Яўген Рапановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Яўген Рапановіч
Нарадзіўся 27 верасьня 1929(1929-09-27)
Холма, Мядзельскі раён Менскай вобласьці
Памёр 12 сьнежня 1987(1987-12-12) (58 гадоў)
Навуковая сфэра мовазнаўства
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Яўге́н Нічы́паравіч Рапано́віч (27 верасьня 1929, в. Холма, Вялейскі павет Віленскага ваяводзтва Польшчы — 12 сьнежня 1987) — беларускі філёляг, пэдагог.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Холма (цяпер у Мядзельскім раёне Менскай вобласьці) ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў польскай, а з пачатку 2-й сусьветнай вайны — у беларускай школе (скончыў у 1947).

Па сканчэньні Пастаўскай пэдвучэльні (1951) накіраваны на курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры пры Маладэчанскім настаўніцкім інстытуце.

Працаваць пачаў у Будслаўскай сярэдняй школе, дзе зацікавіўся беларускім фальклёрам. Скончыўшы філялягічны факультэт БДУ, працаваў дырэктарам Дзягільскай сямігодкі, завучам Слабадзкой школы, дырэктарам Мільчанскай школы.

З 1960 — у Менску, рэдактар, а з 1964 — загадчык рэдакцыі мовы і літаратуры выдавецтва «Беларусь». У 1962—1963 выкладаў расейскую мову ў Гаванскім інстытуце імя Горкага (гішп. Instituto de Idiomas Máximo Gorki), дзе скончыў факультэт гішпанскае мовы імя Лінкальна. Завочна скончыў асьпірантуру пры Менскім пэдагагічным інстытуце.

У 1967—1970 — рэдактар Галоўнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі, пасьля старэйшы рэдактар Дзяржкамвыда БССР, галоўны рэдактар выдавецтва «Народная асьвета». З 1979 року — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Навука і тэхніка».

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар шэрагу апавяданьняў па пытаньнях беларускай філялёгіі, 44 артыкулаў для Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі. Выдаў кнігу «Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі» (1958), навучальныя дапаможнікі «Кандрат Крапіва» (1964), «Пятрусь Броўка» (1965), «Максім Танк» (1966).

Аднак найперш вядомы складаньнем слоўнікаў населеных пунктаў па ўсіх абласьцёх Беларусі (1977—1986), якія на доўгія гады сталі настольнымі даведнікамі для журналістаў, краязнаўцаў, гісторыкаў, настаўнікаў ды іншых адмыслоўцаў[1].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі ЦК Таварыства Чырвонага Крыжа БССР, Міністэрства асьветы БССР, Дзяржкамвыда БССР і СССР, знакам «Выдатнік друку».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]