Нараўлянскі раён
| Нараўлянскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён Беларусі |
| Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Нароўля |
| Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
| Кіраўнік | Уладзімір Пятровіч Антоненка[d] |
| Насельніцтва (2018) | 10 427[1] |
| Шчыльнасьць | 6,6 чал./км² |
| Плошча | 1588,82[2] км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 111 м[3] |
| Месцазнаходжаньне Нараўлянскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Тэлефонны код | +375 2355 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Нараўля́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Нароўля.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён створаны 17 ліпеня 1924 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну складае 1580 км². Каля 53 % тэрыторыі займае лес.
Асноўныя рэкі — Прыпяць і яе прытокі Нараўлянка, Мытва, Славечна, Жалонь. У пойме Прыпяці шмат азёраў.
Раён разьмешчаны ў зоне правабярэжжа ніжняга цячэньня Прыпяці. Асноўная частка раёну месьціцца ў зоне Прыпяцкага прагіна, паўднявая частка — на склоне Украінскага шчыта. Раён мяжуе зь Ельскім, Мазырскім ды Хойніцкім раёнамі Гомельскай вобласьці, а таксама з Народыцкім, Оўруцкім ды Палескім раёнамі Ўкраіны.
У эканоміцы пераважаюць — харчовая прамысловасьць, сельская гаспадарка, дрэваапрацоўка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 11 371 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 10 563 чал.[5]; 2017 год — 10 430 чал.[6]; 2018 год — 10 427 чал.[1]
Да катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ў раёне было 74 населеныя пункты, 8 сельсоветаў. Пасьля катастрофы 1986 году былі скасаваныя чатыры сельсаветы. Жыхары адселеныя ў іншыя сельсаветы раёну і горад Нароўлю, а таксама за межы раёну. Былі ліквідаваныя 35 населеных пунктаў. Адсяленьне працягваецца і цяпер. У зоне адсяленьня створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён ляжыць на аўтамабільных шляхах Мазыр — Кіеў, Нароўля — Чарнобыль, Нароўля — Ельск. Па Прыпяці ладзіцца суднаходзтва.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Віктар Дзенісенка (нар. 1961, вёска Красноўка) — беларускі дыплямат
- Юры Жыгамонт — беларускі актор і журналіст
- Анатоль Сівак (нар. 1962, вёска Завайць) — беларускі чыгуначны дзеяч і палітык
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь