Бальшавік (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бальшавік
трансьліт. Baĺšavik
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Насельніцтва: 2534 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 232
Паштовы індэкс: 247014
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′46″ пн. ш. 30°52′42″ у. д. / 52.56278° пн. ш. 30.87833° у. д. / 52.56278; 30.87833Каардынаты: 52°33′46″ пн. ш. 30°52′42″ у. д. / 52.56278° пн. ш. 30.87833° у. д. / 52.56278; 30.87833
Бальшавік на мапе Беларусі ±
Бальшавік
Бальшавік
Бальшавік
Бальшавік
Бальшавік
Бальшавік

Бальшаві́к[2]мястэчка[a] ў Беларусі, у міжрэччы Дняпра і Сажу. Цэнтар пассавету Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2534 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 20 км ад Гомелю, за 8 км паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Касьцюкоўка (на лініі ГомельЖлобін); каля шашы Доўск — Гомель.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 1,5 км ад мястэчка знаходзілася вёска Лазурная, гісторыя якой пачалася з 1873 годзе, калі зьявілася аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Бабруйск — Гомель.

За часамі БССР у гэтай мясцовасьці знаходзіліся пасёлкі працаўнікоў торфаздабыўных прадпрыемстваў (пад нумарамі 1, 2, 3 і 4). 24 жніўня 1950 году пасёлкі аб’ядналі ў адно мястэчка, якое ўвайшло ў склад Уваравіцкага раёну (з 1962 году — у Гомельскім раёне). У 1987 годзе да мястэчка далучылі пасёлак Aндрыянаўскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1969 год — 2,5 тыс. чал.[3]; 1995 год — 2,8 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 2,4 тыс. чал.[5]; 2006 год — 2,4 тыс. чал.; 2009 год — 2518 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 2502 чал.[7]; 2017 год — 2560 чал.[8]; 2018 год — 2534 чал.[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку працуюць сярэдняя школа, лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян складаецца з паралельных паміж сабой 8 вуліц рознай даўжыні, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і злучаных завулкамі. Адасобленую частку забудовы складаюць 3 вуліцы, разьмешчаныя на паўночны ўсход ад асноўнай забудовы. Забудова пераважна драўляная.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Торфазавод «Бальшавік», асфальтавы завод, камбінат побытавага абслугоўваньня, мэханічная майстэрня.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ афіцыйны статус — працоўны пасёлак

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 116.
  3. ^ Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 1. / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2005. С. 445
  4. ^ БЭ. Т. 2. — Менск, 1996. С. 268.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 265.
  6. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]