Перайсьці да зьместу

Страсбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Страсбург
Поўная назва Racing Club de Strasbourg
Заснаваны 1906
Горад Страсбург, Францыя
Стадыён Стад дэ ля Мэно
Умяшчальнасьць: 29 230
Прэзыдэнт Марк Келье[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2024—2025 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Расі́нг Страсбург» (па-француску: Racing Club de Strasbourg) — францускі футбольны клюб з гораду Страсбургу, заснаваны ў 1906 годзе. Чэмпіён Францыі (1979), трохразовы ўладальнік Кубку Францыі (1951, 1966, 2001). Прафэсійны статус мае з 1933 году, але ў 2011 годзе прайшоў працэс ліквідацыі, па якой, аднак, клюб вярнуўся да жыцьця пачаўшы свае выступы ў пятым францускім дывізіёне. З 1914 году свае хатнія матчы клюб праводзіць на Стад дэ ля Мэно, які здольны зьмясьціць крыху больш 26 тысяч чалавек. Не зважаючы на тое, што клюб уваходзіць да невялікага ліку францускіх клюбаў, які здабывалі амаль усё нацыянальныя трафэі, а таксама мае багатую гісторыю спаборніцтва на эўрапейскай арэне, «Страсбург» ніколі не лічыўся і ня лічыцца вядучым клюбам краіны. За гады свайго існаваньня «Страсбург» шмат разоў зьмяняў спэцыялістаў на пасадзе галоўнага трэнэра, часта пад ціскам прыхільнікаў дружыны.

Лёс клюбу цесна зьвязаны з гісторыяй Эльзасу. Як і рэгіён клюб некалькі разоў зьмяняў ідэнтычнасьць і нацыянальную прыналежнасьць. Клюб быў заснаваны ў тагачаснай Нямецкай імпэрыі, і ад самага пачатку пазыцыянаваў сябе як эльзаскі народны клюб у процівагу іншым мясцовым клюбам, прадстаўнікі якіх паходзілі з буржуазіі. Калі Эльзас быў зноў далучаны Францыі ў 1919 годзе, клюб зьмяніў свой назоў з «Нойдарф» на цяперашні «Расінг», скапіяваўшы назву ў парулярнага тады парыскага клюба «Расінг» П’ера дэ Кубэртэна. Гэта сьведчыла пра жэст франкафіліі. За часам Другой сусьветнай вайны многія футбалісты дружыны былі вымушаныя эвакуявацца з рэгіёну, каб пазьбегнуць нацыфікацыі і ўнікнуць мабілізацыі да складу Вэрмахта.

Асноўны склад каманды ў 1919 годзе.

У пачатку 1900-х гадоў ангельскі футбол трапіў у самыя глыбінныя часткі Нямецкай імпэрыі. Адным з гарадоў, найбольш уцягнутых у гэты працэс, быў Страсбург, дзе паўсталі некалькі футбольных клюбаў. Сучасны клюб бярэ свой пачатак з клюбу «Нойдарф», які быў закладзены групай студэнтаў з раёну Нойдарф[2][3], разьмешчанага на поўдзень ад гораду. Каманда, якую фінансава падтрымліваў адзін з выкладнікаў[3], дэбютавала ў матчы супраць «Германіі»[2] з акругі Шлютфэльд, аднак дружына зьнялася з матчу пасьля таго, як прапусьціла сем галоў за першыя 45 хвілінаў гульні[3].

Цягам наступных трох гадоў каманда, перайменаваная ў «Кэсэр Нойдарф»[2], атрымала карпаратыўную арганізацыйную структуру, каб справіцца зь неспрактыкаванасьцю гульцоў[2], аднак усё яшчэ працягвала мець непераканаўчыя вынікі, выклікаючы крытыку і некалькі разоў стоячы ля распаду[2]. Толькі дзякуючы прыходу Люіса Бэкера ў якасьці прэзыдэнта клюбу[2], у 1909 годзе «Нойдарф» здолеў стаць сябрам Паўднёванямецкай футбольнага зьвязу. Каманда пачала паступова паляпшаць вынікі, дзякуючы вельмі наступальнаму стылю гульні[4], што прывяло да павышэньня ў лігавай структуры[3]. У 1914 годзе, за некалькі тыдняў да выхаду ў першы дывізіён, «Нойдарф» набыў сваю першую гульнявую пляцоўку Гэмэрлес Гартэн, на якой быў пабудаваны стадыён Майнаў[5]. У тым жа годзе ўся спартовая дзейнасьць была перапыненая ў сувязі з пачаткам Першай сусьветнай вайны.

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швэцыі Бр Карл-Юган Юнсан Edit this on Wikidata 1990
2 Сьцяг Ірляндыі Аб Эндру Амабамідэйл Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Бэн Чылўэл 1996
5 Сьцяг Аргентыны Аб Ааран Ансэльміна Edit this on Wikidata (ар. Чэлсі) 2005
6 Сьцяг Францыі Аб Ісмаэль Дукурэ Edit this on Wikidata 2003
7 Сьцяг Партугаліі ПА Дыёгу Марэйра Edit this on Wikidata 2004
8 Сьцяг Польшчы ПА Максі Аедэле Edit this on Wikidata 2004
9 Сьцяг Аргентыны Нап Хаакін Панічэльлі Edit this on Wikidata 2002
10 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Эмануэль Эмэга Edit this on Wikidata (капітан) 2003
11 Сьцяг Швэцыі ПА Сэбастыян Нанасі Edit this on Wikidata 2002
15 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Давід Фафана Edit this on Wikidata (ар. Чэлсі) 2002
17 Сьцяг Францыі ПА Матыс Амугу Edit this on Wikidata 2006
18 Сьцяг Францыі ПА Жуніёр Мванга Edit this on Wikidata 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Парагваю ПА Хуліё Энсыса Edit this on Wikidata 2004
20 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Маршал Года Edit this on Wikidata 2003
22 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Геля Дуэ Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Даніі Аб Люкас Гёгсбэрг Edit this on Wikidata 2006
27 Сьцяг Ангельшчыны Нап Сэм Амо-Амэяў Edit this on Wikidata 2006
29 Сьцяг Марока ПА Самір Эль-Мурабэт Edit this on Wikidata 2005
32 Сьцяг Аргентыны ПА Валентын Барка Edit this on Wikidata 2004
39 Сьцяг Бэльгіі Бр Міке Пэндэрс Edit this on Wikidata (ар. Чэлсі) 2005
42 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Абдуль Уатара Edit this on Wikidata 2005
50 Сьцяг Францыі Бр Стэфан Баіч Edit this on Wikidata 2001
80 Сьцяг Марока Нап Жэсім Ясін Edit this on Wikidata 2005
83 Сьцяг Партугаліі ПА Рафаэл Луіш Edit this on Wikidata (ар. Бэнфіка) 2005
  1. https://www.rcstrasbourgalsace.fr/gary-oneil-nomme-entraineur-du-racing-club-de-strasbourg-alsace/
  2. 1 2 3 4 5 6 «100 ans de football en Alsace» (tome 2). Strasbourg: LAFA. 2002. — ISBN 2-911219-13-9.
  3. 1 2 3 4 «Automne 1906, rue d’Erstein». Racing Stub.
  4. Delattre, Bernard (2006). «Petites histoires d’une grande histoire in Les Dernières Nouvelles d’Alsace».
  5. Denis, Claire-Marie; Douzant, Cédric (2006). «Le Jardin ou tout a commencé».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]