Абмеркаваньне шаблёну:Хвойніцкі раён

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Як правільна Барысаўшчанскі ці Барысаўшчынскі? Цэнтрам зьяўляецца вёска Барысаўшчына. --Ліцьвін 23:53, 12 траўня 2009 (UTC)

Відаць, тое самае, як і з нарацкі—нарачанскі, калі не разьбярэш. Напэўна, варта браць па ступені ўжываньня, я б аддаў перавагу варыянту Барысаўшчанскі. —zedlik 22:56, 13 траўня 2009 (UTC)
Я паглядзеў, усюды ў такіх выпадках пішуць праз ы, а ў гэтым выпадку правапіс Mozilla Firefox кажа, што правільна праз а, таму я і пытаю. Пакуль я зрабіў праз ы. --Ліцьвін 23:15, 13 траўня 2009 (UTC)
Дзе ўсюды? Варыянт з «ы» ёсьць толькі ў Вікіпэдыі наркамаўкай: [1], [2]. —zedlik 00:12, 14 траўня 2009 (UTC)
усюды ў такіх выпадках Я казаў не пра гэты выпадак, а пра такія выпадкі. Вось выпадкі: Шаркаўшчына і Шаркаўшчынскі, Янаўшчына і Янаўшчынскі, Андрэеўшчына і Андрэеўшчынскі, Сакаўшчына і Сакаўшчынскі, Рудкаўшчына і Рудкаўшчынскі і г.д. Як я зразумеў, праглядзеўшы амаль усе шаблёны, канчаткі -шчанскі магчымы ў выпадку калі паселішча мае канчатак -шча, калі населены пункт мае канчатак -шчына, то будзе -шчынскі. --Ліцьвін 14:24, 14 траўня 2009 (UTC)
Нельга рабіць такія высновы. Нельга казаць, што калі для некалькіх выпадкаў на -шчына прыметнікам будзе -шчынскі, то для астатніх — таксама. Напрыклад, ёсьць правіла, што асновы на -ч утвараюць прыметнікі на -цкі. Але разам з тым у Правапісе ёсьць пазнака, што ў пэўных выпадках можа ўзьнікаць суфікс -ан-, і гэта бачна на прыкладзе з Нараччу. Усе такія пэўныя выпадкі мусяць правярацца па слоўніку. —zedlik 17:08, 14 траўня 2009 (UTC)
Нельга казаць, што калі для некалькіх выпадкаў на -шчына прыметнікам будзе -шчынскі, то для астатніх — таксама. Ну гэта ня я прыдумаў, і прыклады я вам прывёў, і ня некалькі. А памылак вельмі шмат, што ў расейскіх крыніцах, што ў беларускіх. Рабіць абы ня як у наркамаўскай таксама ня лепшы выхад. У такіх выпадках трэба ці слоўнікі з тлумачэньнямі ці ўключаць лёгіку + інтуіцыю. Таму ня трэба мне казаць, што як там у правілаў у зусім іншых выпадках. Бо перад тым як спытаць, я правілы паглядзеў, няма нічога. І зноў шкадую, што наогул спытаў гэтае. Пытаньне на сказ, але зноў атрымалася аповесьць. --Ліцьвін 17:33, 14 траўня 2009 (UTC)
Прабачце, а хто гэта прыдумаў? Дайце тады спасылку на правіла, дзе апісаны такі спосаб словаўтварэньня. Я не зьбіраюся «абы ня як у наркамаўскай», але там нават не пра гэтую вёску размова. І ўвогуле цікава чуць, што раённая газэта назву ўласнага сельсавету і прытулку піша з памылкамі з нумару ў нумар. А вось лёгіку з інтуіцыяй у Вікіпэдыі ўключаць зусім ня варта, бо гэта зьяўляецца ўласным дасьледаваньнем. У Вікіпэдыі патрэбныя спасылкі на крыніцы. —zedlik 22:28, 14 траўня 2009 (UTC)
Вам мала прыкладаў? Знайсьці яшчэ памылкі ў газэтах? --Ліцьвін 23:56, 14 траўня 2009 (UTC)
Няўжо незразумела, што нават калі вы прывядзеце сто прыкладаў на -шча і -шчына, правілам гэта ня стане? Калі вам ня цяжка, знайдзіце тады, калі ласка, газэту, якая пяць разоў ужыла свой лякальны тапонім і кожны раз няправільна. —zedlik 01:06, 15 траўня 2009 (UTC)
Калі пачняце ўсюды выпраўляць на "правільныя назвы"? І наогул, мне ўжо гэтыя "дыскусія" надакучыла. --Ліцьвін 01:13, 15 траўня 2009 (UTC)
Якія правільныя назвы? Вам не здаецца, што лепшым варыянтам тут будзе пакінуць пытаньне адкрытым да зьяўленьня гэтага прыметніка ў крыніцах, вартых даверу? —zedlik 01:22, 15 траўня 2009 (UTC)
Ну вось я паглядзеў як на расейскай мове: 39 па запыце Борисовщинский, 18 па запыце Борисовщанский. Хтосьці ляпнуў і пайшло. Пачакаем, можа я яшчэ штосьці адшукаю. --Ліцьвін 11:52, 15 траўня 2009 (UTC)
Расейская — крыху іншая мова. Прычым невядома яшчэ, у які бок пайшло. —zedlik 16:47, 15 траўня 2009 (UTC)
Я перакладаў з расейскай, з сайта Міністэрства Аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, і тамака Борисовщинский. --Ліцьвін 17:40, 15 траўня 2009 (UTC)
Файна, але гэты факт ня робіць варыянт «Барысаўшчынскі» (адзіна)правільным. —zedlik 01:25, 16 траўня 2009 (UTC)