Перайсьці да зьместу

Зборная Эквадору па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эквадор
Фэдэрацыя Фэдэрацыя эквадорскага футболу
Канфэдэрацыя КОНМЭБОЛ
Трэнэр
Капітан Антоніё Валенсія
Найбольш гульняў Івана Уртада (168)
Найлепшы бамбардзір Агустын Дэльгада (31)
Першая гульня
Балівія 1:1 Эквадор
(Багата, Калюмбія; 8 жніўня 1938)
Самая буйная перамога
Эквадор 6:0 Пэру
(Кіта, Эквадор; 22 чэрвеня 1975)
Самая буйная параза
Аргентына 12:0 Эквадор
(Мантэвідэо, Уругвай; 22 студзеня 1942)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 3 (упершыню: 2002)
Дасягненьні 1/8 (2006)
Кубак Амэрыкі
Удзел 27 (упершыню: 1939)
Дасягненьні 4 месца (1959, 1993)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Зборная Эквадору па футболе — прадстаўляе Эквадор на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Фэдэрацыя эквадорскага футболу. Да нядаўняга часу, зборная Эквадору разам са зборнай Вэнэсуэлы лічылася самай няўдалай камандай у Паўднёвай Амэрыцы. Аднак, у апошнія гады каманда пачала прагрэсаваць і здолела ўпершыню прайсьці кваліфікацыю на чэмпіянат сьвету 2002 году. Другі раз запар на чэмпіянат сьвету ў Нямеччыне, дзе ўвайшла ў лік 16 найлепшых, прайграўшы зборнай Ангельшчыны.

Крытыкі каманды часам прыпісваюць ейныя посьпехі складанасьці ў акліматызацыі іншых камандаў пры гульні ў Кіта, які месьціцца на вышыні 2600 мэтраў над узроўнем мора.

Хоць у апошні час у гульні зборнай назіраецца прыкметны прагрэс, у XX стагодзьдзі каманда ня здолела нічога дамагчыся на міжнароднай арэне.

Упершыню Эквадор прымаў удзел у кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1962 году, але ня здолеў прайсьці зборную Аргентыны, пацярпеўшы паразу ў дзьвюх сустрэчах. Каманда была блізкая да трапленьня на чэмпіянат 1966 году, аднак ёй ізноў не пашанцавала ў апошніх матчах. У адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2002 году Эквадор сэнсацыйна заняў другое месца, саступіўшы толькі Аргентыне й абышоўшы зборную Бразыліі на 1 пункт. Агустын Дэльгада з 9 галамі заняў у сьпісе бамбардзіраў 2 месца, саступіўшы толькі аргентынцу Эрнану Крэспа. У той камандзе лідэрамі былі Алекс Агінага, Іван Каўедэс, Іван Уртада й Улісэс дэ ля Крус, а трэніраваў яе калюмбіец Эрнан Дарыё Гомэс. Хоць каманда й ня здолела на чэмпіянаце пераадолець групавую стадыю, ёй атрымалася абыграць 1:0 дастаткова моцную зборную Харватыі, якая заняла 3 месца на папярэднім чэмпіянаце сьвету.

Няўдалая гульня на Кубку Амэрыкі 2004 году ў Пэру прывяла да адстаўкі Гомэса, якога зьмяніў іншы калюмбіец, Люіс Фэрнанда Суарэс. Ён прывёў каманду да трэцяга месца ў кваліфікацыйным раўндзе да чэмпіянату сьвету 2006 году. У Нямеччыне Эквадор выйшаў з групы, абыграўшы зборныя Польшчы й Коста-Рыкі, а ў 1/8 саступіў зборнай Ангельшчыне зь лікам 1:0.

У 2007 годзе моладзевая зборная Эквадору ўпершыню ў сваёй гісторыі атрымала перамогу ў Панамэрыканскіх гульнях. Лепшым вынікам зборнай на Кубку Амэрыкі было 4 месца ў 1993 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Эквадору па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/5750