Дзімамеркі
Дзімамеркі | |
трансьліт. Dzimamierki | |
Дата заснаваньня: | перад 1512 годам |
Былая назва: | Домамирка (Дамамірка) |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лоеўскі |
Сельсавет: | Ручаёўскі |
Насельніцтва: | 132 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2347 |
Паштовы індэкс: | 247107 |
СААТА: | 3230824011 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′18″ пн. ш. 30°29′5″ у. д. / 51.855° пн. ш. 30.48472° у. д.Каардынаты: 51°51′18″ пн. ш. 30°29′5″ у. д. / 51.855° пн. ш. 30.48472° у. д. |
± Дзімамеркі |
Дзімамеркі[1] — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці. Дзімамеркі ўваходзяць у склад Ручаёўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пісьмовых крыніцах паселішча ці не ўпершыню згаданае ў акце абмежаваньня Брагінскай воласьці 1512 г., праведзенага згодна з указам караля Жыгімонта Старога дзеля чалабітнай князя Міхайла Васільевіча Збаражскага, які жадаў атрымаць яе “на вечнасьць”[2][a]:
…альсамі ў ляскі праваю стараною ў Караханскі мох балотам, з таго ў Лысную балота ў Шчытоў востраў Брагінскі ў Лецешын балота, каторае балота папалам уздоўж з Лецешына ў Ваўкошынку рэчку, катораю папалам уздоўж, тою рэчкаю ў алёс, з таго альса балотам Цесновым папалам уздоўж, з Цесновага ў Сухое балота папалам уздоўж, з таго балота ў Кабылі Брод, з таго брода ў Пясочню рэчку, тою рэчкаю ўздоўж папалам у сяло Брагінскае Дамамірку, каторая рэчка пайшла тапіламі і балотам у рэчку Чэрэтынскую ў Гнілушу…
Ад 1517 году Брагінскім маёнткам валодалі сыны М. Збараскага[b] князі Хведар (†1533), потым Аляксандар (†1555) Вішнявецкія. У 1559 годзе кароль Жыгімонт Аўгуст пацьвердзіў права на Брагінскія добры князям Аляксандру, Максіму і Міхаілу Аляксандравічам Вішнявецкім. Князь Максім у 1565 годзе спачыў, не пакінуўшы нашчадкаў[5].
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Брагінская воласьць з Дамаміркай) было далучана да Кароны Польскай[6].
Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1574 г. пры разьдзеле Брагінскага маёнтку паміж Аляксандрам Аляксандравічам і Міхаілам Аляксандравічам Вішнявецкімі «Село Домамирка з людми и з их вшелякою повинностю и даню, з дубровами, чертежами, лесами, полми, сеножатми...» дасталося князю Міхайлу[8].
Надалей паловай Брагінскага замку і места з прылегласьцямі, сярод якіх і сяло Дамамірка, валодаў, а ў 1638 годзе заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі[9].
У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» Дамамірка – у палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы Аляксандар Антоні Бандынэлі[10]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[11].
На 1754 год з 9 двароў (×6 — прыблізна 54 жыхары) вёскі Дамамирка Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты і 10 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 5 злотых і 12 грошаў[12]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Згодна зь перапісамі габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў, у вёсцы Дамамірка пражывалі адпаведна 3, 2 і 3 гаспадары — плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Брагінскага кагалу[13].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дамамерка — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[14]. Паводле “Камерального описания… Речицкой округи” 1796 г., вёскаю супольна валодалі браты Людвік і Алаізы Ракіцкія.[15] На 1834 г. 32 двары. У 1850 г. 36 двароў, 249 жыхароў.
У парэформавы пэрыяд паселішча належала да Ручаёўскай воласьці. У 1879 годзе Дамамеркі пазначаныя як сяло ў Ручаёўскім царкоўным прыходзе. Згодна зь перапісам 1897 г. 80 двароў, 601 жыхар; праваслаўная капліца, карчма.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзімамеркі ў складзе Ручаёўскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[16].
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 227
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1050
- ^ С. Бельскі. Акт абмежаваньня Брагінскай воласьці; Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 9—11
- ^ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku (надалей: Wolff J.). — Warszawa, 1895. S. 553
- ^ Wolff J. — S. 556
- ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
- ^ НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 871. А. 19
- ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. – Мінск, 2000. С. 191 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава
- ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. – Біла Церква, 2015. С. 283 – 285
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 13—14, 20—21, 178
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 711
- ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. “Камеральное описание… Речицкой округи” 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. — С. 85
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзімамеркі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў