Гранада (футбольны клюб)
Гранада | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | Granada Club de Fútbol, S.A.D. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1931 | |||||
Горад | Гранада, Гішпанія | |||||
Стадыён |
Нуэва Лёс-Кармэнэс Умяшчальнасьць: 22 524 | |||||
Прэзыдэнт | Цзянь Ліжанг[d] | |||||
Кіраўнік | Цзянь Ліжанг[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ля Ліга | |||||
· 2022—2023 | Сэгунда, 1 месца (падвышэньне) | |||||
| ||||||
![]() Афіцыйны сайт |
«Грана́да» (па-гішпанску: Granada Club de Fútbol) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Гранады, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Клюб быў заснаваны 14 красавіка 1931 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нуэва Лёс-Кармэнэс», умяшчальнасьцю 22 524 месцы. «Гранада» ёсьць трэцім клюбам Андалюзіі пасьля «Бэтысу» й «Сэвільлі», якія бралі ўдзел у розыгрышы Ля Лігі, дэбютаваўшы ў сэзоне 1941—1942 гадоў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Гранада» была заснавана 14 красавіка 1931 году[2], першапачаткова пад назовам «Рэкрэатыва дэ Гранада». Першым прэзыдэнтам клюбу быў Хуліё Лёпэс Фэрнандэс.
Першы футбольны матч клюб правёў супраць клюбу «Дэпартыва Хаэн», атрымаўшы перамогу зь лікам 2:1. Першы гол у матчы й у гісторыі клюбу забіў Антоніё Бамбільяр. У сэзоне 1931—1932 гадоў клюб атрымаў перамогу ў Тэрсэры.
Пасьля некалькіх прасоўваньняў у больш высокія дывізіёны ў сэзоне 1941—1942 гадоў «Гранада» атрымала права ўдзелу ў Ля Лізе. З гэтых часоў да 1980-х гадоў клюб вагаўся паміж Ля Лігай і Сэгундай, а сапраўдным залатым стагодзьдзем клюбу сталі 1970-я гады. Найлепшымі вынікамі выступаў каманды сталі сэзоны 1971—1972 і 1973—1974 гадоў, калі клюб двойчы займаў шостае месца.
У 1959 годзе «Гранада» дасягнула свайго самага вялікага выступу, стаўшы фіналістам Кубку Гішпаніі. У фінале, які прайшоў на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», каманда з поўдня Гішпаніі атрымала паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 4:1.
У 1980-х гадох, «Гранада» некаторы час правяла ў Сэгундзе, але большую частку дзесяцігодзьдзя прыпалі на выступы ў Сэгундзе Б, апусьціўшыся яшчэ на ўзровень ніжэй у сэзоне 2002—2003 гадоў, у сувязі зь наяўнасьцю запазычанасьці перад сваімі гульцамі[3]. Пасьля чатырох сэзонаў у чацьвертым дывізіёне, былы прэзыдэнт «Рэалу» Лярэнса Санс, разам са сваім сынам Пака, далучыўся да клюбу. Зь іхнай дапамогай, андалюзійскі клюб быў зноўку павышаны да трэцяга дывізіёну.
У гэты ж час у клюбе меліся пэўныя фінансавыя праблемы, і каманда нават была блізкая да ліквідацыі ўлетку 2009 году. Выйсьце з крызісу была знойдзенае ў супрацы з італьянскім клюбам «Удынэзэ». Такім чынам, італьянцы вялікую колькасьць гульцоў выпраўлялі ў арэнду да гішпаскана клюбу, каб яны мелі гульнявую практыку й здабывалі пэўны досьвед. Праз год год «Гранада» здабыла перамогу ў сваёй групе і, перамогшы ў плэй-оф «Алькаркон», прасунулася да Сэгунды пасьля 22-гадовай адсутнасьці[3]. Сэзон 2010—2011 гадоў дружына скончыла на 5 месцы, маючы ў сваім складзе шмат гульцоў з «Удынэзэ». У той сэзон дзеяла новая сыстэма плэй-оф, таму, здабыўшы перамогі над «Сэльтай» і «Эльчэ», «Гранада» па 35-гадовай адсутнасьці вярнулася ў Ля Лігу[4][5]. У чэрвені 2016 году кітайскі бізнэсовец Цзян Ліжанг стаў новым уладальнікам клюбу, выкупіўшы кантрольную долю ў сям’і Поцца[6]. Пасьля шасьці сэзонаў у элітным дывізіёне клюб паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў быў вымушаны сысьці ў Сэгунды, фінішаваўшы на апошнім 20 радку[7].
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на 13 верасьня 2023 году
|
|
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://www.transfermarkt.com/fc-granada/mitarbeiterhistorie/verein/16795
- ^ Datos del club. Granada CF.
- ^ а б 22 años en el infierno. Granada Hoy.
- ^ «Granada promoted to La Liga». Sky Sports.
- ^ «Granada, en Primera 35 años después». Marca.
- ^ «Jiang Lizhang, nuevo propietario del Granada». ABC.
- ^ «Real Sociedad condemn Granada to Segunda División». Diario AS.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт клюбу(гішп.)
- Неафіцыйны сайт клюбу(гішп.)
- Профіль клюбу(гішп.) на сайце Futbolme
- Профіль клюбу(анг.) на сайце BDFutbol