Ёст Людвік Дэцый

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёст Людвік Дэцый
Jost Ludwig Dietz
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1485[1]
Вісэмбург, Эльзас
Памёр 1545[1][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці гісторык, дыплямат, эканаміст
Сядзіба Дэцыя ў Волі Юстоўскай, Кракаў

Ёст Людвік Дэцый (сапр. Дзіц (Dietz) Ёдак; каля 1485, г. Вісэмбург, Эльзас — 26.12.1545) — польскі гісторык, эканаміст, дыплямат.

Паходзіў зь мяшчанаў. У 15 гадоў перасяліўся ў Маравію, займаўся гандлем, праблемамі горнай і манэтнай справы. Прыкладна з 1507 г. у Кракаве, сакратаром банкіра Я. Бонэра, з 1520 г. — сакратар караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога. З даручэньнямі Бонэра і Жыгімонта шмат разоў выязджаў у розныя краіны, галоўным чынам, у Італію. З 1525 г. удзельнічаў у правядзеньні грашовай рэформы, загадваў манэтнымі дварамі ў Кракаве і Торуні. З 1535 г. займаўся прадпрымальніцтвам у Сілезіі і Кракаўскай зямлі. У палітычным жыцьці быў прыхільнікам Габзбургаў, падтрымліваў цесныя сувязі з прускім герцагам Альбрэхтам, перапісваўся з гуманістамі і грамадзкімі дзеячамі, у тым ліку з Эразмам Ратэрдамскім, М. Лютэрам. Набыў вядомасьць як мэцэнат і кнігавыдавец. У 1521 г. у Кракаве разам з 2-м выданьнем «Хронікі палякаў» Марціна зь Мехава надрукаваны на лацінскай мове гістарычныя творы Дэцыя «Пра старажытных палякаў» («De vetustatibus Polonorum», кампіляцыя сачынеьняў розных аўтараў{{, «Пра фамілію Ягелонаў» («De Jagellonum familia», апрацаваныя вытрымкі з працы Мацея зь Мехава), «Пра часы караля Жыгімонта» («De Sigismundi regis temporibus»). Апошняя кніга — арыгінальны твор пра першыя гады панаваньня Жыгімонта Старога (1506—17), у якой утрымліваюцца каштоўныя зьвесткі пра войны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім, мяцеж Глінскіх 1508 г. У 1527 г. выдаў апісаньне перамогі над татарамі ў бітве на Альшаніцы (1527).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Jodocus Ludovicus Decius // opac.vatlib.it (анг.)
  2. ^ Jost Ludwik Decjusz // NUKAT — 2002.
  3. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #100099947 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Decjusz, Jost Ludwik. Contenta: De vetustatibus Polonorum liber I; De Iagellonum familia liber II; De Sigismundi regis temporibus liber III. — 1521
  • Jodok Ludwik Decjusz — Księga o czasach króla Zygmunta, przekład zespołowy pod kierunkiem K. Kumanieckiego, wstęp T. Bieńkowski, «Biblioteka Meandra» 28, PWN, Warszawa 1960
  • Hirschberg A. O życiu i pismach J.L.Decjusza. Lwów, 1874.
  • Валерый Пазднякоў. Ёст Людвік Дэцый. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БЭ, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с — ISBN 985-11-0314-4 С. 614