Кубак Францыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубак Францыі па футболе
Заснаваны 1917
Колькасьць камандаў 8506
Дзейны чэмпіён Пары Сэн-Жэрмэн — 12-ы тытул (2017—2018)
Найбольш пасьпяховы клюб Пары Сэн-Жэрмэн — 12 тытулаў
Вэб-сайт www.fff.fr
Сэзон 2018—2019 гадоў

Кубак Францыі па футболе (па-француску: Coupe de France de football) або Кубак Шарля Сымона (па-француску: Coupe Charles Simon) — штогадовае спаборніцтва для францускіх футбольных клюбаў, якое праводзіцца Фэдэрацыяй футболу Францыі з 1917 году. Кубак ня быў уручаны толькі адзіны раз — у 1992 годзе. Тады ў паўфінальнай гульні паміж «Бастыяй» і «Марсэлем» павалілася трыбуна стадыёну «Стад Арман-Сэзар». Загінулі 15 чалавек і больш за 1500 былі параненыя. Далейшы розыгрыш вырашылі не праводзіць.

У Кубку маюць права ўдзельнічаць прафэсійныя футбольныя клюбы, а таксама аматарскія футбольныя клюбы. Пераможца Кубка перад пачаткам наступнага сэзону гуляе з чэмпіёнам Францыі ў Супэркубку Францыі й атрымлівае права выступіць у Лізе Эўропы. Прыз на Кубак Францыі ёсьць пераходзячым прызам. Узамен пераходзячага прыза ўручаецца ягоная копія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кубак Францыі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў