Перайсьці да зьместу

Карчовае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карчовае, трансьліт. Karčovaje
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Хвойніцкі
Сельсавет Паселіцкі
Дата заснаваньня Перад 1600 годам
Геаграфія
Вышыня НУМ 127 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 51°55′25″ пн. ш. 30°03′06″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 113 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2346
Паштовы індэкс 247601[2]
Нумарны знак 3
Карчовае на мапе Беларусі ±
Карчовае
Карчовае
Карчовае
Карчовае
Карчовае
Карчовае

Карчовае, Карчоў[3] — вёска ў Беларусі, каля Вялікага каналу. Уваходзіць у склад Паселіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 116 чалавек. Знаходзіцца за 2 км на ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў.

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Герб «Бонча» роду Харлінскіх.

Найраней вёска Карчовае, прыналежная да Астраглядавіцкіх добраў пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, згаданая ў судовай справе ад 22 чэрвеня 1600 года[a]. Тады колькі яе жыхароў зьбеглі да паселішчаў Брагінскага маёнтку князя Вішнявецкага, кіраванага адміністратарам Янам Бжыцкім[5]. Надалей ажно да рэформавага ўжо ў Расейскай імпэрыі пэрыяду Карчовае належала тым самым уладальнікам, што і Астраглядавічы з Хвойнікамі, г. зн. пасьля Харлінскіх — Мікалаю Абрамовічу (Абрагамовічу), Максыміліяну Бжазоўскаму, князям Шуйскім, сямейству Прозараў[6].

12 чэрвеня 1618 году пан Мікалай Харлінскі, уладальнік Хвойніцкіх добраў, паклікаў у суд панства Гальшку з Гулевічаў і Міхала Лозкаў за тое, што іх падданыя з маёнтку Загальле забралі валоў у яго падданых з Карчоўкі (Korczewka), Паселічаў, Малішава, Хвойнікаў і інш., ды ўвялі іх да добраў Рожава. 12 днём сьнежня 1618 году датаваная скарга рэчыцкага старосты Аляксандра Служкі на пана Лукаша Сапегу за непрызнаньне яго паверанага ў справе разьмежаваньня маёнткаў Апачыцы і Чарнобыль асобай паўнапраўнай, бо, маўляў, той ня меў аселасьці ў Кіеўскім ваяводзтве. І гэта нягледзячы на сьведчаньне вознага пад прысягай, што ён увёў названага паверанага, шляхціча Аляксандра Нелавецкага, у пажыцьцёвае валоданьне сялом Карчоўка, згодна з запісам пана Мікалая Харлінскага[7]. 7 чэрвеня 1623 году ўдава Гальшка Харлінская судзілася з панамі Станіславам, Юрыем і іншымі Харлінскімі, роднымі братамі і сваякамі мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі), вёскі Хвойнікі, Вялікі Бор, Гарошкаў, Рашаў, Карчоўка[b][8]. 8 ліпеня 1631 году запісам у актах Кіеўскага земскага суда[c] засьведчана пагадненьне на саступку часткі Астраглядаўскіх добраў (з Карчовым) Шчасным, сынам Станіслава, Харлінскім пану Лукашу Мадлішэўскаму, наступнаму мужу ўдавы Гальшкі, за суму ў 60 000 польскіх злотых[9].

Урывак з падымнага 1640 г.

Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1640 году, з 3 дымоў Слабодкі Карчовага кашталяна амсьціслаўскага Мікалая Абрамовіча выбіралася 3 злотых[10].

Герб «Сьвяты Юрый» (Георгій Перамаганосец) князёў Шуйскіх[d].

Магчыма, жыхары вёскі былі ў ліку тых 77 дымоў (×6 — каля 462 чалавек) Хвойніцкага (раней Астраглядаўскага) маёнтку князя Канстанціна Яна Шуйскага, якія паводле зьвестак на восень 1686 году з-за гвалту як ад казакоў, так і ад жаўнераў урадавых войскаў, адыйшлі ў больш спакойныя мясьціны. У інвэнтары 1698 году добраў князя Дамініка Шуйскага, харунжага берасьцейскага, Карчовае, а таксама Малішаў, Гарошкаў ды неіснуючыя сёньня Мікалаеўка і Клешчаўка пазначаныя як запусьцелыя (wsi puste). У інвэнтары 1721 году, калі ад пасэсара ксяндза-біскупа Юзафата Парышэвіча, пробашча астраглядаўскага, абцяжараныя даўгамі добры Хвойнікі перайшлі да князя Мікалая Шуйскага, старэйшага сына папярэдняга дзедзіча, у Карчовым згаданы хіба адзін з трох вясковых млыноў[11]. Адсутнічае інфармацыя пра паселішча ў тарыфах падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1734 і 1754 гадоў. Тады Хвойнікамі валодалі малодшы сын Дамініка князь Ігнацы Шуйскі, потым яго ўдава княгіня Людвіка (з роду Збароўскіх) з новым мужам панам Юзафам Быстрым, старостам ліноўскім.

Згодна зь перапісамі габрэйскага насельніцтва, у Карчовым на 1765 год пражывала 8 чалавек альбо głow — плацельшчыкаў пагалоўшчыны, на 1778 год у Карчовым — 3, у Малым Карчовым[e] — 2, на 1884 год у Карчовым — 2, у Малым Карчовым — хрысьціянін (пагалоўшчыне не падлягаў). Юдэі належалі да Хвойніцкага кагалу[12]. Магчыма, выбух гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны 1768 году ў нейкай ступені паўплываў на колькасьць габрэяў у паселішчы, роўна як і на прыняцьце адным зь іх (напэўна, галавой сямейства) хрысьціянства.

Расейская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Герб уласны роду Прозараў.
В. Карчова і М. Карчова на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска Карчовае ў складзе Рэчыцкай акругі апынулася ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[13]. У крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вёскі Вялікая і Малая Карчова згаданыя сярод уладаньняў пана Людвіка[f] Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе (з князёў Шуйскіх) Прозаравай, спадчыннай іх уладальніцы[14]. Тады ў першай зь іх было 11 двароў з 32 душамі мужчынскага і 31 душой жаночага полу прыгонных, у другой — 3 двары. Абедзьве, разам з Паселічамі, хутарам Рашаўцы і слабадой Рашаў, трымаў у трохгадовай (02.04.1793–02.04.1796) арэндзе за плату ў 4077 злотых мсьціслаўскі стольнік Юстыніян, сын Юзафа, Фурс[15].

11 сьнежня 1802 году ў Рэчыцкім земскім судзе быў актыкаваны запіс Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар, якім уласьніца Хвойніцкіх добраў узнагародзіла за службу Яна і Марыяну зь Ляскоўскіх Арліцкіх правам на валоданьне фальваркам Малы Карчоў зь вёскай Вялікі Карчоў[16]. Трымаў Ян Арліцкі, ротмістр берасьцейскі, Карчоў з 60 душамі прыгонных мужчынскага полу і ў 1811 годзе. У шляхецкай рэвізіі 1816 году, Ян, сын Казіміра, Арліцкі (60 г.) запісаны ўдаўцом. Разам зь ім у Карчове жылі сын Леон (5 г.), дочкі Людвіка (16 г.), Францішка (9 г.), Ёганна (7 г.). Сыны Пётр (14 г.), Людвік (14 г.), Дамінік (12 г.) навучаліся ў Мазыры[17].

Згодна з інвэнтаром, складзеным 10 сьнежня 1844 году, фальварак і вёска Карчовае з 22 дварамі і 144 жыхарамі належалі да маёнтку Хвойнікі пана Уладзіслава, сына Караля, Прозара[18]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 129 жыхароў абодвух полаў зь вёскі Карчовае былі прыхаджанамі Хвойніцкай Сьвята-Пакроўскай царквы, 9 мужчын і 19 жанчын належалі да парафіі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[19].

У парэформавы пэрыяд Карчовае належала да Хвойніцкай воласьці. На пачатак 1870 года тут налічвалася 73 мужчынскія душы сялянаў-уласьнікаў, прыпісаных да Карчоўскага сельскага таварыства[20]. Згодна зь ведамасьцю Пакроўскай царквы ў Хвойніках на 1875 год, яе прыхаджанамі былі 104 асобы мужчынскага і 78 жаночага полу з 26 двароў вёскі Карчовае[21].

На 1897 год у вёсцы было 46 двароў, 331 жыхар, працавалі школа граматы і хлебазапасны магазын[4]. У 1909 годзе ў вёсцы Карчоў (Карчев) налічвалася 64 двары, 413 жыхароў, побач у аднайменным урочышчы — адзін двор з 2 жыхарамі[22].

9 лютага 1918 г., яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Карчовае ў складзе Хвойніцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Ўкраінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[23].

Вёска Карчоў, хутар Карчоў, Небытаў і станцыя Хвойнікі на мапе 1924-26 гг.

1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Хвойніцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Паводле запіскі пад назвай «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 сьнежня 1920 і на 15 красавіка 1921 году ў школе першай ступені (г. зн. пачатковай) вёскі Карчовае было адпаведна 12 і 20 вучняў[24].

Корчев, Красный Пахарь, Октябрь на мапе гэнштабу РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году вёска Карчовае — цэнтар сельсавету ў Хвойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году — у складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году сельсавет узбуйнены праз далучэньне тэрыторыі скасаванага Гарошкаўскага сельсавету. На 1930 год у Карчовым налічвалася 56 двароў, 296 жыхароў, арганізаваны калгас «Сацыялізм», працавала кузьня[4]. З 20 лютага 1938 году — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

У Другую сусьветную вайну дзейнічала патрыятычнае падпольле (кіраўнік — М. А. Колас).

16 ліпеня 1954 году Карчоўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Забалацкага сельсавету[25]. Тады ў вёсцы працавала сямігадовая школа[26]. З 8 студзеня 1954 году Карчовае — у Гомельскай вобласьці. Згодна зь перапісам 1959 году, у вёсцы было 386 жыхароў. У складзе калгаса «Рассвет» з цэнтрам у вёсцы Паселічы[4].

У 1959—1966 гадах — у складзе Небытаўскага сельсавету[27].

  • 2021 год — 44 двары, 96 жыхароў; яшчэ 24 гаспадаркі, 49 жыхароў у частцы Карчовага, якую па-вясковаму называлі Папоўшчынай, перайменаванай у 1920-я гады ў Октябрь[28].

Плян Карчовага складаецца з простай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, забудаванай з двух бакоў драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу[29].

  1. Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[4]
  2. Яшчэ названыя 18 паселішчаў, акрамя "іnszych wsiów i przysiołków".
  3. 22 жніўня 1631 г. тое зроблена і ў Жытомірскім гродзкім судзе.
  4. Выява з надмагільля Віталіса Шуйскага (†1. VI. 1849) у в. Чыжэўшчына (былыя Крупчыцы) Жабінкаўскага р-ну Берасьцейшчыны. Фота Анатоля Бензярука.
  5. Відавочна, гэта — новаствораны фальварак. У савецкія часы меў назвы Двор, Красный Пахарь.
  6. Тут, напэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка з князёў Шуйскіх Прозарава, жонка абознага Караля.
  1. http://www.geonames.org/627617/korchev.html
  2. http://belindex.ru/gomelskaya/khoynikskiy-raion.html
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  4. 1 2 3 4 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 444—445
  5. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów - Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. – Warszawa, 1894. S. 56
  6. Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18
  7. Опись актовой книги Киевского центрального архива. – №13. / Сост. Л. В. Ильницкий. – Киев, 1882. С. 86
  8. ZD. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. – S. 281, 637
  9. Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 59
  10. Archiwum Państwowe w Krakowie. Archiwum Młynowskie Chodkiewiczów. Mikr. № J – 14970. Sygn. 404. S. 196
  11. НГАБ у Менску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 128, 133 адв.
  12. Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710
  13. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  14. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71
  15. НГАБ. Ф. 333. Воп.9. Спр. 59. А. 136-136адв., 198-200адв.
  16. AGAD. APiJ. Sygn. 14. S. 7-8, 33
  17. НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 244. А. 67. Спр. 263. А. 165
  18. НГАб. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1475. А. 1-105
  19. Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 666
  20. Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69
  21. НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40937. А. 234, 239адв.; гл. таксама: Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 140
  22. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 82
  23. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 – 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918 – 1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  24. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласьці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  25. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  26. Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 10. А. 2
  27. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  28. Інфармацыя аб насельніцтве Паселіцкага сельсавету на 01.01.2021г.
  29. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.