Віктар Ганчарэнка
| Віктар Ганчарэнка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 чэрвеня 1977[1] (48 гадоў) | |
| Рост | 171 см[2] | |
| Вага | 71 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1995—1997 | РВАР[d] | 49 (3) |
| 1998—2002 | БАТЭ | 82 (1) |
| 2000 | РШВСМ-Алімпія[d] | 2 (0) |
| Зборныя | ||
| 1998—1999 | Беларусь (да 21) | 9 (1) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2007—2013 | БАТЭ | |
| 2013—2014 | Кубань Краснадар | |
| 2015 | Урал | |
| 2016 | Уфа | |
| 2016—2021 | ЦСКА Масква | |
| 2021—2022 | Краснадар | |
| 2022—2024 | Урал | |
| 2024—2025 | Пары Ніжні Ноўгарад | |
Ві́ктар Ганчарэ́нка (нар. 10 чэрвеня 1977 году, Хвойнікі, Гомельская вобласьць) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. У 2007—2013 гадах узначальваў барысаўскі БАТЭ. Найлепшы трэнэр Беларусі 2008, 2009, 2010, 2012, 2014, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020 і 2022 гадоў. У цяперашні час ёсьць галоўным трэнэрам зборнай Беларусі.
Адукацыя і праца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Хвойніцкую спартовую школу і сталічную Рэспубліканскую вучэльню алімпійскага рэзэрву. Атрымаў вышэйшую спартовую адукацыю — у 2004 годзе скончыў Беларускую акадэмію фізычнай культуры (трэнэр па футболе). Мае трэнэрскую ліцэнзію «Pro».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за «Стралічава», МВКЦ-96, РВАР і БАТЭ. Абаронца. Двухразовы чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ (1999, 2002), бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі (2001). Кар’еру гульца завяршыў у 25 гадоў праз сур’ёзную траўму — разрыў крыжападобнай зьвязкі[3], мэніск. У час выступленьня за БАТЭ здымаў кватэру разам з брамнікам нацыянальнай зборнай Юр’ем Жаўновым.
У 2004—2006 гадах працаваў трэнэрам дублюючага складу БАТЭ. З 2007 — старэйшы трэнэр ФК БАТЭ. З 13 лістапада 2007 году — галоўны трэнэр ФК БАТЭ. Увосень 2008 году вывеў ФК БАТЭ ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Ганчарэнка стаў самым маладым трэнэрам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў. Разам з БАТЭ пяць разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі (2008, 2009, 2010, 2011, 2012), Кубак Беларусі (2010), двойчы Супэркубак Беларусі (2010, 2011). Найлепшыя дасягеньні ў эўракубках (разам з БАТЭ) — групавы этап Лігі чэмпіёнаў (2008, 2012), 1/16 фіналу Лігі Эўропы (2011, 2013).
У кастрычніку 2013 году сышоў з БАТЭ і падпісаў кантракт на 4,5 году з краснадарскай «Кубаньню»[4]. У лістападзе 2014 году кантракт з «Кубаньню» быў скасаваны з ініцыятывы кіраўніцтва клюбу[5]. На момант звальненьня «Кубань» знаходзілася на 5 месцы ў прэм’ер-лізе чэмпіянату Расеі і за 13 гульняў прайграла адзін раз, у Кубку Расеі каманда выйшла ў 1/4 фіналу[6]. У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт на тры гады з клюбам «Урал» зь Екацярынбургу[7]. Пакінуў клюб 25 жніўня 2015 году перад матчам з грозьненскім «Церакам»[8], а 1 верасьня кантракт з клюбам быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[9]. 13 верасьня 2015 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб маскоўскага ЦСКА, дзе заняў пасаду старэйшага трэнэра[10]. У чэрвені 2016 году ўзначаліў расейскі клюб «Уфа»[11], які пакінуў у сьнежні 2016 году і ачоліў маскоўскі ЦСКА[12].
Пакінуў пасаду галоўнага трэнэра ЦСКА паводле пагадненьня бакоў у сакавіку 2021 году[13]. 6 красавіка 2021 году заняў пасаду галоўнага трэнэра «Краснадара»[14]. 5 студзеня 2022 году клюб абвесьціў аб скасаваньні кантракту з Ганчарэнкам[15]. У жніўні 2022 году зноў стаў галоўным трэнэрам «Уралу»[16]. Быў звольнены ў траўні 2024 году[17]. У кастрычніку 2024 году было агалошана аб прызначэньні Ганчарэнкі галоўным трэнэрам «Пары»[18]. 12 чэрвеня 2025 году пакінуў пасаду. 6 студзеня 2026 году быў афіцыйна прызначаны на пасаду галоўнага трэнэра зборнай Беларусі[19].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жанаты, выхоўвае сына Арцёма. Маці і сястра жывуць у гарадзкім пасёлку Рудабелка, што на Гомельшчыне. Бацька, які працаваў у Чарнобылі ў першыя дні пасьля катастрофы, памёр у 1993 годзе, пахаваны ў Хвойніках. Ганчарэнка кажа, што менавіта бацька прышчапіў яму любоў да футболу.
Зацікаўленасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Любімыя клюбы — «Манчэстэр Юнайтэд», «Вільярэал», «Мілян». Любімыя трэнэры — Фабіё Капэльлё, Алекс Фэрг’юсан, Арсэн Вэнгер. Хобі — Формула-1. Любімы гоншчык — Льюіс Гэмілтан. Любімая каманда — «Макларэн».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Viktor Goncharenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://footballfacts.ru/person/241
- ↑ Ганчарэнка — кандыдат на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Лакаматыва» «Наша Ніва» 30.10.2010
- ↑ Александр Ткачев: с Гончаренко сегодня подписан контракт на 4,5 года, уже завтра он приступает к тренировкам (рас.)
- ↑ Официально: Виктор Гончаренко покидает «Кубань» (рас.)
- ↑ Главный тренер «Кубани» Виктор Гончаренко отправлен в отставку (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко возглавил «Урал» (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко покинул пост главного тренера «Урала» (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко расторг контракт с «Уралом» (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко стал старшим тренером московского ЦСКА (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко назначен на пост главного тренера «Уфы» (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко официально стал главным тренером московского ЦСКА (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко официально покинул пост главного тренера ЦСКА (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко возглавил "Краснодар" (рас.)
- ↑ "Краснодар" уволил Виктора Гончаренко (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко возглавил "Урал" (рас.)
- ↑ Виктор Гончаренко покинул "Урал" (рас.)
- ↑ Официально: Гончаренко подписал двухлетний контракт с «Пари НН» (рас.)
- ↑ Виктор Ганчаренко — главный тренер сборной Беларуси (рас.). Football.by (2026-01-06). Праверана 2026-01-06 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Хвойніках
- Футбалісты клюбу РВАР Менск
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу «Кубань» Краснадар
- Футбалісты клюбу «Ўрал» Екацярынбург
- Футбалісты клюбу «Ўфа»
- Футбалісты клюбу ЦСКА Масква
- Футбалісты клюбу «Краснадар»
- Беларускія футбалісты
- Беларускія футбольныя трэнэры