Штурава
Штурава | |||||
славац. Štúrovo | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1075 | ||||
Былая назва: | Паркан | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Нітранскі | ||||
Раён: | Новэ Замкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 109 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 036 | ||||
Паштовы індэкс: | 94301 | ||||
Нумарны знак: | NZ | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°47′57″ пн. ш. 18°43′5″ у. д. / 47.79917° пн. ш. 18.71806° у. д.Каардынаты: 47°47′57″ пн. ш. 18°43′5″ у. д. / 47.79917° пн. ш. 18.71806° у. д. | ||||
Штурава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.sturovo.sk/ |
Штурава (па-славацку: Štúrovo, па-вугорску: Párkány, па-нямецку: Gockern, па-турэцку: Ciğerdelen) — горад у Славаччыне, разьмешчаны на Дунаі. Насельніцтва — 11 172 чалавекі (2005).
Штурава знаходзіцца насупраць вугорскага гораду Эстэргом. Мост Марыі Валерыі, зьнішчаны ў 1944 і адноўлены ў 2001 годзе, злучае два населеных пункты.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1948 году горад быў вядомы пад назваю «Паркан» (па-славацку: Parkan). Цяперашняя назва была нададзеная пасьля Другой сусьветнай вайны ў гонар лідэра славацкага нацыянальнага руху Людавіта Штура. У 1991 годзе рабіліся спробы вяртаньня старое назвы праз рэфэрэндум, аднак, незважаючы на факталягічную абгрунтаванасьць, урад адмовіўся зьмяняць назву гораду[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад быў заселены яшчэ ў дагістарычныя часы, дзякуючы свайму спрыяльнаму разьмяшчэньню. Гэта быў пункт рачных пераправаў, які зьяўляўся часткай сыстэмы рымскіх лімэсаў пад назвай Аванум (лац. Avanum) у часе рымскага панаваньня. Горад упершыню згадваецца ў 1075 годзе як «Kakath». У 1189 годзе ў горадзе прыпыняецца з сваім войскам Фрыдрых I Барбароса, які рушыў да Палестыны. У XVI стагодзьдзі, пасьля заваёвы туркамі Буды ў 1541 годзе, горад, разам з Эстэргомам, быў акупаваны Асманскай імпэрыяй і стаў прымежным населеным пунктам. За гэтым пасьледвалі шматлікія беспасьпяховыя спробы адваёвы гораду ад туркаў, пакуль у 1683 годзе вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян III Сабескі не разьбіў турэцкае войска ў бітве пад Парканамі.
За часам кіраваньня Марыі Тэрэзіі горад аднавіўся ў сваіх правах (1740) і набыў статус адміністрацыйнага цэнтру.
У 1850 годзе Парканы сталі чыгуначнай станцыяй на лініі Прэсбург — Будапэшт. У 1895 годзе быў узьведзены мост Марыі Валерыі.
Пасьля Першай сусьветнай вайны горад стаў прымежным пунктам з Чэхаславаччынай. У 1938 годзе ў выніку Першага венскага арбітражу ізноў стаў часткай Вугоршчыны. У 1944—1945 гадах акупаваны войскамі СССР. У часе нямецкага адступленьня мост Марыі Валерыі зьнішчаецца ў другі раз (першы раз быў у 1919 годзе).
Пасьля Другой сусьветнай вайны горад быў пераданы Чэхаславаччыне. У 1948 годзе перайменаваны ў Штурава. Раней незалежныя вёскі Нана і Обід былі далучаныя да гораду ў 1960 і 1972 гадах, адпаведна. Штурава перастаў быць раённым цэнтрам і ў 1960 увайшоў у раён Новэ Замкі.
У пасьляваенны час горад зазнаў імклівую індустрыялізацыю. У 1968 годзе быў адкрыты найбуйнейшы завод з назвай «Juhoslovenské celulózky a papierne», на якім працавала каля 4000 чалавек. У 1978 годзе быў адкрыты курорт гарачых крыніцаў «Vadaš». Мясцовая чыгуначная станцыя стала другой паводле памеру ў Славаччыне[2].
Пасьля Аксамітнай рэвалюцыі муніцыпалітэты Нана (1990) і Обід (1998) сталі ізноў асобнымі вёскамі. У 2001 годзе мост Марыі Валерыі быў адноўлены ў трэці раз, што паспрыяла разьвіцьцю мясцовай эканомікі.
Мяжа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 21 сьнежня 2007 году, калі Славаччына і Вугоршчына сталі часткаю Шэнгенскай зоны, Штурава быў буйным пунктам перасячэньня мяжы паміж дзьвюма краінамі цераз мост Марыі Валерыі да Эстэргома, разьмешчанага на вугорскім баку Дунаю. Мост мае 500 мэтраў у даўжыню і названы ў гонар эрцгерцагіні аўстрыйскай Марыі Валерыі (1868—1924), трэцяй дачкі імпэратара Франца Ёсіфа I Лізаветы Баварскай.
Першапачаткова мост быў адкрыты 28 верасьня 1895 году і руйнаваўся двойчы. 22 ліпеня 1919 году мост быў упершыню зьнішчаны шляхам падрыву яго першай апоры на заходнім баку. У 1922 годзе мост быў адноўлены і ў 1926 цалкам рэканстряваны. У часе Другой сусьветнай вайны, адступаючыя нямецкія войскі ўзарвалі мост 26 верасьня 1944 году разам зь іншымі мастамі каля Эстэргому.
Дзесягодзьдзі зацятага непаразуменьня паміж камуністычнымі ўрадамі Вугоршчыны і Чэхаславаччыны прадвызначылі няздольнасьць аднаўленьня канструкцыяў моста да яго канчатковага аднаўленьня 11 кастрычніка 2001 году. Палову грашовых выдаткаў у памеры 10 млн эўра пакрыў грант Эўрапейскага Зьвязу ў межах праекту EU PHARE для краінаў-кандыдатаў на ўступленьне ў ЭЗ.
Штурава таксама быў істотным чыгуначным пунктам перасячэньня славацка-вугорскай мяжы на лініі Браціслава-Будапэшт.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 11 708 чалавек. Нацыянальны склад: 68,7% — вугорцы, 28,1% — славакі.
Рэлігійны склад: 77,18% — рыма-каталікі, 16,45% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 1,36% — эвангелісты.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эстэргом, Вугоршчына
- Брунтал, Чэхія
- Кастэльлярана, Італія
- Бараолт, Румынія
- Нові Бэчэй, Сэрбія
- Клобуцк, Польшча
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
- ^ а б https://web.archive.org/web/20120206095832/http://www.sturovo.sk/main.php?id_menu=17329&id_menu_obsah_m34873=10106&firmy_slovenska_flag=0&caption1=0 Štúrovo — History (contains a link to .doc file, in Slovak)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|