Перайсьці да зьместу

Даніел Алвэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даніел Алвэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 траўня 1983(1983-05-06)[1][2][3][…] (43 гады)
Рост 172 см[6]
Вага 70 кг[6]
Пазыцыя задні абаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002 Баія 25 (2)
2002—2008 Сэвільля 175 (11)
2008—2016 Барсэлёна 247 (14)
2016—2017 Ювэнтус 33 (6)
2017—2019 Пары Сэн-Жэрмэн 48 (2)
2019—2021 Сан-Паўлу 76 (8)
2022 Барсэлёна 14 (1)
2022—2023 УНАМ Пумас[d] 13 (0)
Зборныя
2003 Бразылія (да 20)[d] 7 (0)
2006—2019 Бразылія 118 (8)

Даніел Алвэс да Сылва (па-партугальску: Daniel Alves da Silva; нар. 6 траўня 1983 году, Жуазэйру, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Перад заканчэньнем кар’еры гуляў за мэксыканскі клюб УНАМ Пумас, які спыніў кантракт з гульцом у 2023 годзе пасьля таго, як футбаліст быў затрымалі ў Гішпаніі ў сувязі з абвінавачаньнямі ў плоцевых злачынствах[7][8][9].

Даніел Алвэс пачаў сваю кар’еру ў бразыльскім клюбе «Баія» й неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Эўропы. Пасьля выступленьня за моладзевую зборную Бразыліі ў 2002 годзе Алвэса на шэсьць месяцаў арэндавала гішпанская «Сэвільля».

У 2003 годзе Алвэс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце сьвету, на турніры Даніел добра праявіў сябе, ягоная зборная стала пераможцам турніру, а Алвэс увайшоў у тройку найлепшых гульцоў турніру. Пасьля гэтага «Сэвільля» выкупіла трансфэр Алвэса. У сьнежні 2006 году Алвэс падпісаў новы кантракт з «Сэвільляй» да 2012 году.

7 чэрвеня 2008 году перайшоў у «Барсэлёну», быўшы набытым, каб замяніць Джанлюку Дзамброту, які перайшоў у «Мілян». Арыентаваная сума трансфэру склала ад 29 да 32 млн эўра, кантракт разьлічаны на 5 гадоў[10]. Нягледзячы на жаданьне пакінуць клюб, на прэс-канфэрэнцыі Даніел ня здолеў стрымаць сьлёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Сэвільлю» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.

Перад сэзонам 2009—2010 гадоў абраў нумар 2, які дастаўся яму пасьля таго, як Мартын Касэрэс перайшоў у «Ювэнтус» на правах арэнды. У жніўні 2019 году вярнуўся на радзіму, каб гуляць за «Сан-Паўлу»[11].

За асноўную зборную Алвэс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадору, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувэйту.

«Сэвільля»:

«Барсэлёна»:

«Ювэнтус»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Сан-Паўлу»:

Бразылія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]