Міля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Міля (па-лацінску: milia passuum — тысяча падвойных рымскіх крокаў) — шляхавая мера для вымярэньня адлегласьці.

Міля ўжывалася ў шэрагу краін у старажытнасьці, а таксама ў шматлікіх сучасных краінах да ўводзін мэтрычнай сыстэмы мер. У краінах з немэтрычнай сыстэмай мер міля ўжываецца да цяперашняга часу. Велічыня мілі розная ў розных краінах і вагаецца ад 0,58 км (Эгіпэт) да 11,2 км (старачэская міля).

  • Старажытнарымская (міліятрый): 1 міля = 1,598 км (па іншых дадзеных 1,480 км)
  • Стараруская: 1 міля = 7 вёрст = 7,4676 км
  • Брытанская й амэрыканская: 1 міля = 8 фурлонгаў = 1,6093 км
  • Марская: 1 міля = 1,852 км
  • Геаграфічная (нямецкая): 1 міля = 1/15° экватара = 7,420 км
  • Швэдзкая: 1 міля = 10 км

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]