Дэпартыва Алявэс Віторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэпартыва Алявэс
Поўная назва Deportivo Alavés, S.A.D.
Заснаваны 23 студзеня 1921
Горад Віторыя, Гішпанія
Стадыён Мэндысароца(es)
Умяшчальнасьць: 19 840
Кіраўнік Хасэ Антоніё Керэхэта[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2022—2023 Сэгунда, 4 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
deportivoalaves.com (гішп.)​ (баск.)

«Дэпарты́ва Алявэ́с» (па-гішпанску: Deportivo Alavés) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Віторыі, сталіцы аўтаномнае супольнасьці Краіны Баскаў. Заснаваны ў 1921 годзе. «Алявэс» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым басконскім клюбам пасьля «Атлетыка» і «Рэал Сасьедаду». Фіналіст Кубка УЭФА 2001 году, калі ў свой дэбютны сэзон у эўрапескіх турнірах клюб здолеў дасьці ажно да фіналу, дзе саступіў «Лівэрпулу» зь лікам 5:4, прапусьціўшы залаты гол. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне Мэндысароца, які здольны зьмясьціць 19 840 гледачоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў 1920 годзе і першапачаткова быў вядомы пад назовам «Сябры спорту», ​​але 23 студзеня 1921 году назва была зьмененая на цяперашнюю[1]. «Алявэс» стаў першым клюбам, які атрымаў падвышэньне з Сэгунды ў Ля Лігу паводле вынікаў сэзону 1929—1930 гадоў. Дэбютны сэзон у эліце атрымаўся няўдалым, бо клюб фінішаваў на 8 месцы з 10 удзельнікаў, усяго толькі на адзін пункт пераўзышоўшы дружыну, якая вылецела з дывізіёну[2]. У сэзоне 1931—1932 гадоў клюб захаваў месца ў Ля Лізе, толькі дзякуючы вынікам асабістых матчаў з апошняй дружынай лігі. А ўжо паводле вынікаў наступнага сэзону баскі ня ўтрымаліся ад вылету з эліты. У наступныя гады калектыў гуляў у ніжэйшых лігах, працяглы час правёўшы ў тым ліку ў трэцім паводле моцы дывізіёне краіны.

Вяртаньне ў Лі Лігу адбылося толькі ў сэзоне 1953—1954 гадоў, якое, аднак, не было працяглым, бо клюб разьвітаўся з элітай пасьля другога сэзону. У 1960-х «Алявэс» паспусьціўся ў трэці дывізіён, а сэзон 1970—1971 гадоў нават правёў у рэгіянальнай лізе. Ачолены Раманам Галярагам, клюб дасягнуў доўгачаканага падвышэньня ў Сэгунду ў сэзоне 1973—1974 гадоў[1]. У чэрвені 1983 году, пазьбегнуўшы вылету ў папярэднім сэзоне, «Алявэс» усё ж такі патрапіў у ніжэйшую Сэгунду Б, дзе заставаўся да кампаніі 1985—1986 гадоў[3]. Пасьля некалькіх гадоў сур’ёзнага заняпаду, які доўжыўся да пачатку 1990-х гадоў, «Алявэс», нарэсьце, дамогся выхаду з гаротнага стану і цягам дзесяцігодзьдзя паступова падвышаўся ў лігавай сыстэме.

Пасьля перамогі ў Сэгундзе сэзону 1997—1998 гадоў[4], басконскі клюб вярнуўся на найвышэйшы ўзровень пасьля 42-гадовага перапынку. Па вяртаньні, тым ня менш, клюб ледзьве зачапіўся за месца ў эліце, апярэдзіўшы клюб з зоны вылету на адзіны пункт. Але ў наступным сэзоне дружына сэнсацыйна двойчы перамагла «Барсэлёну», заняўшы ў выніку рэкордны для сябе 6 радок, што забясьпечыла клюбу месца ў Кубку УЭФА. Апроч завяршэньня чэмпіянату на 10-й пазыцыі, у сэзоне 2000—2001 гадоў басконскі клюб дасягнуў фіналу Кубка УЭФА, пасьлядоўна выгуляўшы «Інтэрнацыянале»[5], «Раё Вальекана» і «Кайзэрсьляўтэрн», апошні зь якіх быў ушчэнт разгромлены з агульным лікам 9:2[6]. Фінал скончыўся паразай ад «Лівэрпула» зь лікам 4:5. Пры гэтым, у асноўны час палтацы скончыліся ўнічыю 4:4, а перамогу ангельцам забясьпечыў залаты аўтагол Дэльфі Гелі. У матчы таксама былі паказаныя дзьве чырвоныя карткі і былі забітыя ў дадатак да 9 галоў яшчэ 2, які не былі залічаныя. Гульня лічыцца некаторымі аглядальнікамі як адна з найвялікшых гульняў у гісторыі кубка[7].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Антоніё Сывэра 1996
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Андоні Гарасабэль 1996
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Рубэн Дуартэ 1995
4 Сьцяг Сэрбіі Аб Аляксандар Сэдлар 1991
5 Сьцяг Марока Аб Абдэль Абкар 1999
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Андэр Гевара 1997
7 Сьцяг Гішпаніі Аб Алекс Соля (ар. Сасьедад) 1999
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Антоніё Блянка 2000
10 Сьцяг Румыніі ПА Яніс Хаджы (ар. Рэйнджарз) 1998
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Люіс Рыёха 1993
14 Сьцяг Аргентыны Аб Наўэль Тэнальля 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі Нап Кіке 1989
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Рафа Марын (ар. Рэал) 2002
17 Сьцяг Гішпаніі Нап Хэбэр Алькаін 1997
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Ён Гурыдзі 1995
20 Сьцяг Аргентыны Нап Джуліяна Сымэонэ (ар. Атлетыка) 2002
21 Сьцяг Альжыру Нап Абдэ Рэбаш 1998
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Карляс Вісэнтэ 1999
23 Сьцяг Уругваю ПА Карляс Бэнавідэс 1998
27 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаві Лёпэс 2002
31 Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі Бр Хэсус Авона 2001
32 Сьцяг Гішпаніі Нап Саму Амародыён (ар. Атлетыка) 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]