Данілу Луіс да Сылва
Данілу Луіс да Сылва | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 ліпеня 1991[1][2][3] (29 гадоў) Бікас, Мінас-Жэрайс, Бразылія | |
Рост | 184 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 2010—2011 2011—2015 2011 2015—2017 2017—2019 2019— |
Амэрыка Мінас-Жэрайс Сантус Порту → Сантус (арэнда) Рэал Мадрыд Манчэстэр Сіці Ювэнтус |
7 (0) 26 (4) 91 (11) 23 (1) 41 (3) 34 (4) 13 (1) |
Зборныя | ||
2011— | Бразылія | 25 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дані́лу Лу́іс да Сы́лва (па-партугальску: Danilo Luiz da Silva; нарадзіўся 15 ліпеня 1991 году, Бікас, Бразылія) — бразылійскі футбаліст, правы абаронца клюбу італьянскага «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Займацца футболам пачаў у клюбе «Амэрыка» з гораду Бэлу-Арызонці. Да гэтага клюбу ён прыяднаўся ва ўзросьце 12 гадоў. У траўні 2010 году Данілу перайшоў у склад клюбу «Сантус», разам зь якім у наступным годзе стаў пераможцам Лігі Паўліста і Кубка Лібэртадорэс. Напачатку студзеня 2012 году пасьля клюбнага чэмпіянату сьвету 2011 году Данілу падпісаў кантракт з партугальскім грандам «Порту». Паводле дамовы кантракт дзейнічае да чэрвеня 2016 году, а за гульца патругальцы заплацілі 13 млн эўра. Спачатку Данілу быў зьмешчыкам абаронцы Крыстыяна Сэпунару, аднак у хуткім чае выцесьніў таго са складу.
У 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў 2014—2015 гадоў Данілу забіў гол з пэнальці ў першым матчы супраць «Базэлю», такім чынам забясьпечыўшы клюбу нічыю. У матчы ў адказ 10 сакавіка 2015 году ўжо ў першым тайме Данілу атрымаў пашкоджаньне, сутыкнуўшыся са сваім партнэрам Фабіяна, і быў адвезены ў шпіталь.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яшчэ выступаючы за «Сантус», Данілу дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі 14 верасьня 2011 году ва ўзросьце ўсяго толькі 20 гадоў у матчы супраць зборнай Аргентыны (0:0)[4].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Сантус»:
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2011
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2011
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі (2): 2012, 2013
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2016, 2017
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2016
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2016
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны (2): 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2019
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі (2): 2018, 2019
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Данілу Луіс да Сылва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Transfermarkt
- Статыстыка на ForaDeJogo
Ювэнтус Турын — цяперашні склад
|
---|
1 Шчэнсны · 2 Дэ Шыльлё · 3 К’еліні · 4 Бэнатыя · 5 П’яніч · 6 Хэдыра · 7 Раналду · 10 Дыбаля · 11 Коста · 12 Сандру · 14 Мацюідзі · 15 Барцальі · 16 Куадрада · 17 Манджукіч · 18 Кен · 19 Бануччы · 20 Кансэлу · 21 Пінсольлё · 22 Пэрын · 23 Джан · 24 Ругані · 30 Бэнтанкур · 33 Бэрнардэскі · 37 Сьпінацоля · Трэнэр: Алегры |
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты клюбу «Сантус»
- Футбалісты клюбу «Порту»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году