Багушы (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Багушы
Першыя згадкі: 1581 год
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Буркоўскі
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247635
Геаграфічныя каардынаты: 51°44′37.7″ пн. ш. 30°5′49.9″ у. д. / 51.743806° пн. ш. 30.097194° у. д. / 51.743806; 30.097194Каардынаты: 51°44′37.7″ пн. ш. 30°5′49.9″ у. д. / 51.743806° пн. ш. 30.097194° у. д. / 51.743806; 30.097194
Багушы на мапе Беларусі
Багушы
Багушы
Багушы

Багушы́[1] — былая вёска ў складзе Буркоўскага сельсавету Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.

20 жніўня 2008 году вёска была ліквідавана[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая згадка пра вёску Багушовічы з чатырма дымамі асадных сялян (плата – 15 грошаў з кожнага) сустракаецца ў падатковым рэестры Кіеўскай зямлі за 1581 год. Належала яна пану падкамораму кіеўскаму Шчаснаму Харлінскаму[3]. 6 красавіка 1590 г. Ш. Харлінскі падаў судовы пратэст супраць князя Вішнявецкага за рабаўнічы наезд некалькіх сотняў брагінскіх людзей на чале зь яго ўраднікам Кірыянам Вайніловічам на паселішчы Храпкаў, Навасёлкі, Багушы і Руднае. Усе яны належалі да Астраглядавіцкага ключа пана Харлінскага.[4] У 1628 г. пан ваяводзіч смаленскі Мікалай Абрагамовіч (Абрамовіч) з трох дымоў вёскі Багушы мусіў плаціць па тры злотыя.[5] Пасьля Багушы былі згаданыя ў апэляцыі, пададзенай 6 чэрвеня 1635 г. ксяндзом Заклічынскім, плябанам астраглядавіцкім, праз Кіеўскі гродзкі суд да кароннага Люблінскага трыбуналу. У ёй сказана пра насланьне панам Мікалаем Абрамовічам сваіх людзей на касьцёльныя добра Багушы, учыненьне розных гвалтаў і рабункаў. 5 чэрвеня 1682 г. ксёндз Дамінік Бэркіновіч, прэзыдэнт касьцёла Астраглядавіцкага, закону сьв. Дамініка, засьведчыў, што касьцёл прыняў за абавязак адпраўляць па тры сьвятыя імшы на тыдзень, за што князь Канстанцін Шуйскі на яго ўтрыманьне ізноў саступіў вёску Багушы.[6] Рэвізія, вынікі якой падсумаваныя былі 2 красавіка 1716 г., паказала, што ў вёсцы Багушы павіннасьцям падлягалі восем гаспадарак. Пра двох гаспадароў, Грышку Карася і Саву Дземчанку, сказана, што кожны зь іх poszedł przecz. Апошні, што праўда, яшчэ заплаціў.[7] 30 траўня 1729 г. ксёндз Францішак Сымон Яніцкі падаў пратэст у сувязі з наездам на Багушы берасьцейскага харунжага Мікалая Шуйскага.[8] Згаданая wieś Bohushe, уласнасьць Астраглядаўскай плябаніі, і ў 1734 г.[9] У 1742 г. ксёндз Трэмбіцкі за 600 злотых запісаў права на трохгадовую арэнду Багушоў суджэнцам Юзафу і Канстанцыі з дому Спінкаў Кострам.[10] Паводле зьвестак 1748 г. ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Багушы былі ў ліку паселішчаў, частка жыхароў якіх належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі.[11] У 1754 г. з 19 двароў вёскі Багушы Хойніцкага маёнтку выплачвалася “do grodu” (Оўруцкага замку) 2 злотыя, 27 з пал. грошаў, “na milicję” (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 11 зл., 20 гр.[12] Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 г. засьведчылі пражываньне ў Багушах адпаведна 5, 2 і 2 чалавек (głow), якія належалі да Хойніцкага кагалу.[13] Зьмяншэньне колькасьці габрэяў у вёсцы магло быць выклікана гайдамацкай Калііўшчынай 1768 г.

На 27 чэрвеня 1793 г. ёсьць сьведчанне капітана Марчанкі, паводле якога ксёндз Францішак Глінскі[14] няслушна "абвінаваціў" падданых вёскі Багушы ў тым, што яны не жадаюць ісьці пад апеку Расейскае дзяржавы[15]. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Багушы — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва, з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Чарнігаўскай, потым Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[16]. У 1796 г. вёска была ў арэндзе ад паноў Прозараў у ксяндза Юзафа Корсака, каноніка інфлянцкага, дзейнічала ўніяцкая капліца.[17]

У рэвізскіх сказках 1834 г. запісана, што вёска Багушы належала Астраглядаўскай плябаніі. Прозьвішчы вяскоўцаў, сялян і дваровых, – найчасьцей Карасі, а таксама Нікіценкі, Давыдзенкі.[18] У 1850 г., паводле энцыкляпэдыі "Гарады і вёскі Беларусі", паселішча было ўласнасьцю скарбу і налічвалася ў ім 35 двароў, 276 жыхароў. У 1879 годзе ўваходзіла ў Астраглядаўскі царкоўны прыход. Згодна зь перапісам 1897 году 106 двароў, 755 жыхароў, існавалі капліца, школа граматы, хлебазапасная крама, месьцілася ў Мікуліцкай воласьці. На 1909 год у Багушах налічвалася 128 двароў, 684 жыхары[19][20].

З 8 сьнежня 1926 года па 30 сьнежня 1927 года цэнтр Багушоўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкае акругі. У 1930 г. 130 двароў, 767 жыхароў. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Будзёнага, працавалі гамарня і вятрак. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы налічвалася 599 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр – вёска Астрагляды). Паблізу ёсць радовішчы жалязнякоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68(рас.)
  3. ^ Źródła dziejowe. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów – Bracław). / A. Jabłonowski. – Warszawa, 1894. S. 37
  4. ^ Archiwum Główny Akt Dawnych. Warszawa (далей AGAD). Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sign. 1. S. 7
  5. ^ Архив Юго-Западной России. – Ч. 7. – Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 396 – 397
  6. ^ AGAD. Sign. 1. S. 37
  7. ^ НГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 143
  8. ^ АGAD. Sign. 1. S. 39
  9. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. – Біла Церква, 2015. С. 286
  10. ^ АGAD. Sign. 1. S. 40
  11. ^ Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. – Lwów, 1748. S. 148
  12. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 189
  13. ^ АрхивЮЗР. – Киев, 1890. Ч. 5. Т. 2. С. 301, 391, 710
  14. ^ Гэта той пробашч, які 12 чэрвеня 1791 г. цэлебраваў у Астраглядаўскім касьцёле сьвятую імшу ды прамаўляў урачыстую казань з нагоды прыняцьця Канстытуцыі 3 мая, гл.: Gazeta narodowa y obca. № LVI. 13 lipca 1791. http://hojniki.ucoz.ru/index/1791/0-363
  15. ^ АGAD. Sign. 1. S. 42 – 43
  16. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  17. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск, 2018. С. 73, 74
  18. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 343. А. 409адв. – 420
  19. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 11
  20. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 11

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-