Ісак Сербаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паштовая марка Беларусі

Іса́к Абра́мавіч Се́рбаў (27 траўня 1871, вёска Кульшычы, цяпер Прапойскі раён — 21 студзеня 1943) — беларускі этнограф, фальклярыст, археоляг. Правадзейны чалец Інбелкульту (1922), кандыдат гістарычных навук (1934).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1892 годзе скончыў Полацкую настаўніцкую сэмінарыю, у 1901Маскоўскі археалягічны інстытут. Працаваў настаўнікам у Менску і іншых беларускіх местах. У 19101912 як чалец Паўночна-Заходняга аддзелу Расейскага геаграфічнага таварыства наладжваў экспэдыцыі на Беларусь. У 19191921 працаваў у аддзелах народнай асьветы Магілёўскай і Гомельскай губэрняў, удзельнічаў у працы па зборы і ахове помнікаў мастацтва і гісторыі. 3 1923 працаваў выкладчыкам, загадчыкам катэдры этнаграфіі БДУ, з 1925 сакратаром сэкцыі этнаграфіі Інбелкульту. У 2-й палове 1920-х дасьледаваў курганы дрыгавічоў каля Менску і Мазыра. 3 1929 навуковы сакратар катэдры этнаграфіі і фальклёру Інстытуту гісторыі АН Беларусі.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вусную паэтычную і музычную творчасьць беларускага народу. Сабраў багатыя калекцыі народнага адзеньня і мастацтва, на аснове якіх выдадзены альбом «Беларускае народнае мастацтва» (1951). Першы зь беларускіх этнографаў стварыў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваныя тыпы адзеньня жыхароў розных куткоў Палесься, жыльля, гаспадарчых пабудоваў, вырабы рамёстваў. Сабраныя этнаграфічныя матэрыялы і назіраньні абагульніў у працах «Сяло Вялікае; Малюнкі з жыцьця Беларусі» (1910), «Паездкі па Палесьсі 1911 і 1912 гг.» (1914), «Беларусы-сакуны» (1915).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ісак Сербаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў