Перайсьці да зьместу

Андоні Іраоля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андоні Іраоля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1982(1982-06-22)[1][2] (43 гады)
Рост 1,82 м
Вага 74 кг
Пазыцыя цэнтральны паўабаронца, задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2001 Басконія[d] 35 (4)
2001—2003 Більбао Атлетык[d] 75 (15)
2003—2015 Атлетык Більбао 406 (33)
2015—2016 Нью-Ёрк Сіці 38 (0)
Зборныя
2001 Гішпанія (да 18)[d] 1 (0)
2003 Гішпанія (да 21)[d] 1 (0)
2003—2013 Басконія[d] 9 (0)
2008—2011 Гішпанія 7 (0)
Трэнэрскія клюбы
2026—4 Лівэрпул

Андоні Іраоля (па-басконску: Andoni Iraola; нар. 22 чэрвеня 1982, году Усурбіль, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст і трэнэр басконскага паходжаньня, правы абаронца. У 2008—2011 гадах выступаў за зборную Гішпаніі.

Іраоля зьяўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Атлетыку». Дэбютаваў за першую каманду ў сэзоне 2003—2004 гадоў, стаўшы імгненна асноўным выканаўцам штрафных удараў і пэнальці. 30 жніўня 2003 году ён зьдзейсьніў дэбют у матчах Ля Лігі, згуляўшы супраць «Барсэлёны», дзе баскі атрымалі хатнюю паразу зь лікам 0:1[3].

20 жніўня 2008 году Андоні быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске на таварыскі матч супраць зборнай Даніі. Іраоля дэбютаваў у складзе зборнай выйшаўшы на поле на апошнія 15 хвілінаў матчу, замяняўшы Сэрхіё Рамаса.

  1. Andoni Iraola // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Andoni Iraola Sagarna // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Athletic Bilbao 0-1 Barcelona. ESPN Soccernet

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]