Аскар дус Сантус
| Аскар дус Сантус | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 верасьня 1991[1] (34 гады) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 67 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2010 | Сан-Паўлу | 12 (0) |
| 2010—2012 | Інтэрнасьёнал | 57 (15) |
| 2012—2016 | Чэлсі | 131 (21) |
| 2017—2023 | Шанхай СІПГ[d] | 179 (58) |
| 2025 | Сан-Паўлу | 18 (2) |
| Зборныя | ||
| 2009—2011 | Бразылія (да 20)[d] | 25 (9) |
| 2011—2015 | Бразылія | 48 (12) |
Аска́р дус Са́нтус Эмбуа́ба Жу́ніёр (па-партугальску: Oscar dos Santos Emboaba Júnior; нар. 9 верасьня 1991 году, Амэрыкана, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аскар пачаў сваю кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Уніян Барбарэнсэ». Затым у 2004 годзе перайшоў у «Сан-Паўлу». З 2008 году паўабаронца стаў выступаць за асноўны склад каманды й у тым жа годзе выйграў з клюбам чэмпіянат краіны.
17 чэрвеня 2010 году Аскар перайшоў у клюб «Інтэрнасьёнал». З 2011 году Аскар стаў гульцом стартавага складу клюбу, склаўшы дуэт у цэнтры поля з Андрэсам Д’Алесандра. Разам яны дапамаглі сваёй камандзе атрымаць перамогу ў чэмпіянаце штату Рыю-Грандзі-ду-Сул.
25 ліпеня 2012 году Аскар падпісаў пяцігадовы кантракт з «Чэлсі»[2]. Сума трансфэру склала 25 млн фунтаў[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]14 верасьня 2011 году Аскар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразыліі ў першай гульні за Супэрклясыка Амэрыкі 2011 году супраць зборнай Аргентыны. Матч скончыўся зь лікам 0:0, а Аскар выйшаў на замену Рэната Абрэў на 63 хвіліне матча.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2008
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2010
«Інтэрнасьёнал»:
- Чэмпіён штату Рыю-Грандзі-ду-Сул (2): 2011, 2012
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2015, 2017
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2015
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013
«Шанхай»:
- Чэмпіён Кітаю: 2018, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Кітаю: 2024
- Уладальнік Супэркубка Кітаю: 2019
Бразылія:
- Пераможца Супэрклясыка Амэрыкі: 2011
- Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Oscar // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Oscar Signs. chelseafc.com
- ↑ Контракт Аскара с «Челси» рассчитан на пять лет. championat.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Чэлсі»
- Статыстыка на FIFA
- Статыстыка(недаступная спасылка) на Soccerbase
- Профіль на transfermarkt.com
- Нарадзіліся 9 верасьня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Футбалісты клюбу «Сан-Паўлу»
- Футбалісты клюбу «Інтэрнасьёнал» Порту-Алегры
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты
- Бразыльскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году