Кубак Гішпаніі па футболе
| Кубак Гішпаніі па футболе | |
| | |
| Заснаваны | 1902 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 125 |
| Дзейны чэмпіён | Барсэлёна — 32-ы тытул (2024—2025) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Барсэлёна — 32 тытул |
|
| |
Кубак Гішпаніі па футболе, а таксама Кубак Караля (па-гішпанску: Copa del Rey) — штогадовы кубак Гішпаніі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы. У спаборніцтве бяруць удзел 125 камандаў, уключаючы ўсе клюбы Ля Лігі. Ён уважаецца за другі паводле значнасьці нацыянальным тытулам у гішпанскім футболе пасьля чэмпіянату. Арганізатарам спаборніцтва зьяўляецца Каралеўская гішпанская футбольная фэдэрацыя.
З моманту свайго заснаваньня кубак некалькі разоў зьмяняў назву. Сучасная назва Каралеўскі кубак (гішп. Copa del Rey) выкарыстоўваецца з 1977 году. Усяго 14 клюбаў валодалі калі-небудзь кубкам; найбольш тытулаваным клюбам ёсьць «Барсэлёна» з 32-а тытуламі, затым рушыць «Атлетык Більбао» (24 тытулы) і мадрыдзкі «Рэал» з 20-ю перамогамі. Пераможца турніру ўдзельнічае ў Лізе Эўропы й матчах за Супэркубак Гішпаніі перад пачаткам наступнага сэзону.