Лукас Пакета
| Лукас Пакета | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 жніўня 1997[1][2] (29 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | атакуючы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фламэнгу | |
| Нумар | 20 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2019 | Фламэнгу | 67 (15) |
| 2019—2020 | Мілян | 37 (1) |
| 2020—2022 | Алімпік Ліён | 67 (18) |
| 2022—2026 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 110 (16) |
| 2026— | Фламэнгу | 17 (6) |
| Зборныя | ||
| 2018— | Бразылія | 67 (13) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Лукас Талентыну Каэльлю дэ Ліма (па-партугальску: Lucas Tolentino Coelho de Lima), больш вядомы як Лу́кас Пакета́ (парт. Lucas Paquetá; нар. 27 жніўня 1997 году) — бразыльскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Фламэнгу» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Мянушка футбаліста паходзіць ад назвы вострава, у ваколіцах якога бразылец гадаваўся[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Займацца футболам пачаў у акадэміі клюбу «Фламэнгу», да якога далучыўся ў веку 10 гадоў. Ужо ў 15 гадоў лічыўся адным з самых тэхнічна даравітым футбалістам свайго ўзросту. У сакавіку 2016 году Пакета далучыўся да табару прафэсійнай дружыны клюбу, склаўшы дамову да 2020 году[4]. Дэбют спартоўца адбыўся 5 сакавіка 2016 году, калі Лукас выйшаў у пачатковым складзе ў матчы Лігі Карыёка ў матчы супраць «Бангу» зь лікам 3:1[5]. Свой першы гол у прафэсійнай кар’еры забіў 19 лютага 2017 году ў пераможным матчы супраць «Волты-Рэдонды» (4:0). Віднымі трапленьнямі ў браму гульца былі галы ў фінале Кубка Бразыліі 2017 году супраць «Крузэйру» і ў фінале Паўднёваамэрыканскага кубка 2017 году супраць аргентынскага «Індэпэнд’ентэ». Абодва матчы скончыліся ўнічыю 1:1, але ў выніку двойчы клюб станавіўся толькі другім.
10 кастрычніка 2018 году інфармацыйныя агенцыі ва ўсёй Бразыліі і Італіі паведамілі, што паводле ўзгодненай дамовы Пакета за 35 мільёнаў эўра далучыўся да складу італьянскага «Міляну». Клюб з Апэнінаў апярэдзіў у барацьбе за гульца францускі «Пары Сэн-Жэрмэн». 12 студзеня 2019 году футбаліст дэбютаваў у складзе клюбе, правёўшы на пляцоўцы 85 хвілінаў матчу супраць «Сампдорыі» (2:0) ў розыгрышу Кубка Італіі. Спачатку гулец часта выходзіў на пляцоўку і нават здабыў галявы асыстэнцкі пункт у матчы супраць «Ромы» 3 лютага 2019 году і гол у матчы супраць «Кальяры» праз тыдзень 10 лютага. У наступным, і ў асаблівасьці ў наступным сэзоне 2019—2020 гадоў Пакета ўжо меў ня шмат гульнявога часу, а канчатак сэзону наагул правёў на лаўцы рэзэрвовых.
30 верасьня 2020 году францускі клюб «Алімпік» зь Ліёну абвесьціў аб набыцьці Пакеты, склаўшы з гульцом пяцігадовы кантракт за 20 мільёнаў эўра[6]. У новым клюбе гулец атрымаў новы подых і сэзон 2021—2022 гадоў паўабаронца скончыў у статусе найлепшага замежнага гульца чэмпіянату Францыі. Наступны сэзон стаўся такім жа пасьпяховым, то бок у кожны з двух сэзонаў бразылец адзначаўся 9 разоў у матчах Лігі 1. 29 жніўня 2022 году ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд» абвесьціў пра пераход гульца ў склад клюбу за рэкордную для ангельцаў суму, якую, аднак, не абвесьцілі[7]. Мяркуецца, што было выдаткавана больш за 50 мільёнаў фунтаў[8]. 31 жніўня паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клюбу ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнгэм Готспуру» (1:1)[9]. 7 чэрвеня 2023 году Пакета аддаў галявую перадачу Джараду Боўэну на 90-й хвіліне ў фінале Лігі канфэрэнцыяў 2023 году, які завяршыўся перамогай «Фіярэнтыны» зь лікам 2:1[10]. Не зважаючы на паразу, Пакета быў улучаны ў сымбалічную зборную турніру[11].
28 студзеня 2026 году «Фламэнгу» і «Ўэст Гэм Юнайтэд» дасягнулі пагадненьня аб пераходзе футбаліста за 35,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, чым бразыльскі клюб усталяваў новы рэкорд як найдаражэйшы трансфэр Паўднёвай Амэрыкі[12][13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец пачаў прыцягвацца яшчэ да юнацкай і моладзевай зборных Бразыліі. У 2018 годзе быў улучаны ў пашыраны сьпіс зборнай Бразыліі на чэмпіянат сьвету 2018 году, але ў выніку ў фінальны сьпіс ня трапіў. Ужо па сканчэньні чэмпіянату сьвету быў выкліканы ў склад зборнай на матчы супраць зборных ЗША і Сальвадору[14]. 7 верасьня дэбютаваў у нацыянальнай дружыне, замяніўшы на 71 хвіліне Філіпэ Каўтыньню, у матчы супраць зборнай ЗША[15]. Свой першы гол у колерах Бразыліі ўлучыў у браму зборнай Панамы ў таварыскім матчы, які ладзіўся 23 сакавіка 2019 году. У траўні 2019 году стала вядома, што Пакета возьме ўдзел у сваім першым афіцыйным турніры — Кубку Амэрыкі 2019 году. 6 ліпеня 2021 году адзначыўся голам у браму зборнай Пэру ў паўфінале Кубка Амэрыкі 2021 году[16].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Фламэнгу»:
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2017, 2026
«Ўэст Гэм Юнайтэд»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2023
Бразылія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Lucas Paquetá // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ LUCAS PAQUETA tolentino coelho lima // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ «6 Things Fans Need to Know About Expected New AC Milan Signing Lucas Paqueta». 90min.
- ↑ «Destaque no título da Copinha, Lucas Paquetá renova com o Flamengo». Gazeta Esportiva.
- ↑ «Base decide, Muralha pega pênalti, e Fla vence Bangu de virada por 3 a 1». Globo Esporte.
- ↑ «Lucas Paquetá joins OL on a five year contract». OL.
- ↑ «Paqueta signs for West Ham United». West Ham United.
- ↑ «West Ham sign Lyon's Paqueta for club record fee». BBC Sport.
- ↑ «West Ham 1-1 Tottenham: Paqueta makes Hammers debut in London derby draw». Football365.
- ↑ Steinberg, Jacob. Jarrod Bowen strikes at the last to earn Conference League glory for West Ham // 07.06.2023 г.
- ↑ 2022/23 Europa Conference League Team of the Season // UEFA, 08.06.2022 г.
- ↑ Mokbel, Sami. West Ham agree £35.5m sale of Paqueta to Flamengo // 28.01.2026 г.
- ↑ Paquetá, Almada, Son: cómo está el top 10 de pases de América. ESPN.com.mx (29.01.2026).
- ↑ «Tite convoca Seleção com Paquetá, Pedro, Dedé e Everton para amistosos». globoesporte.
- ↑ «Usa v Brazil – match report». The Guardian.
- ↑ «Copa America 2021: Brazil 1-0 Peru Post-Match Analysis». Football Express.