Мужчынская зборная Кітаю па футболе
| Кітай | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Кітайская футбольная асацыяцыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | АФК | ||||
| Трэнэр | |||||
| Найбольш гульняў |
Лі Вэйфэн | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Філіпіны 2:1 Кітай (Маніла, Філіпіны; 1 лютага 1913) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Кітай 19:0 Гуам (Хашымін, Віетнам; 26 студзеня 2000) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Бразылія 8:0 Кітай (Рэсыфі, Бразылія; 10 верасьня 2012) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 1 (упершыню: 2002) | ||||
| Дасягненьні | Групавы этап (2002) | ||||
| Кубак Азіі | |||||
| Удзел | 14 (упершыню: 1976) | ||||
| Дасягненьні | Другое месца (1984, 2004) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Кіта́ю па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Кітай на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Кітайская футбольная асацыяцыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кітайская футбольная асацыяцыя была заснаваная ў 1924 годзе і ўпершыню далучылася да ФІФА ў 1931 годзе[1]. Кітай імкнуўся замацавацца на міжнароднай арэне і разам з зборнай Японіі стаў адной зь першых азіяцкіх камандаў, якія бралі ўдзел у футбольным турніры на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 году. На турніры кітайская каманда выбыла ўжо ў першым матчы, саступіўшы 6 жніўня 1936 году алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі зь лікам 2:0[2].

Новаствораная Кітайская Народная Рэспубліка рэфармавала Кітайскую футбольную асацыяцыю перад тым, як ФІФА ўхваліла ейнае сяброўства 1931 году, што адбылося 14 чэрвеня 1952 году[3]. Фінляндыя, адная зь першых краінаў, што ўсталявала дыпляматычныя дачыненьні з новым кітайскім урадам, запрасіла кітайскіх спартоўцаў узяць удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1952 году. У падрыхтоўцы да свайго першага турніру пад эгідай ФІФА зборная Кітаю ў 1954 годзе накіравала малады склад на трэнаваньні ў Вугоршчыну[4]. Аднак падчас кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1958 году каманда выбыла, саступіўшы зборнай Інданэзіі[5]. 7 чэрвеня 1958 году Кітай выйшаў з усіх спаборніцтваў, арганізаваных пад эгідай ФІФА, пасьля таго як арганізацыя афіцыйна прызнавала Рэспубліку Кітай (Тайвань) за асобную дзяржаву. Цягам многіх гадоў Кітайская Народная Рэспубліка ладзіла толькі таварыскія матчы з краінамі, якія прызнавалі яе адзіным спадкаемцам Кітаю. Кітай вярнуўся ў міжнародную спартовую супольнасьць, спачатку стаўшы сябрам Азіяцкай футбольнай канфэдэрацыі ў 1974 годзе, а потым зноў далучыўшыся да ФІФА ў 1979 годзе[6][7].
Дружына вярнулася да ўдзелу ў Азіяцкіх гульнях 1974 году, а на Кубку Азіі 1976 году зборная заняла трэцяе месца[8]. У 1980 годзе каманда з Кітаю ўпершыню за доўгі час узяла ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету. Падчас кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1994 году, калі каманду ачольваў першы замежны трэнэр Кляўс Шляпнэр, зборная Кітаю не дала рады каб выйсьці ў фінальны раўнд, заняўшы другое месца ў групе пасьля зборнай Іраку[9]. Пасьля няўдачы ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1998 году Кітай прызначыў сэрбскага трэнэра Бору Мілуцінавіча, і становішча зборнай пачало паляпшацца. Дружына фінішавала чацьвертай на Кубку Азіі 2000 году, саступіўшы цягам турніру толькі зборным Японіі і Рэспублікі Карэі, пры гэтым з розьніцай толькі ў адзін гол[10]. Добры выступ у Лібане ўзмацніў упэўненасьць у каманду, якая ўпершыню кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 2002 году[11]. На сусьветным турніры зборная выбыла пасьля трох матчаў, не набраўшы аніводнага пункту і не пацэліўшы аніводнага голу[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ China PR. FIFA. Архіўная копія ад 18.06.2010 г.
- ↑ Olympic Football Tournament Berlin 1936 > Great Britain – China PR 2:0 (0:0). fifa.com. Праверана 23.08.2016 г. Архіўная копія ад 17.09.2015 г.
- ↑ 1949年-1979年中国足球国家队大事记 // sports.163.com, 19.03.2007 г. Архіўная копія ад 26.07.2021 г.
- ↑ Ross, Donald (26.03.2018) China sends U20s to train abroad, gets foreign coach, fails to qualify for World Cup – Wild East Football. wildeastfootball.net. Праверана 09.06.2018 г. Архіўная копія ад 12.06.2018 г.
- ↑ China National Football Team Database. China National Football Team Database. Праверана 07.07.2010 г. Архіўная копія ад 30.08.2011 г.
- ↑ Amadeu, Pedro (04.12.2019) TBT #04 – When Israel almost made history in Oceania. Oceania Football Center. Праверана 11.08.2022 г. Архіўная копія ад 11.08.2022 г.
- ↑ FIFA proposals on Israel settlements fall short: Palestinians. Yahoo! Sports (03.04.2017). Праверана 11.08.2022 г. Архіўная копія ад 11.08.2022 г.
- ↑ Asian Nations Cup 1976. RSSSF (19.01.2007). Праверана 20.09.2016 г. Архіўная копія ад 30.05.2013 г.
- ↑ Klaus Schlappner: China manager – Wild East Football. wildeastfootball.net (16.01.2018). Праверана 09.06.2018 г. Архіўная копія ад 12.06.2018 г.
- ↑ 再次申办亚洲杯——中国明白了. CCTV.com (10.09.2000). Праверана 10.11.2020 г. Архіўная копія ад 05.08.2021 г.
- ↑ Chinese football team qualifies for 2002 World Cup Finals. China.org. Праверана 10.11.2020 г. Архіўная копія ад 19.09.2021 г.
- ↑ Chi, Samuel (12.06.2014) China and the World Cup. The Diplomat. Праверана 10.11.2020 г. Архіўная копія ад 10.11.2020 г.
