рэчыца) і 2 мястэчкі (Брагін, Хвойнікі).
12 красавіка 1927 г. Юравіцкі раён скасаваны. Тэрыторыя ўключана ў Мазырскую акругу і Гомельскую акругу.
Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 254,8 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 61,0%; расейцы — 26,0%; габрэі — 6,9%; украінцы — 3,5%; палякі — 2,1%.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
| ||||||||