Кашталяны амсьціслаўскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кашталян амсьціслаўскі — мясцовы ўраднік у Амсьціслаўскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. Урад кашталяна зьяўляўся другім паводле значнасьці пасьля ваяводы.

Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе займаў месца па холмскім і перад эльблёнскім кашталянамі.

Кашталянамі амсьціслаўскімі былі[1]:

Багдан Статкевіч
Ян Яўстах Касакоўскі
Антоні Міхал Пузына

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) тэрыторыя Амсьціслаўскага ваяводзтва адыйшла да Расейскай імпэрыі, аднак урад кашталяна амсьціслаўскага захоўваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім да 17951793 году пасада кашталяна амсьціслаўскага была ўжо не сэнатарскай, а толькі ганаровай).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вячаслаў Насевіч. Мсціслаўскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 321.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]