Перайсьці да зьместу

Леандра Парэдэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леандра Парэдэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1994(1994-06-29)[1][2][3][…] (31 год)
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бока Хуніёрс
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2015 Бока Хуніёрс 28 (5)
2014—2015 Рома 10 (1)
2014 К’ева 1 (0)
2015—2017 Рома 27 (3)
2015—2016 Эмпалі 33 (2)
2017—2019 Зэніт 43 (7)
2019—2023 Пары Сэн-Жэрмэн 72 (2)
2022—2023 Ювэнтус 25 (1)
2023—2025 Рома 56 (6)
2025—4 Бока Хуніёрс 0 (0)
Зборныя
2017—4 Аргентына 73 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 чэрвеня 2025.

Леа́ндра Парэ́дэс (па-гішпанску: Leandro Paredes); нар. 29 чэрвеня 1994 году) — аргентынскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну клюбу «Бокі Хуніёрс» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Парэдэс мае парагвайскае паходжаньне.

У прафэсійным футболе дэбютаваў у складзе «Бокі Хуніёрс» 6 лістапада 2010 году ў матчы супраць «Архэнтынас Хуніёрс». На пачатку 2014 году далучыўся да клюбу Сэрыі А «К’ева»[4]. Пасьля далучыўся да «Ромы», але на некаторы час на правах арэнды вярнуўся ў «Боку Хуніёрс». У складзе «Ромы» дэбютаваў у матчы супраць «Вэроны». У ліпені 2017 году прыяднаўся да расейскага «Зэніту», склаўшы кантракт на чатыры гады. У студзені 2019 году стаў футбалістам францускага «Пары Сэн-Жэрмэну», а ў сэзоне 2022—2023 году абараняў колеры італьянскага «Ювэнтуса». 16 жніўня 2023 году Парэдэс вярнуўся ў «Рому», склаўшы працоўную дамову да 30 чэрвеня 2025 году[5].

Упершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Аргентыны ў траўні 2017 году. Дэбютаваў у складзе каманды 13 чэрвеня ў матчы супраць зборнай Сынгапуру[6].

«Бока Хуніёрс»:

«Зэніт»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Аргентына:

  1. ^ а б в Leandro Paredes // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Leandro Paredes // FBref (анг.)
  3. ^ а б в LEANDRO DANIEL PAREDES // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ «Leandro Paredes coming to ChievoVerona». A.C. ChievoVerona.
  5. ^ «Leandro Paredes returns to Roma». AS Roma.
  6. ^ «Singapore 0 Argentina 6: Dream debut for Gomez in Sampaoli’s bold experiment». FourFourTwo.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]