Сасновы Бор (Гомельская вобласьць)
| Сасновы Бор | |||||
| Населены пункт | |||||
Вуліца мястэчка | |||||
| |||||
| Краіна | Беларусь | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Гомельская | ||||
| Раён | Шацілавіцкі | ||||
| Сельсавет | Сасноваборскі сельсавет | ||||
| Працоўны пасёлак з | 1959 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 136 м[1] | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 52°31′03″ пн. ш. 29°36′05″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 2006 чал. (2018)[2] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +375 2342 | ||||
| Паштовы індэкс | 247405 | ||||
| СААТА | 3250862906 | ||||
| Нумарны знак | 3 | ||||
| Сайт | svetlogorsk.by/ru/pages/… | ||||
| Сасновы Бор на мапе Беларусі ± Сасновы Бор | |||||
Сасно́вы Бор[3] — мястэчка[a] ў Беларусі, каля ракі Жардзянкі. Цэнтар пассавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2006 чалавек[2]. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Шацілавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Жэрдзь (на лініі Жлобін — Каленкавічы).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выяўленае археолягамі селішча (за 1,5 км на поўдзень ад вёскі) сьведчыць пра дзейнасьць чалавека ў гэтай мясцовасьці з глыбокай старажытнасьці.
У 1950-я гады ў зьвязку з будаваньнем торфапрадпрыемства «Васілевічы-II» (з 1959 году — «Сьветлагорскае») тут утварыўся пасёлак. 3 ліпеня 1959 году ён атрымаў афіцыйны статус працоўнага пасёлку ў Даманавіцкім, з 17 лістапада 1959 году ў Парыцкім, з 27 студзеня 1967 году ў Шацілавіцкім раёнах.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Сасновым Бары працуюць 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і музычная школы, лякарня, паліклініка, 2 бібліятэкі, дом культуры, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плян квартальны, які ўтвараюць 3 простыя паралельныя вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і перакрыжаваныя 5 кароткімі вуліцамі. Забудова мураваная і драўляная пераважна сядзібнага тыпу[9].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Торфапрадпрыемства «Сьветлагорскае», машынабудаўнічае прадпрыемства «Сьветлагорскмашынмаш» і мэблевая фабрыка.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дом культуры
- Сквэр
- Школа
- Крама
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ афіцыйны статус — працоўны пасёлак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 297.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 190.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 411.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 412.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с ISBN 985-11-0341-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сасновы Бор (Гомельская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў