Перайсьці да зьместу

Жундыяі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жундыяі
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Дата заснаваньня 14 сьнежня 1655
Кіраўніцтва і ўлада
Заканадаўчы орган municipal chamber of Jundiaí[d]
Геаграфія
Плошча
  • 431,207 км²
Вышыня НУМ 761 м
Каардынаты 23°11′09″ пд. ш. 46°53′02″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы jundiaiense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 11
Паштовы індэкс 13200-000 - 13219-999
Сайт jundiai.sp.gov.br
Жундыяі на мапе Бразыліі
Жундыяі
Жундыяі
Жундыяі

Жундыяі́ (па-партугальску: Jundiaí) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Знаходзіцца за 57 км на поўнач ад Сан-Паўлу. Паводле стану на 2020 году насельніцтва гораду складала каля 423 тысяч чалавек.

На думку мясцовых гісторыкаў першымі калянізатарамі ў гэтым рэгіёне былі Рафаэл дэ Алівэйра і Пэтранільля Радрыгес Антунэс, які зьбеглі ў 1615 годзе з Сан-Паўлу з палітычных чыньнікаў. Афіцыйна населены пункт паўстаў 14 сьнежня 1655 году, атрымаўшы статус вёскі. Назва паселішча паходзіць з мовы тубыльцаў-тупі. У канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў у горад прыехала вялікая колькасьць італьянскіх імігрантаў. У выніку гэтага большасьць насельніцтва места мае італьянскае паходжаньне, сягаючы да 75%[2]. Сярод іншых этнічных групаў вылучаюцца партугальцы, гішпанцы, немцы, а таксама невялікая колькасьць жыхароў вугорскага і славянскага паходжаньня. Апошнім часам колькасьць насельніцтва павялічваецца ў асноўным празь міграцыю ў места бразыльцаў з Сан-Паўлу, якія шукаюць лепшых умоваў жыцьця.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]