Зборная Коста-Рыкі па футболе
| Коста-Рыка | |||||
| Фэдэрацыя | Коста-рыканская фэдэрацыя футболу | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КОНКАКАФ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Найбольш гульняў | Вальтэр Сэнтэра (137) | ||||
| Найлепшы бамбардзір | Ралянда Фансэка (47) | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Коста-Рыка 7:0 Сальвадор (Гватэмала, Гватэмала; 14 верасьня 1921) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Коста-Рыка 12:0 Пуэрта-Рыка (Баранкільля, Калюмбія; 10 сьнежня 1946) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Мэксыка 7:0 Коста-Рыка (Мэхіка, Мэксыка; 17 жніўня 1975) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 5 (упершыню: 1990) | ||||
| Дасягненьні | 1/4 фіналу (2014) | ||||
| Залаты кубак КОНКАКАФ | |||||
| Удзел | 18 (упершыню: 1963) | ||||
| Дасягненьні | чэмпіён (1963, 1969, 1989) | ||||
| |||||
Збо́рная Ко́ста-Ры́кі па футбо́ле — прадстаўляе Коста-Рыку на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Коста-рыканская фэдэрацыя футболу. Зборная ўваходзіць у такія арганізацыі, як ФІФА і КОНКАКАФ. Зборная зьяўляецца трэцяй самай тытуляванай камандай у сваім рэгіёне пасьля зборнай Мэксыкі і зборнай ЗША. Каманда зьяўляецца самай пасьпяховай камандай у Цэнтральнай Амэрыцы, маючы на сваім рахунку пяць выступаў на чэмпіянатах сьвету, у тым ліку выхад ў 1/4 фіналу на турніры ў Бразыліі ў 2014 годзе.
Некалькі разоў зборная была запрошана да ўдзелу ў Кубку Амэрыкі, дзе максымум дасягала чвэрцьфіналаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Зборная Коста-Рыкі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
