Жуан Міранда
| Жуан Міранда | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 верасьня 1984 (41 год) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2005 | Курытыба | 45 (2) |
| 2005—2006 | Сашо | 20 (0) |
| 2006—2012 | Сан-Паўлу | 128 (4) |
| 2011—2015 | Атлетыка Мадрыд | 117 (8) |
| 2015—2019 | Інтэрнацыянале | 109 (1) |
| 2019—2020 | Цзянсу Сунін[d] | 28 (2) |
| 2021—2022 | Сан-Паўлу | 43 (0) |
| Зборныя | ||
| 2009—2019 | Бразылія | 58 (3) |
Жуа́н Міра́нда дэ Со́ўза Фі́льлю (па-партугальску: João Miranda de Souza Filho; нар. 7 верасьня 1984 году, Паранаваі, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кар’еру пачаў у клюбе «Курытыба». 29 ліпеня 2005 году перайшоў у склад францускага клюбу «Сашо», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[1]. Пасьля сэзону праведзенага ў Францыі вярнуўся на радзіму, дзе доўгі час выступаў за клюб «Сан-Паўлу». У 2007 і 2008 гадох уваходзіў у сымбалічную зборную бразыльскага чэмпіянату.
У ліпені 2011 году далучыўся да мадрыдзкага «Атлетыка», падпісаўшы трохгадовы кантракт. Дэбютаваў за гішпанскі клюб 25 жніўня 2011 году ў матчы супраць партугальскай «Віторыі». У сэзоне 2013—2014 гадоў дапамог клюбу аформіць першае чэмпіёнства за 17 апошніх гадоў, пры гэтым Жуан быў намінаваны як найлепшы абаронца чэмпіянату[2].
20 жніўня 2007 году Міранда дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі замяніўшы Лусію ў матчы супраць зборнай Альжыру.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Курытыба»:
- Чэмпіён штату Парана: 2004
«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2006, 2007, 2008
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2021
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2013
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014
- Пераможца Лігі Эўропы: 2012
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2012
«Цзянсу Сунін»:
- Чэмпіён Кітаю: 2020
Бразылія:
- Уладальнік Кубка канфэдэрацыяў: 2009
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sochaux contrata zagueiro brasileiro João Miranda. UOL Esporte
- ↑ Chelsea Duo Thibaut Courtois And Filipe Luis Nominated For La Liga Awards. International Business Times
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Атлетыка»
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 7 верасьня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Паране
- Футбалісты клюбу «Курытыба»
- Футбалісты клюбу «Сашо» Манбэльяр
- Футбалісты клюбу «Сан-Паўлу»
- Футбалісты клюбу «Атлетыка» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Цзянсу Сунін» Нанкін
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты