Перайсьці да зьместу

Рабіньню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рабіньню
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 студзеня 1984(1984-01-25)[1][2][3] (41 год)
Рост 172 см
Вага 71 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005 Сантус 116 (47)
2005—2008 Рэал Мадрыд 101 (25)
2008—2010 Манчэстэр Сіці 41 (14)
2010 Сантус 2 (0)
2010—2015 Мілян 108 (25)
2014—2015 Сантус 20 (6)
2015 Гуанчжоў[d] 10 (3)
2016—2017 Атлетыку Мінэйру 60 (19)
2018 Сывасспор 30 (12)
2019—2020 Істанбул Башакшэхір 32 (4)
2020 Сантус 0 (0)
Зборныя
2003—2015 Бразылія 100 (28)

Робсан дэ Соўза (па-партугальску: Robson de Souza) больш вядомы як Рабіньню (парт. Robinho; нар. 25 студзеня 1984 году, Сан-Вісэнці, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Рабіньню вядомы сваім кантролем мяча, інстынктамі атакі й хуткасьцю[4]. У 1999 годзе, усяго ў 15 гадоў, Рабіньню быў асабіста абраны Пэле, як ягоны спадчыньнік.

З шасьці гадоў пачаў займацца ў футбольнай акадэміі клюбу «Бэйра-Мар». У 1993 годзе Рабіньню ў складзе бразыльскай міні-футбольнай каманды «Партуарыёс» забіў 73 мячы, пасьля чаго быў прыцягнуты ў сыстэму «Сантусу». Правёўшы шэсьць гадоў у складзе юнацкай каманды, Рабіньню падпісаў свой першы ў кар’еры кантракт з «Сантусам» і пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У сэзоне 2002 году выйграў свой першы чэмпіянат Бразыліі па футболе.

На наступны год зноўку атрымаў тытул чэмпіёна Бразыліі, ім пачалі цікавіцца эўрапейскія гранды. Са скандалам сыходзіў з роднага клюбу, адмаўляючыся выступаць за каманду ў знак пратэсту супраць нежаданьня прадаць яго ў Эўропу.

31 ліпеня 2005 году перайшоў у мадрыдзкі «Рэал» за 25 млн эўра. Дэбютаваў у Ля Лізе 28 жніўня 2005 году ў матчы супраць «Кадысу».

У ходзе летняга трансфэрнага акна 2008 году Рабіньню быў блізкі да пераходу ў лёнданскі «Чэлсі», аднак 1 верасьня 2008 году перайшоў у «Манчэстэр Сіці», заключыўшы чатырохгадовы кантракт. За яго была заплачана рэкордная сума £32.5 млн[5] (42.5 млн эўра)[6].

31 жніўня 2010 году падпісаў кантракт з італьянскім клюбам «Мілян» тэрмінам на 4 гады[7]. Да гэтага гулец правёў некаторы час у арэндзе ў бразыльскім «Сантусе». У жніўні 2014 году зноўку быў адпраўлены ў арэнду ў бразыльскі клюб. У маі наступнага году ён разарваў кантракт зь «Мілянам» і 30 чэрвеня сышоў з «Сантусу».

«Гуанчжоў Эвэргранд»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 ліпеня 2015 году Рабіньню падпісаў кантракт на шэсьць месяцаў з кітайскім клюбам Гуанчжоў Эвэргранд, які гуляў у Супэрлізе Кітаю. На той момант мэнэджарам гэтага клюбу быў суайчыньнік Рабіньню Луіс Фэліпэ Скалары. У гэты пэрыяд Рабіньню гуляў у адной камандзе зь яшчэ адным гульцом зборнай Бразыліі Паўліньню[5]. Першы неафіцыйны матч у складзе кітайскай каманды ён згуляў 23 ліпеня 2015 году ў таварыскім матчы зь мюнхэнскай «Баварыяй». У складзе «Эвэргранда» Рабіньню стаў пераможцам кітайскай Супэрлігі. 1 лютага 2016 году Рабіньню стаў вольным агентам, пасьля таго, як ягоны кантракт з «Эвэрграндам» скончыўся.

Кар'ера пасьля 2015 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 лютага Рабіньню вярнуўся на радзіму, дзе падпісаў кантракт з клюбам «Атлетыку Мінэйру» на два гады. У 2016 годзе ён забіў больш за ўсіх галоў у Бразыліі. У фінале чэмпіянату штату Мінас-Жэрайс Рабіньню забіў гол у вароты Крузэйра Бэлу-Арызонці, што прынесла перамогу ягонай камандзе. У сьнежні 2017 году пасьля сканчэньня кантракту сышоў з клюбу. За гэты час ён забіў 38 гадоў у 109 гульнях. 23 студзеня 2018 году Рабіньню падпісаў кантакт з клюбам «Сывасспор» турэцкай Супэрлігі.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 ліпеня 2003 году Рабіньню дэбютаваў у зборнай Бразыліі ў матчы супраць зборнай Мэксыкі.

«Сантус»:

«Рэал Мадрыд»:

«Мілян»:

«Гуанчжоў Эвэргранд»[6]:

«Атлетыку Мінэйру»:

«Істанбул Башакшэхір»:

Бразылія:

  1. ^ а б в Robinho // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в ROBINHO robson de souza // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Róbson de Souza // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ "Player Profile"(недаступная спасылка). ESPN Soccernet
  5. ^ а б Robinho: Brazil striker makes Guangzhou Evergrande move (анг.). BBC (16 ліпеня 2015).
  6. ^ а б Robinho (анг.). Soccerway.
  7. ^ AC Milan comunicato ufficiale. AC Milan.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]