Дуглас Коста
| Дуглас Коста | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 верасьня 1990[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 168 см[2] | |
| Вага | 83 кг[2] | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | К’ева | |
| Нумар | 90 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2010 | Грэмію | 29 (2) |
| 2010—2015 | Шахтар Данецк | 141 (29) |
| 2015—2018 | Баварыя | 50 (8) |
| 2017—2018 | → Ювэнтус | 31 (4) |
| 2018—2022 | Ювэнтус | 42 (2) |
| 2020—2021 | → Баварыя | 11 (1) |
| 2021 | → Грэмію | 26 (3) |
| 2022 | → Лос-Анджэлес Гэлаксі | 13 (2) |
| 2022—2023 | Лос-Анджэлес Гэлаксі | 33 (5) |
| 2024 | Флумінэнсі | 15 (0) |
| 2024—2025 | Сыднэй[d] | 16 (4) |
| 2026— | К’ева | 1 (0) |
| Зборныя | ||
| 2009 | Бразылія (да 20)[d] | 12 (4) |
| 2014—2018 | Бразылія | 31 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ду́глас Ко́ста дэ Со́ўза (па-партугальску: Douglas Costa de Souza; нар. 14 верасьня 1990 году, Сапукая-ду-Сул, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клюбу «К’ева». Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дуглас далучыўся да акадэміі клюбу «Грэмію», калі яму былі 11 гадоў. Дэбютаваў за дарослую каманду ў 18 гадоў у матчы супраць «Батафогу» 4 кастрычніка 2008 году, забіўшы гол у першай жа сваёй гульні. Ужо праз год і некалькі месяцаў гулец склаў дамову з украінскім клюбам «Шахтар», не зважаючы на цікавасьць з боку іншых эўрапейскіх клюбаў.
У новым клюбе Коста даволі хутка прайшоў адаптацыю, чаму спрыяла вялікая колькасьць бразыльскіх легіянэраў у клюбе. Дуглас зарэкамендаваў сябе як майстар выкананьня штрафных стрэлаў. Дэбют гульца прыпаў на матч Лігі Эўропы супраць ангельскага «Фулгэму», дзе Коста выйшаў на замену на 75 хвіліне. Першы гол у данецкім клюбе гулец забіў 14 сакавіка 2010 году ў пераможным матчы супраць харкаўскага «Мэталісту» (2:1)[3].
У нацыянальнай зборнай Бразыліі гулец дэбютаваў у лістападзе 2014 году ў матчы супраць зборнай Турэччыны, які праходзіў у Стамбуле.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Шахтар»:
- Чэмпіён Украіны: 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2010, 2012, 2013
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2016, 2017, 2021
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2016
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2020
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Douglas Costa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://fcbayern.com/us/teams/professionals/douglas-costa
- ↑ Shakhtar vs Metalist 2–1. Soccerway
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль на Soccerway
- Нарадзіліся 14 верасьня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Рыю-Грандзі-ду-Сул
- Футбалісты клюбу «К’ева» Вэрона
- Футбалісты клюбу «Грэмію» Порту-Алегры
- Футбалісты клюбу «Шахтар» Данецк
- Футбалісты клюбу «Баварыя» Мюнхэн
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Лос-Анджэлес Гэлаксі»
- Футбалісты клюбу «Флумінэнсі» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Сыднэй»
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты