Бэлу-Арызонці
| Бэлу-Арызонці | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Гімн | Q19540996? | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | |||||
| Штат | Мінас-Жэрайс | ||||
| Дата заснаваньня | 1701 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Заканадаўчы орган | Municipal Chamber of Belo Horizonte[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 760 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 19°55′ пд. ш. 43°56′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | Belo-horizontino | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 31 | ||||
| Паштовы індэкс | 30000-000 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | portalbelohorizonte.com.br | ||||
| Бэлу-Арызонці на мапе Бразыліі Бэлу-Арызонці | |||||
Бэ́лу-Арызо́нці (па-партугальску: Belo Horizonte) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар штату Мінас-Жэрайс. Паводле насельніцтва займае 6-ы радок у краіне, пасьля Сан-Паўлу, Рыю-дэ-Жанэйру, Салвадору, Бразыліі і Фарталезы. У Бэлу-Арызонці было заснавана некалькі папулярных бразыльскіх рок-групаў, як то Jota Quest, Overdose, Sepultura і Soulfly.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад некалі быў маленькай вёсачкай, якая была заснавана Жуанам Лэйці да Сылвай Артысам, дасьледнікам з Сан-Паўлу. Ён упершыню зьявіўся ў гэтым рэгіёне ў 1701 годзе, пакінуўшы экспэдыцыю залатой ліхаманкі. Затым ён тутака стварыў фальварак. Багацьце фэрмы й посьпехі ў гаспадарцы прывялі сюды людзей з навакольных месцаў, які таксама пасяліліся тут[2]. Іншым важным фактарам, які паўплываў на рост насельніцтва вёскі стаўся шлях мігрантаў з рэгіёну ля ракі Сан-Франсішку на поўдзень краіны.

Папярэдняя сталіца штату Мінас-Жэрайс, Ору-Прэту была сымбалем манархічнай Бразыльскай імпэрыі, але пасьля дарваньня да ўлады рэспубліканцаў цэнтар штату было вырашына перанесьці ў Бэлу-Арызонці. Гэтая падзея адбылася ў 1889 годзе[3].
У 1906 годзе назва была зьменена на Бэлу-Арызонці, што ў перакладзе мае азначае «Прыгожы гарызонт». Гэты назоў паходзіць ад відарысаў навакольных гор Курал-дэл-Рэй, якія ствараюць візуальна ўражлівы пагорысты хрыбет, што выглядае як прыгожы, калі глядзець на яго з боку гораду. У той час Бэлу-Арызонці перажываў значны прамысловы рост, які пашырыў ягоны камэрцыйны сэктар і сэктар паслуг. З самага пачатку плян места забараняў рабочым жыць унутры гарадзкой зоны, якая была вызначаная паводле алеі Авэніда-ду-Канторну.
Маючы асобныя вылучаныя зоны, як то модны раён з мноствам дзяржаўных установаў Фунцыянарыяс, у горадзе створаныя варункі паскоранага разьвіцьця добра забясьпечанай інфраструктуры з самага пачатку забудовы. Відавочна, што спачатку пляніроўшчыкі гораду не разьлічвалі на сталы рост насельніцтва, які аказаўся асабліва інтэнсіўным у апошнія 20 гадоў XX стагодзьдзя. У 1940-х гадах малады Оскар Німэер спраектаваў раён Пампульля, які атрымаў вялікую ўхвалу. Замову архітэктар атрымаў дзякуючы тагачаснаму мэру і будучаму прэзыдэнту Жусэліну Кубічку. Гэтыя два чалавекі ў значнай ступені адказныя за шырокія праспэкты, паркі і выступаючыя гарызонты, якія характарызуюць горад сёньня[4].
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле зьвестках перапісу 2022 году ў горадзе налічваецца 2 315 560 чалавек. Таксама перапіс паказаў, што ў горадзе жывуць 43,6% белых, 42,6% маюць зьмяшанае паходжаньне, 13,5% адносяцца да нэгроіднай расы й маецца прыкладна 0,2% выхадцаў з Азіі[5]. Мэтраполія Бэлу-Арызонці, якая называецца Вялікі Бэлу-Арызонці, ёсьць трэцяй паводле колькасьці насельніцтва ў Бразыліі, саступаючы толькі Вялікаму Сан-Паўлу і Вялікаму Рыю-дэ-Жанэйру. Горад лічыцца шостым паводле колькасьці насельніцтва ў краіне.
У XVIII стагодзьдзі ў Мінас-Жэрайсе сялілася шмат партугальскіх імігрантаў, галоўным чынам з Паўночнай Партугаліі, а таксама шмат паняволеных афрыканцаў[6]. Тым ня менш, Бэлу-Арызонці мае прыкметны італьянскі ўплыў, бо блізу 30% насельніцтва гораду маюць італьянскае паходжаньне. Італьянская культура прысутнічае ў кухні, танцах і мове[7]. Людзі нямецкага, гішпанскага, францускага і сырыйска-лібанскага паходжання таксама складаюць значныя супольнасьці.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://ftp.ibge.gov.br/Estimativas_de_Populacao/Estimativas_2025/estimativa_dou_2025.ods
- ↑ History of BH. wordpress.com
- ↑ BH — History. Pampulha News.
- ↑ «Belo Horizonte, Brazil». Discover Brazil Tours.
- ↑ IBGE :: Censo 2022. Censo2022.ibge.gov.br.
- ↑ «Portuguese immigration». As Minas Gerais.
- ↑ «Italian Culture in BH». Câmara Municipal de Belo Horizonte.